26 лютага 2017 года біскуп Алег Буткевіч наведаў невялікую парафію Святога Міхала Арханёла ў Лужках, што ў Шаркаўшчынскім раёне. Пастырская візітацыя распачалася з мясцовай бальніцы сястрынскага догляду, дзе біскуп сустрэўся з медычным персаналам і жыхарамі гэтай установы. А 13-й гадзіне Віцебскага ардынарыя віталі з хлебам-соллю лужкоўскія вернікі ля святыні. Затым у касцёле адбылася кароткая малітва і пробашч парафіі кс. Міхаіл ...
Читать далее »Веснік-відэа
Віцебская дыяцэзія мае новага дыякана (+відэа)
25 лютага 2017 года ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі азёраў у Браславе дыяканскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Алега Буткевіча атрымаў клерык Алег Хмылко. Семінарыст паходзіць з парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах. Вучобу распачынаў у Вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, апошнія два гады вучыўся ў архідыяцэзіяльнай семінарыі ў Беластоку. На ўрачыстай св. Імшы разам з ...
Читать далее »«Месца пэўнай прыгажосці»: Росіца штогод прыцягвае пілігрымаў (+відэа)
Кожны год Росіца прыцягвае пілігрымаў з розных парафій Беларусі. 18 лютага святыня зноў напаўнілася людзьмі, якія ўзносілі свае малітвы і просьбы праз заступніцтва бласлаўлёных айцоў-марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. Апякун санктуарыя бласлаўлёных мучанікаў а. Чэслаў Курэчка МІС вельмі цешыцца, што пілігрымы прыбываюць з розных куточкаў нашай краіны, стаяць на каленях і шчыра моляцца, як у даўнія часы. “Сэрца святара радуецца, ...
Читать далее »У Шаркаўшчыне прайшла біскупская візітацыя (+відэа)
Кіраўнік Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч наведаў пасёлак у нядзелю, 12 лютага. Па традыцыі, іерарха сустрэлі перад уваходам у храм. Святая Імша распачалася а палове на адзінаццатую. Трэба адзначыць, што святыня была цалкам запоўнена вернікамі. З шаркаўшчынскіх асаблівасцяў можна падкрэсліць, што ў храме было шмат мужчын і маладых людзей. У прывітальным слове пробашч касцёла ксёндз Кшыштаф Сілкоўскі адзначыў, што ў ...
Читать далее »Мёрскую парафію з пастырскай візітацыяй наведаў біскуп Алег Буткевіч (+відэа)
Гэта адбылося ў нядзелю 5 лютага. Вернікі разам са святарамі і міністрантамі сустрэлі ардынарыя перад святыняй. Пасля ўрачыстага ўваходу ў касцёл, біскупа прывіталі дзеці і моладзь парафіі, якія ўручылі кветкі для свайго пастыра. У прывітальным слове біскуп адзначыў, што гэта яго не першы візіт у мёрскую парафію, але сёння ён асаблівы, бо наведвае яе з біскупскай візітацыяй як кіраўнік дыяцэзіі. ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў друйскую парафію з пастырскай візітацыяй (+відэа)
Падзея адбылася ў нядзелю, 29 студзеня. Трэба адзначыць, што візітацыя пачалася днём раней, калі біскуп сустрэўся з дзецьмі і моладдзю і наведаў шпіталь. Другі дзень візітацыі распачаўся ў дзесяць гадзін раніцы з Імшы ў друйскім касцёле. Для Бога няма нічога немагчымага Перад пачаткам богаслужэння ўсе вернікі выйшлі з храма, каб урачыста сустрэць свайго пастыра. Увайшоўшы ў святыню, адбылася малітва за ...
Читать далее »Ксёндз Сяргей Сурыновіч распавядае пра гісторыю парафіі ў Друі (+відэа)
Гэта адбылося падчас пастырскай візітацыі біскупа Алега Буткевіча ў нядзелю 29 студзеня. Іерарх наведаў друйскую парафію 28-29 студзеня. Нагадаем, што Друя мае вельмі багатую гісторыю. У свой час гэта быў горад, які меў магдэбургскае права. Зараз, на жаль, гэта вёска ў Браслаўскім раёне, насельніцтва якой увесь час скарачаецца. Зміцер Лупач, тэкст Леанід Юрык, відэа
Читать далее »У Віцебску прайшоў конкурс нацыянальных батлеек (+відэа)
Мерапрыемства прайшло 5 студзеня ў рамках XV фестывалю “Дні хрысціянскай культуры”, які праходзіў у Віцебску з 3 снежня па 6 студзеня. Конкурс праходзіў у Палацы творчасці дзяцей і моладзі Чыгуначнага раёна Віцебска. У ім прынялі ўдзел 13 калектываў з 12 парафій Віцебскай дыяцэзіі. Гэта былі дзеці з Віцебска, Друі, Параф’янава, Полацка, Наваполацка, Ідолты, Лынтупаў, Дуброўна, Паставаў. Напачатку ўсіх удзельнікаў прывітаў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!