У гэтыя святочныя дні тэлеканал «Віцебск» прапанаваў гледачам некаторыя перадачы з удзелам біскупа Віцебскага Алега Буткевіча.
Прадстаўляем Вашай увазе запіс адной з іх — тэлеперадачы «Вечерний Витебск», якая зладзіла калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім у прамым эфіры.
Іерарх адказаў на мноства пытанняў вядучых. Вось некаторыя з іх:
— Успаміны з дзяцінства. Як падлетак Алег у савецкія часы трапіў у касцёл? Першыя крокі ў рэлігійным жыцці.
— Моманты вучобы ў семінарыі: гуманітарны вуз і лацінская мова, святкаванні і новыя традыцыі.
— Кандыдатура на біскупа. «Не змог адказаць Святому Айцу».
— Ці працягваеце «лінію» папярэдніка Уладзіслава Бліна?
— Пра сімволіку Божага Наражэння ў касцёле і дома.
— Моладзь у Касцёле.
— Захапленні біскупа Алега: малюнак, спеў і ігра на гітары.

Запрашаем да прагляду!
для друку
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!