Прадстаўляем Вашай увазе відэаролікі з уваходу пешых пілігрымак у Нацыянальны Санктуарый Маці Божай у Будславе. Ракаўская пілігрымка ўваходзіць у Будслаў Будслаў прывітаў пілігрымаў з Вілейкі Першая скаўтская пілігрымка таксама прыйшла да Маці Божай У Будслаў прыйшлі пілігрымы з Ліды, якія крочылі да Маці Божай Будслаўскай 9 дзён Адна з самых вялікіх пілігрымак з Маладзечна са спевамі ўвайшла ў Будслаўскі санктуарый. ...
Читать далее »Веснік-відэа
Глыбоцкая парафія распачала пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай (+відэа)
Сёння, 30 чэрвеня, пасля ранішняй св. Імшы вернікі парафіі св. Тройцы ў Глыбокім таксама далучыліся да шматлікіх пілігрымаў, якія ў гэтыя дні, амаль з усіх куточкаў Беларусі, крочаць у Будслаў. Леанід Юрык, фота і відэа
Читать далее »Полацкая пілігрымка працягвае свой шлях да Будслава (+відэа)
Раніцай, 30 чэрвеня, пілігрымы з Полацка развіталіся з гасціннымі парафіянамі города Глыбокае і, нягледзячы на спёку, далей крочаць да Маці Божай Будслаўскай. Леанід Юрык, відэа
Читать далее »У Мікалаеве адбылася Імша на магіле вязняў з Беразвечча, якія загінулі ў 1941 годзе (+відэа)
У вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна ўшанавалі памяць ахвяр, якія загінулі ад рук сталінскіх катаў 75 гадоў таму. Напачатку вайны з немцамі вязняў турмо ў Беразвеччы савецкія ўлады вырашылі эвакуяваць на ўсход. План прадугледжваў правядзенне гэтай эвакуацыі з дапамогай чыгуначнага транспарту. Але імклівае наступленне немцаў перашкодзіла ажыццяўленню гэтага плана: чыгунка была занятая вайсковымі эшалонамі, некаторыя станцыі захопнікі паспелі разбамбіць, цэнтральныя дарогі ...
Читать далее »У Мосары адсвяткавалі ўрачыстасць святога Яна (+відэа)
Адпустовая ўрачыстасць ў парафіі святой Ганны адбылася 25 – 26 чэрвеня. З даўніх часоў на гэты фэст збіралася шмат вернікаў, прычым не толькі з мосарскай парафіі, але з усяго наваколля. Таццяна Пундзіс прыехала ў Мосар з Шаркаўшчыны, яна кажа: “Мы часта сюды прыязджаем, нашы бацькі, дзядулі, бабулі прывучылі нас да гэтага. Мы самі сюды прыязджаем, прывозім сваіх дзяцей, гэта ўжо ...
Читать далее »Чаму я стаў святаром?
Айцец Павел Раманчук распавядае пра сваю дарогу да святарства. На ўрачыстасць святога Антонія 13 чэрвеня 2016 года ў касцёле ў Удзеле адбылася яго прыміцыйная Імша. Пра свой шлях да паклікання айцец Павел распавёў для наведвальнікаў сайта “Каталіцкага Весніка”. Зміцер Лупач, Леанід Юрык, відэа
Читать далее »У Параф’янаве прайшоў фэст у гонар святога Антонія (+відэа)
Падзея адбылася ў суботу 11 чэрвеня. Успамін святога Антонія адзначаецца 13 чэрвеня, але фэст было вырашана перанесці на суботу для таго, каб на яго змаглі прыехаць госці з іншых парафій. Наогул, адметнасць гэтай параф’янаўскай урачыстасці ў тым, што яна заўсёды шматлюдная. Акрамя саміх парафіянаў, сюды прыязджаюць вернікі з іншых парафій, а таксама выхадцы з гэтых мясцін, якія зараз жывуць далёка ...
Читать далее »“Даверце сваіх дзяцей Богу!”: у Глыбокім памаліліся за выпускнікоў і іх бацькоў (+відэа)
Святая Імша з блаславеннем для адзінаццацікласнікаў на заканчэнне навучання ў школе адбылася ў касцёле Святой Тройцы 9 чэрвеня. Глыбоцкі храм быў цалкам запоўнены вернікамі, на богаслужэнне прыйшлі выпускнікі, іх бацькі, бабулі з дзядулямі, а таксама настаўнікі. Імшу ўзначаліў пробашч парафіі ксёндз Мікалай Ціхановіч. У сваім слове да бацькоў ён адзначыў, каб не баяліся давяраць сваіх дзяцей Богу: “Вы ўжо будзеце ...
Читать далее »«Ксёндз, які выпраменьвае веру»: парафіянка з Ушачаў распавядае пра служэнне кс. Аляксея Асона (+відэа)
Жыхарка Ушачаў Валянціна Відзевіч распавядае пра працу ксяндза Аляксея Асона, які служыў у парафіі святога Лаўрэна ва Ушачах з 2013 па 2016 гг. З лютага 2016 года кс. Аляксей служыць у парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце (Шаркаўшчынскі дэканат, Віцебская дыяцэзія). Леанід Юрык, відэа
Читать далее »У Браславе прайшла агульнабеларуская сустрэча святароў (+відэа)
Падзея адбылася ў чацвер 2 чэрвеня. Гэта ўжо трэцяя падобная сустрэча. Першая адбылася ў 2009 годзе, другая – у 2013 годзе. Праходзілі яны ў Мінску ў Чырвоным касцёле. Распачалося мерапрыемства з супольнай малітвы ў Санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў. Пасля адбылася канферэнцыя, якую правёў айцец Станіслаў Памыкала SJ. Ён звярнуў увагу на выклікі, якія стаяць перад святарамі ў сучасным свеце. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!