14 жніўня ў смаргонскай парафіі Св. Міхала Арханёла кл. Міхаіл Вішнеўскі SDB аднавіў свае манаскія абяцанні на рукі рэгіянальнага настаяцеля салезіянскага таварыства на Беларусі кс. Віктара Гайдукевіча SDB, паведамляе sdb.by. Пасля першых манаскіх шлюбаў падчас фармацыі салезіяне традыцыйна кожны год аднаўляюць свае манаскія абяцанні да моманту складання вечных шлюбаў. Сёлета Міхаіл аднавіў свае манаскія шлюбы чысціні, паслухмянасці і беднасці на ...
Читать далее »У Беларусі
У Барысаве асвечаны новы касцёл
У суботу 14 жніўня ў Барысаве арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч здзейсніў пасвячэнне новазбудаванага касцёла Спаслання Духа Святога. Сімвалічна, што гэтая ўрачыстая падзея, якую вернікі маладой каталіцкай супольнасці аднаго з найбуйнейшых райцэнтраў Беларусі чакалі больш за дзесяць гадоў, адбылася ў год святога Юзафа — Апекуна паўсюднага Касцёла. Падзея для горада на Бярэзіне сапраўды гістарычная, бо да гэтага часу ў Барысаве існаваў толькі ...
Читать далее »Парафіяльны фэст з удзелам арцыбіскупа Кандрусевіча адзначылі ў Канстанцінаве
15 жніўня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узяў удзел у святкаванні адпустовай урачыстасці ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Канстанцінаве (Мядзельскі дэканат). Візіт арцыпастыра быў прымеркаваны да 30-годдзя аднаўлення ў парафіі нармальнага душпастырства пасля перыяду ганенняў, калі ў Канстанцінаве не было святара. Такая сітуацыя працягвалася доўгія пяцьдзесят гадоў, пакуль у 1990 годзе тут не з’явіліся айцы кармэліты босыя. Яны адрадзілі парафіяльнае ...
Читать далее »У Лідзе адноўлены гістарычны арган. Бласлаўленне і прэзентацыя адбудуцца ў верасні
У фарным касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе быў адноўлены гістарычны арган, які ўжо можна пачуць падчас набажэнстваў. Пра тое, як адбывалася аднаўленне старадаўняга інструмента ў галоўнай лідскай святыні, распавёў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook арганолаг Аляксандр Бурдзялёў. Капітальны рамонт і рэстаўрацыя гістарычнага аргана, пабудаванага ў чэрвені 1939 года фірмай «A. A. Homan St. Jezierski w Warszawie», вяліся ...
Читать далее »Біскуп Буткевіч: Папа Францішак заклапочаны тым, што адбываецца ў нашай краіне
9 жніўня на партале Папскага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» Аcninternational.org было апублікавана інтэрв’ю з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам, у якім Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі распавядае пра тое, чым жыве сёння Касцёл у краіне, і дзякуе дабрачынцам за духоўную і матэрыяльную падтрымку. Партал Catholic.by прапануе пераклад размовы кіраўніка беларускага каталіцкага епіскапату з прадстаўніком Папскага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» Мар’яй Ладзана (Maria ...
Читать далее »Па выніках другога туру ўступнага экзамену ў семінарыі ў Гродне і Пінску залічаны новыя кандыдаты
9 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску. Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Акрамя таго, кандыдатам трэба было растлумачыць матывы ...
Читать далее »Першыя сумесныя рэкалекцыя для сясцёр з розных манаскіх супольнасцяў, якія працуюць у Беларусі, прайшлі ў Росі
З 1 па 7 жніўня пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Езуса Журботнага ў Росі (Ваўкавыскі дэканат) праходзілі першыя ў Беларусі супольныя рэкалекцыі для сясцёр з розных манаскіх кангрэгацый, якія працуюць у нашай краіне. У духоўных практыкаваннях, арганізаваных па ініцыятыве Рады Каардынацыйнай Групы вышейшых настаяцеляў, дэлегатаў і прадстаўнікоў мужчынскіх і жаночых манаскіх інстытутаў і таварыстаў апостальскага жыцця ў Беларусі, узялі ўдзел прадстаўніцы ...
Читать далее »В агрогородке Озёры пройдут реколлекции для мужчин
В агрогородке Озёры (Гродненская область) 20-22 августа состоятся летние трёхдневные мужские реколлекции. «Формирование совести» – главная тема конференций на берегу озера. Отдаю ли я себе отчёт в том, что совесть – это голос Бога, звучащий в моём сердце. Какая она у меня? Пышная, широкая, сожженная? Или всё-таки я наблюдаю, ищу, формирую, слежу за действием Духа Святого в моей жизни. На ...
Читать далее »Сямейныя рэкалекцыі цвярозасці пройдуць на Браслаўшчыне
З 19 па 22 жніўня ў вёсцы Далёкія (Браслаўскі раён) пройдуць сямейныя рэкалекцыі цвярозасці для ўсіх ахвотных. Духоўныя практыкаванні арганізуе душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі, якое дапамагае падысці да праблемы залежнасцяў у святле веры. Арганізатары запрашаюць да ўдзелу ўсіх, каго хвалюе праблема алкагалізму і наркаманіі ў Беларусі. Больш падрабязна пра праграму і ўдзел у рэкалекцыях можна даведацца па тэлефоне: +37533 325 ...
Читать далее »«Гэта сапраўды змяняе вашае жыццё!»: рэкалекцыі Talitha Kum для моладзі адбыліся ў Навагрудку
У Навагрудку пры касцёле Святога Міхала Арханёла з 30 ліпеня па 1 жніўня адбыліся рэкалекцыі для моладзі, якая шукае Бога і жадае адкрыць сваё пакліканне. Духоўныя практыкаванні правёў кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў г. Масты. Удзел прынялі маладыя людзі ад 16 да 30 гадоў з усёй Беларусі. Закраналіся важныя тэмы пакаяння, прабачэння, пазнання і жыцця паводле Божай волі, малітвы, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!