15 мая Гродна — Альшанка запрашае на парафіяльны фэст пад назвай «Па-сямейнаму ў Духа».
Праграма фестывалю:
11.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці, які будзе праводзіць моладзь;
11.30 — Урачыстая святая Імша на касцёльным пляцы з удзелам дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага. Падчас Імшы будзе спяваць хор «Cantate Domino».
Пасля Імшы:
- выступленне клоўна для дзяцей;
- конкурсы;
- парафіяльная латарэя;
- першае выступленне дзіцячага ансамбля «Анёлы»;
- мноства падарункаў і іншыя забавы
Ад 18.00 — грыль
Да ўдзелу ў фэсце запрашаюцца ўсе жыхары горада.
