У Гродне распачаўся набор навучэнцаў у Тэалагічны каледж імя святога Казіміра на новы, 2023–2024 навучальны год. Інфармацыя для абітурыентаў. Сярод галоўных мэтаў тэалагічнага каледжа: умацаванне веры паглыбленне рэлігійных ведаў падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды: па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, духоўнасці, пастаральнай); Святым Пісанні; гісторыі Касцёла, філасофскіх навуках (гісторыі філасофіі, тэадыцэі); псіхалогіі, педагогіцы, ...
Читать далее »У Беларусі
Фармацыя для памочнікаў аніматараў прайшла ў Жупранах
З 12 па 16 чэрвеня адбылася ANIMA-база — фармацыя для памочнікаў аніматараў, якая праходзіла ў Жупранах (Гродзенская вобласць). Удзельнікамі фармацыі сталі памочнікі з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. Фармацыю праводзілі кс. Алег Каралёў SDB, с. Люцыя Бальцэвіч FMA, Алена Аўласевіч ASSCC і аніматары з Мінска. Падчас ANIMA-базы памочнікі паглыбляюць свае веды ў трох важных тэмах: папераджальная сістэма выхавання св. Яна Боска, ...
Читать далее »Наведвальнікі аддзялення рэабілітацыі інвалідаў адпачылі на канікулах з Богам у Германішках
З 26 па 28 чэрвеня наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Воранаўскага раёна знаходзіліся ў лагеры пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Германішках (Гродзенская дыяцэзія). На гэтых “канікулах з Богам” у іх быў час і для адпачынку, і для заняткаў спортам. Цэнтральнай падзеяй кожнага дня была святая Імша, на якой святар маліўся аб здароўі для ...
Читать далее »Будслаўскі санктуарый сустракаў пілігрымаў 30 чэрвеня
Сёлетнія ўрачыстасці былі прысвечаныя 25-годдзю каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Найбольшы шлях прайшлі за 9 дзён пілігрымкі з Баранавіч і Ліды. Пешкі на фэст у Будслаў сёлета прыбылі: Полацк — 80 чалавек Росіца — 23 Браслаў — 40 Глыбокае — 170 Паставы (з айцамі сэрцанамі) — 204 Віцебск — 24 Жодзіна (з айцамі марыянамі) — 90 Мінск (з айцамі ...
Читать далее »«Гранат з Будслава» — настольная гульня ад сямейнай пілігрымкі ў падтрымку аднаўлення будслаўскай святыні
30 чэрвеня падчас сямейнай пілігрымкі ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай адбудзецца прэзентацыя настольнай гульні «Гранат з Будслава», паведамляе Catholic.by. Натхненнем для стварэння гульні стала выява граната на цудадзейным абразе Маці Божай Будслаўскай, які з’яўляецца сімвалам еднасці Касцела. Ілюстратар Кацярына Фільмановіч выбрала для гульні яскравыя колеры, каб гульня змагла зацікавіць не толькі школьнікаў, але і дашкалят. Маці з маленькімі дзецьмі ...
Читать далее »“Шукаючы Бога”: распачалася Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка
25 чэрвеня са Смаргоні вырушыла 22-ая Салезіянская Моладзевая Евангелізацыйная Пілігрымка. #СМЕП22 — гэта моладзь, якая разам са святарамі і сёстрамі выйшла ў Будслаў. У гэтым годзе тэма СМЕП – “Шукаючы Бога”. Рэкалекцыяністам сёлета стаў кс. Алег Каралёў SDB, які таксама з’яўляецца адказным за пілігрымку. Каб раскрыць тэму СМЕП, кожны дзень праводзяцца канферэнцыі і праца па групах. У гэтым годзе ўдзельнікі ...
Читать далее »У Тракелях прайшла сустрэча «Маргарытак»
24 чэрвеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Тракельскай Каралевы нашых сем’яў адбылася сустрэча членаў малітоўных груп апостальскага руху “Маргарытка”. У сустрэчы прынялі ўдзел больш за 300 чалавек з розных мясцін Гродзеншчыны. Супольная малітва пачалася канферэнцыяй, з якой выступіў кс. Алег Пятрашка, і адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту. Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў біскупскі вікарый Лідскага рэгіёна кс. канонік Уладзімір Гуляй, пробашч парафіі ...
Читать далее »Будслаў 2023. Падведзены вынікі конкурсу дзіцячай творчасці «Марыя ў маім сэрцы»
22 чэрвеня ў памяшканні Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі былі падведзены вынікі конкурсу «Марыя ў маім сэрцы», які праводзіўся з нагоды юбілею 25-годдзя з дня каранацыі абраза Маці Божай Будслаўскай. У конкурсі ўзялі удзел дзеці і моладзь з розных парафій. Падчас сёлетняга Будслаўскага фэсту будзе арганізавана выстава ўсіх прац. Урачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў пройдзе падчас святкавання селетняга Будслаўскага фэста 30 чэрвеня пасля святой ...
Читать далее »У Навагрудку пройдуць рэкалекцыі па тэме пакаяння і прабачэння
Каталіцкая евангелізацыйная супольнасць “Эхад”, якая дзейнічае пры катэдры св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, арганізуе рэкалекцыі-адпачынак. Яны пройдуць з 26 па 30 ліпеня ў Навагрудку ў кляштары сясцёр назарэтанак. Рэкалекцыі будуць прысвечаны тэме пакаяння і прабачэння. Ахвяраванне за ўдзел у рэкалекцыях (за начлег, харчаванне і інш.) – 120 руб для дарослых, 80 руб для падлеткаў з 12 да 18 гадоў. Для ...
Читать далее »Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2023–2024 навучальны год
З 25 чэрвеня да 25 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя святога Яна Хрысціцеля на 2023–2024 навучальны год. Інфармацыя для абітурыентаў Мэта каледжа — паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці. Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па Святым Пісанні, тэалогіі (дагматычнай, маральнай, фундаментальнай, пастаральнай), гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!