14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу — дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі. Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Заневічы недалёка ад Гродна ў сям’і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Луцкаўлянах у 1986 годзе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. У ...
Читать далее »У Беларусі
Стан санктуарыя Маці Божай Будслаўскай
На YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай апублікавана відэа пра стан будслаўскага касцёла на 2 верасня 2021 года.
Читать далее »Беларускія ўлады адрэагавалі на публікацыю ў газеце “Мінская праўда”
Апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей адрэагаваў на публікацыю ў газеце “Мінская праўда”, дзе змяшчалася карыкатурная выява каталіцкіх святароў. У лісце ад 9 верасня 2021 г. на імя біскупа Алега Буткевіча, Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх біскупаў у Беларусі, Упаўнаважаны А.А. Румак падкрэсліў, што гэтая публікацыя не адлюстроўвае афіцыйную пазіцыю дзяржавы ў адносінах да Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі. На думку спадара ...
Читать далее »У кастрычніку ў Магілёве пройдзе Ружанцовы кангрэс
Дарагія браты і сёстры! Ужо стала добрай традыцыяй, што на пачатку кастрычніка, асаблівага Марыйнага месяца, па ініцыятыве айцоў дамініканаў у магілёўскай катэдры адбываецца Ружанцовы кангрэс. Мэта сёлетняга V Ружанцовага кангрэса (як і мінулых) – паглыбленне духоўнай і інтэлектуальнай фармацыі вернікаў, якія моляцца на ружанцы і хочуць адкрываць тэалагічныя глыбіні, змешчаныя ў яго таямніцах. Сёлета сустрэча пройдзе пад дэвізам — «Плыві ...
Читать далее »Цудоўнае вяртанне: у рэчыцкі касцёл праз 100 год вярнулі каштоўны абраз
Парафіяне шукалі адабраны бальшавікамі абраз, які захоўваўся ў мясцовага жыхара. Напярэдадні ён убачыў сімвалічны сон… 8 верасня, калі Каталіцкі касцёл адзначае Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі, у рэчыцкай парафіі адбылася знакавая падзея. У касцёл вярнуўся каштоўны абраз Маці Божай Балеснай, які знаходзіўся тут да 1920-х гадоў, калі яго разам з іншай маёмасцю парафіі адабралі бальшавікі. Цудоўную гісторыю вяртання абраза распавёў Katolik.life ...
Читать далее »Касцёл у Беларусі асуджае публікацыю ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці (BY/RU)
Па даручэнні Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскупа Віцебскага Алега Буткевіча пазіцыю беларускага каталіцкага епіскапату адносна публікацыі ў газеце «Мінская праўда» (№ 68 ад 7 верасня 2021 года) выказвае Старшыня Камісіі па справах каталіцкай адукацыі і катэхезы пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. У сёняшнім нумары газеты «Мінская праўда» (№ 68 ад 7 верасня 2021 года), заснавальнікам якой з’яўляецца ...
Читать далее »«Кранальная ўдзячнасць сваім малым радзімам». Выйшаў новы каляндар на 2022 год, прысвечаны сёстрам назарэтанкам
4 верасня – літургічны ўспамін адзінаццаці благаслаўлёных сясцёр мучаніц з Навагрудка. З гэтай нагоды сёстры назарэтанкі запрашаюць пазнаёміцца бліжэй з гісторыяй свайго ордэну і благаслаўлёнымі мучаніцамі праз адмысловы каляндар на 2022 г., у якім ёсць апісанне каталіцкіх традыцый, абразы з беларускіх святыняў, малітвы і літаніі да Найсвяцейшай Сям’і з Назарэту і нават назарэтанскія рэцэпты. «Вы – найкаштоўнейшая спадчына Кангрэгацыі Сясцёр ...
Читать далее »Паведамленне з 81-а пазачарговага пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
2 верасня ў Мінску прайшло 81-е пазачарговае пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У пасяджэнні, якое ўзначаліў Сатршыня ККББ біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, узялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі, Генеральны сакратар ККББ біскуп Юзаф Станеўскі, дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB. Іерархі Касцёла на Беларусі распачалі пасяджэнне малітвай гімнам Святому ...
Читать далее »У Мінску ўрачыста адзначылі 25-годдзе манаскага жыцця кс. Віктара Гайдукевіча SDB і кс. Аляксандра Мятліцкага SDB
29 жніўня ў мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля Рэгіянальны настаяцель салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB і дырэктар мінскай салезіянскай супольнасці кс. Аляксандр Мятліцкі SDB ўрачыста адзначылі 25-годдзе свайго манаскага жыцця. На ўрачыстую св. Імшу прыбылі святары салезіяне, сёстры салезіянкі, салезіяне супрацоўнікі, моладзь і вернікі з салезіянскіх парафій Беларусі. Узначаліў цэлебрацыю дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і біскупскі вікарый ...
Читать далее »Міністранты са Смаргоні адпачылі ў Вайнідзенятах
З 17 па 19 жніўня на аграсядзібе ў Вайнідзенятах (Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць) міністранты смаргонскай парафіі Святога Міхала Арханёла мелі магчымасць правесці час на сумесным адпачынку, паведамляе sdb.by. Дзякуючы цікавым працоўным блокам кожны з удзельнікаў змог цалкам пагрузіцца ў тэму лагера — «Міністрант — рыцар алтара». Кожны дзень адпачынку быў напоўнены цікавай праграмай, якая дапамагала задумацца над пытаннем «Які я?». ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!