Тыдзень малітвы аб пакліканні да сямейнага жыцця «Так сур’езна»

semja_2ТАК СУР’ЕЗНА (TnS) нарадзілася, бо ўзнікла патрэба ў Акадэмічным Душпастырстве NAMIOT пры сальватарыянскай парафіі ў Варшаве.

На адной з сустрэч, група студэнтаў у тыдні малітвы аб пакліканнях да святарства і і манаскага жыцця спытала сваіх душпастыраў: “А чаму няма такога тыдня малітваў аб пакліканні да сужэнства? Гэта ж таксама пакліканне?!”

Адказ быў кароткі і поўны: “Зробім!” Так паўстала ТАК СУР’ЕЗНА!

ТАК СУР’ЕЗНА мае на ўвазе папулярызаваць сужэнства, як пакліканне, якое дае Бог і якое з’яўляецца адной з жыццёвых дарог да неба. Хочам сур’ёзна падыйсці да тэмы нарачонасці і сужэнства.

Тыдзень ТАК СУР’ЕЗНА прапаноўваем пачынаць штогод ад Вігіліі Спаслання Духа Святога да Нядзелі Святой Троіцы. Хочам вас заахвоціць да супольнай малітвы ў гэтых інтэнцыях і такім чынам, як адна вялікая супольнасць касцёла, прасіць Бога дапамагчы зрабіць добры выбар і годна прыгатавацца да сакраманту сужэнства.

tak_na_serio

waladarka.by

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі