У нядзелю 28 лістапада ў Касцёле распачынаецца Адвэнт, час прыгатавання да Божага Нараджэння. У гэтым артыкуле “Каталіцкі Веснік” сабраў адвэнтавыя вырабы беларускіх майстроў, якія стануць для Вас прыемнай часткай у прадчуванні свята.
Салодкі Адвэнт-каляндар
Кандытар Вольга Драгун займаецца салодкімі дэсертамі больш за год. Дзяўчына пастаянна самаўдасканальваецца. Нядаўна яна прайшла курсы аднаго з лепшых шэфаў Масквы, чэмпіёна свету А. Кісліцына ў яго кулінарнай школе Vip-Masters.
Адвэнт-каляндар, які прапануе Вольга, мае салодкі смак. Разам з тым ён нясе ў сабе мноства заданняў для дзяцей. Печыва ў такім вырабе раскладзена ў адпаведнасці з датамі ў календары.
Усю падрабязную інфармацыю Вы можаце даведацца па нумары тэлефона +375(44) 740—41—68 (Viber, Telegram), а таксама на старонцы @somcakes у Instagram.
Сямейны адвэнт-каляндар “Беларусь чакае Раство”, банер “Хвала на вышынях Богу”, калядны пазл і карткі з заданнямі да Адвэнт-календара
Крама Kroplia.by – хрысціянскія падарункі па-беларуску. Гэта сямейная інтэрнэт-крама Паўла і Вольгі Севярынцаў. На Адвэнт Kroplia.by прапануе сямейны Адвэнт-каляндар “Беларусь чакае Раство”. На задняй вокладцы календара размешчана інструкцыя. Да яе прыкладзены план чытання Бібліі на Адвэнт.
Банэр “Хвала на вышынях Богу” падыдзе для аздаблення дома. Па амерыканскай традыцыі такія банеры разам з калядным вянком вешаюцца на ўваходныя дзверы дома звонку, каб кожны ведаў, што ў гэтым доме сям’я чакае Нараджэння Збаўцы. У Калядным пазле кавалачкі ўрэшце складуцца ў дзівосны малюнак – сцэну Божага Нараджэння. Карткі з заданнямі да Адвэнт-календара “Дарасці да Раства” дапамогуць Вам добра правесці час, упрыгожыць сваё жытло да свят і, самае галоўнае, падрыхтаваць сваё сэрца да Нараджэння Хрыста.
Замовы прымаюцца па тэлефоне +375 (29) 593-71-60 або праз сайт kroplia.by. @kroplia.by – Instagram.
Адвэнтавы вянок і падсвечнік
Адмыслова для Адвэнта хэнд-мэйдэр Святлана Астасевіч стварыла вянок і падсвечнік. Чатыры свечкі, змешчаныя на вырабах, сімвалізуюць чатыры нядзелі Адвэнту, а іх запальванне па чарзе азначае гатоўнасць да прыходу Збаўцы. Дарэчы, самі падсвечнікі зробленыя з высокатрывалага гіпсу.
У дзяўчыны можна знайсці таксама безліч вырабаў і падарункаў рэлігійнай тэматыкі: нататнікі з хрысціянскімі сімваламі і выявамі святых, шматлікія фігуркі з гіпсу, паштоўкі, рэчы на вігілійны стол і г.д.
Для таго, каб замовіць адвэнтавыя або іншыя вырабы, неабходна патэлефанаваць па нумары +375 (33) 308-13-67 або зайсці на старонку ў Instagram: marta_home_handmade
“Хаткі святла”
Алеся Козіч разам з мужам з’яўляюцца заснавальнікамі майстэрні «Клуб майстроў». Ужо 5 гад яны навучаюць кераміцы людзей, якія шануюць прыгажосць і творчасць. Натхняюць у тым ліку і сваімі працамі. Да Адвэнту, як нельга дарэчы, яны стварылі цудоўныя хаткі — падсвечнікі. Ідучы на рараты, дзеці могуць браць іх з сабою, каб асвятляць змрок.
Ліхтарыкі можна замовіць у майстроў. Аднак таксама ёсць цудоўная магчымасць самім зрабіць такія ж “Хаткі святла” на майстар-класах. Яны адбываюцца ў Мінску, у майстэрні па адрасе Праспект Газеты Праўда 40/1. Па неабходных пытаннях звяртайцеся па нумары +375293468910.
Падрыхтавала Ірына Радзевіч
для друку