Дарагія вернікі, паважаныя браты і сёстры ў Хрысце! Увесь свет і нашае грамадства перажываюць не найлепшыя часы сваёй гісторыі. Лакальныя канфлікты, эпідэмія каранавірусу і грамадска-палітычная напружанасць з’яўляюцца выклікамі сучаснасці. Такая сітуацыя пабуджае да больш уважлівага стаўлення не толькі да свайго асабістага жыцця, але і да жыцця нашых блізкіх. Для веруючага чалавека няма безвыходных сітуацый, і тым моцным сродкам, які вера ...
Читать далее »У Беларусі
Будслаў: часовы дах накрыты, неўзабаве адновяцца набажэнствы ў касцёле
Пра тое, як ідзе ліквідацыя наступстваў майскага пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай, Catholic.by даведаўся непасрэдна на месцы, дзе без выходных няспынна працягваецца праца па аднаўленні святыні. Раніца 1 кастрычніка для пробашча парафіі ў Будславе ксяндза Дзмітрыя Дубовіка пачалася з заводу адноўленага гадзінніка на вежы касцёла. Сёння святара пры гэтым адказным занятку суправаджае прадстаўнік партала. Рабіць гэта пробашчу даводзіцца ...
Читать далее »У Навагрудку адбудуцца рэкалекцыі «Effata»
29-31 кастрычніка пры парафіі св. Арханёла Міхала адбудуцца рэкалекцыі для дарослых “Effata”, якія правядзе кс. Віктар Ханько, пробашч парафіі ў г. Масты. Рэкалекцыі адбудуцца па адрасе: Навагрудак, вул. Савецкая, 2 Рэкалекцыі маюць на мэце дапамагчы ўдзельнікам больш адкрыцца на Божае Слова, перажыць асабістую, поўную даверу сустрэчу з Хрыстом праз Эўхарыстыю і сумесныя малітвы. Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць дадатковую інфармацыю ...
Читать далее »«Савіо-Клуб» пры мінскім араторыі ўрачыста распачаў новы душпастырскі год
Новы душпастырскі год суполка для падлеткаў «Савіо-Клуб» у мінскім араторыі, які дзейнічае пры парафіі святога Яна Хрысціцеля ў Серабранцы, распачалася ў два этапы. Першы этап адбыўся 25 верасня ў суботу. Дзеці, іх бацькі і аніматары клуба сабраліся на сямейны пікнік. Нягледзячы на даволі мокрае надвор’е сумесны грыль і пасілак адбыліся ў духу радасці і аптымізма. Пасля сумеснага спажывання ежы ўдзельнікаў ...
Читать далее »Біскуп Буткевіч узяў удзел ў працы пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы
З 23 па 26 верасня ў Рыме праходзіла чарговае пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), прысвечанае 50-годдздю існавання гэтай касцёльнай структуры. У пасяджэнні узяў удзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. Рада Канферэнцый Біскупаў Еўропы — гэта структура, створаная падчас пантыфікату Папы Паўла VI для падтрымання сувязі і ўзаемадзеяння паміж епіскапатамі Еўропы. Яе мэта — ...
Читать далее »Кананічнае ўступленне на пасаду арцыбіскупа Юзафа Станеўскага адбудзецца ў кастрычніку
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі паведамляе, што 23 кастрычніка адбудзецца кананічнае ўступленне на пасаду новапрызначанага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага. 14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу — дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі. Да моманту яго кананічнага ўступлення на пасаду пастырскае кіраўніцтва Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй здзяйсняе Апосталькі адміністратар sede vacante біскуп Казімір Велікаселец. ...
Читать далее »Салезіянкі – гэта пра аптымізм
Сёлета супольнасць сясцёр салезіянак у Беларусі адзначае 30-годдзе свайго служэння ў нашай краіне. 19 верасня супольнасць сясцёр салезіянак у Беларусі адзначае 30-гадовы юбілей сваёй прысутнасці ў краіне. Менавіта ў гэты дзень тры дзесяцігоддзі таму ў Смаргонь з Польшчы прыбыла с. Тэрэса Сольнічэк FMA. Маладая манахіня на пачатку свайго місійнага служэння прагнула трапіць у Бразілію, але апынулася каля вытокаў салезіянскай духоўнаці ...
Читать далее »Біскуп Буткевіч у Бялынічах: «Маці Божая змагалася за Беларусь»
Увечары 17 верасня на двары побач з адзінай каталіцкай святыняй у дзесяцітысячных Бялынічах — невялічкай капліцай Маці Божай Бялыніцкай, адбылася святая Імша, якую цэлебравалі каталіцкія біскупы Беларусі. Эўхарыстыя адбывалася на палявым алтары, зладжаным на былым агародзе колішняй прыватнай хаты, дзе ўжо больш за дзесяць гадоў моляцца бялыніцкія католікі. Сёлета надвор’е было асабліва халодным, але прысутных сагравала блізкасць Маці Божай у ...
Читать далее »Юзаф Станеўскі прызначаны арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім
14 верасня, у свята Узвышэння Святога Крыжа, Папа Францішак прызначыў арцыбіскупам Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Юзафа Станеўскага, тытулярнага біскупа Табаікары, да гэтага часу — дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі. Юзаф Станеўскі нарадзіўся 4 красавіка 1969 года ў вёсцы Заневічы недалёка ад Гродна ў сям’і Рамуальда і Гэлены Станеўскіх. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў Луцкаўлянах у 1986 годзе атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі. У ...
Читать далее »Стан санктуарыя Маці Божай Будслаўскай
На YouTube канале Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай апублікавана відэа пра стан будслаўскага касцёла на 2 верасня 2021 года.
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!