Біскуп Буткевіч асабіста намаляваў віншаванку для Беларускага Радыё Рацыя

З Калядамі ўсіх слухачоў і супрацоўнікаў Беларускага Радыё Рацыя віншуе біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён мае музычныя і мастацкія здольнасці. Таму для наведвальнікаў сайта ксёндз-біскуп асабіста намаляваў віншаванку.

2014-12-24_smotkina_biskup_vinshavanne_ekskljuziu

Як кажа Яго Эксцэленцыя біскуп Алег Буткевіч, свята Божага Нараджэння нясе ўсім, як звычайна, моц і вялікую любоў Божага Сына:

— Езус, які стаў для нас братам, пажадаў паяднаць нас з Нябесным Бацькам, пажадаў, каб мы, якія былі ад пачатку створаныя на вобраз і падабенства Божае, аднавілі ў сабе гэты вобраз. Каб мы навучыліся па прыкладзе Божага Сына прабачаць, каб мы навучыліся любіць адзін аднаго і прымаць сябе такімі, якія мы ёсць.

Поўны тэкст віншавання біскупа і перадачу пра яго станаўленне як святара можна будзе паслухаць заўтра, 26 снежня ў 7 гадзін раніцы па польскім часе і ў 9 гадзін па беларускім, паўтор таго ж дня ў 16:05 польскага часу і на 2 гадзіны пазней ў Беларусі, а таксама ў пятніцу а 06 польскага і 08 беларускага часу ў перадачы “Мой шлях да Бога”, якую падрыхтавала для Вас Таццяна Смоткіна.

для друку для друку