Генеральны сакратар Сінода скіраваў ліст да біскупаў ва ўсім свеце, з просьбай заахвоціць вернікаў да малітвы ў інтэнцыі сінадальнай Асамблеі, якая пройдзе з 4 па 29 кастрычніка 2023 года ў Ватыкане. Кардынал Марыё Грэк адзначыў патрэбу ў малітве аб тым, каб удзельнікі Сінода мелі асвечаныя сэрцы і не схілялі Божую волю да сваіх чаканняў. Малітва – гэта “тэрапія”, якая дапамагае ...
Читать далее »Ватыкан
У базіліцы святога Пятра з’явіцца скульптура карэйскага святога
16 верасня 2023 года ў ватыканскай базіліцы адбудзецца адкрыццё мармуровай скульптуры карэйскага святога Андрэя Кіма Таэгона. Мармуровая статуя святога Андрэя Кіма Таэгона (1821-1846), першага каталіцкага святара і пакутніка карэйскага паходжання, будзе ўстаноўлена ў знешняй нішы базілікі. Ідэя, падтрыманая карэйскім епіскапатам, нарадзілася падчас урачыстасцяў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння святога. Урачыстасць асвячэння скульптуры пройдзе 16 верасня 2023 года, у дзень святога ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з акцёрам Сільвестрам Сталонэ
Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі 77-гадовага амерыканскага акцёра, рэжысёра і кінапрадзюсера Сільвестра Сталонэ. Сталонэ, вядомы галоўным чынам па ролях у фільмах Рокі і Рэмба, прыйшоў на аўдыенцыю з сям’ёй. Ён прыехаў у Італію, каб разам са сваім братам Фрэнкам, вядомым музыкантам, атрымаць ганаровае грамадзянства Джоя-дэль-Коле каля Бары, адкуль паходзіць яго сям’я. Гэта не першая сустрэча Святога Айца з прадстаўнікамі ...
Читать далее »Папа Францішак сустрэўся з апостальскім нунцыем у Беларусі
Зала Друку Святога Пасада паведаміла аб сустрэчы Святога Айца Францішка з арцыбіскупам Антэ Ёзічам, апостальскім нунцыем у Беларусі. Аб змесце размовы падчас аўдыенцыі, якая прайшла 8 верасня 2023 года раніцай у ватыканскім Апостальскім палацы, не паведамляецца. Антэ Ёзіч з’яўляецца прадстаўніком Папы Францішка ў Беларусі з 21 мая 2020 года. Ён стаў другім харвацкім іерархам на пасадзе апостальскага нунцыя ў Беларусі. ...
Читать далее »Пантыфік падзякаваў Багародзіцы за візіт у Манголію
Святы Айцец здзейсніў традыцыйны візіт у рымскую базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за апостальскае падарожжа ў Манголію. 4 верасня 2023 года, вярнуўшыся з 43-га Апостальскага падарожжа ў Манголію, Папа скіраваўся ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб памаліцца перад абразом Salus Populi Romani. Памаліўшыся Багародзіцы, Папа вярнуўся ў Ватыкан. Пантыфік заўсёды даручае Панне Марыі ўсе свае апостальскія падарожжы, распачынаючы і завяршаючы іх у ...
Читать далее »Займацца навукай – як маліцца. Што сабой уяўляе Ватыканская астранамічная супольнасць?
Першы спадарожнік Ватыкана – SpeiSat – быў выведзены на арбіту з базы Вандэнберг (Каліфорнія) у чэрвені 2023 года 70-метровай ракетай Falcon 9. Гэта часткова шматразовая ракета-носьбіт кампаніі SpaceX, заснаванай мільярдэрам Іланам Маскам. Сам спадарожнік SpeiSat, які важыць два кг і не большы за скрыню ад абутку, мае дзве асноўныя задачы. Першае, гэта даставіць у касмічную прастору кнігу Папы Францішка “Чаму ...
Читать далее »Папа ляціць у Манголію: дзе яшчэ ніколі не быў ніводзін Пантыфік?
Папа Францішак рыхтуецца да падарожжа ў Манголію. За сучасную гісторыю Пантыфікі наведалі каля 135-ці краін, таму ў свеце застаецца яшчэ каля шасцідзесяці краін, у якіх ніколі не быў ніводзін Папа. Традыцыя папскіх замежных падарожжаў у сучасную эпоху з’явілася ў 1964 годзе, калі святы Павел VI адправіўся ў Святую Зямлю падчас Другога Ватыканскага Сабора. У рамках трохдзённага візіту ён наведаў каля ...
Читать далее »Папа Францішак анансаваў выйсце другой часткі Laudato si’
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 30 жніўня 2023 года, Святы Айцец абвясціў, што 4 кастрычніка 2023 года плануе абнародаваць адгартацыю на экалагічную тэматыку. “Паслязаўтра, 1 верасня, будзе адзначацца Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння, які дасць пачатак Часу для стварэння, што будзе працягвацца да 4 кастрычніка, свята святога Францішка Асізскага”, — сказаў Папа, падкрэсліваючы, што ў гэты дзень ён ...
Читать далее »Папа Францішак: дапамагчы падняцца тым, хто трапіў у няволю наркотыкаў
За залежнасцямі стаяць “канкрэтныя перажыванні, гісторыі самотнасці, няроўнасці, ізаляцыі, адсутнасці інтэграцыі”, перад абліччам якіх мы не можам заставацца раўнадушнымі, — падкрэсліў Святы Айцец. Папа Францішак выказаў занепакоенасць ростам спажывання наркотыкаў сярод падлеткаў і моладзі, а таксама пашырэннем продажу псіхаактыўных рэчываў на “лічбачых пляцоўках” у даркнэце. Ён падзяліўся сваёй трывогай у пасланні да ўдзельнікаў 60-га Міжнароднага кангрэса судовых таксіколагаў, які праходзіць ...
Читать далее »Папа Францішак: маліцца за змучаны народ Украіны
Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, якая прайшла 23 жніўня 2023 года, Папа Францішак выказаў сваю блізкасць Украіне і заклікаў вернікаў маліцца за яе народ. “Заступніцтву святога Барталамея даверым дарагую Украіну, якая з-за вайны праходзіць праз цяжкія выпрабаванні. Браты і сёстры, будзем маліцца за нашых братоў і сясцёр украінцаў. Яны шмат пакутуюць: вайна – жорсткая. Колькі зніклых без вестак дзяцей, колькі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!