У Беларусі

У Мінскі тэалагічны каледж прынятыя новыя студэнты

У выніку паспяхова здадзенага ўступнага экзамену, які адбыўся 22 жніўня, на І курс навучання ў Мінскім тэалагічным каледжы імя святога Яна Хрысціцеля ў 2026-2027 навучальным годзе залічаны 21 студэнт, у тым ліку 3 студэнты з парафіі св. Казіміра ў Лепелі: Алег Шушкевіч, Андрэй Докіш і Наталля Максімава. Для невялікай каталіцкай супольнасці правінцыяльнага горада гэта натхняльная падзея. Кожны з першакурснікаў бачыць ...

Читать далее »

Душпастырства “Мужчыны св. Юзафа” зладзіла рэкалекцыі, прысвечаныя Святому Пісанню

З 14 па 16 жніўня ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Лебедзеве (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) прайшлі рэкалекцыі “Чытанне Бібліі і асабістыя сустрэчы з жывым Езусам праз Слова”, якія арганізавала гродзенская супольнасць “Мужчыны св. Юзафа”. Правёў духоўныя практыкаванні кс. Артур Ляшнеўскі SDB. Святар адзначыў: “Для хрысціяніна Біблія – гэта не проста гістарычны помнік, а натхнёнае Богам Слова. Святое Пісанне выступае галоўным духоўным ...

Читать далее »

«Марыя — першынец Касцёла і знак надзеі»: Апостальскі нунцый упершыню наведаў Магілёў і павіншаваў вернікаў з урачыстасцю Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі

15 жніўня ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбылася тытульная ўрачыстасць, якая сёлета мела асаблівае значэнне. Упершыню магілёўскую супольнасць наведаў Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа. Ён узначаліў адпустовую святую Імшу і перадаў вернікам благаслаўленне Святога Айца. На пачатку Эўхарыстыі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB прывітаў Апостальскага нунцыя і Мітрапаліта Юзафа Станеўскага, прысутнасць якіх падкрэсліла значнасць ...

Читать далее »

У відэа на Youtube арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавядае пра сваё здароўе і дзякуе за малітвы ў яго інтэнцыі

У інтэрнэце з’явілася відэа з сённяшнім найстарэйшым беларускім іерархам, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, запісанае ў рэспубліканскім рэабілітацыйным цэнтры ў Аксакаўшчыне. На гэтым відэа, выкладзеным на Youtube-канале ксяндза Аляксандра Уласа alexulas, арцыпастыр распавядае пра акалічнасці сваёй хваробы і лячэнне, а таксама дзякуе ўсім, хто маліўся за яго выздараўленне. Паглядзець відэа можна па спасылцы. Catholic.by

Читать далее »

“Pax et bonum” у рытме сэрца: як музыка і малітва аб’ядналі Беларусь у Івянцы

З 20 па 26 ліпеня 2026 года пры францішканскім кляштары святога Антонія Падуанскага ў Івянцы праходзіла чарговая Музычная майстэрня – сустрэча аматараў сакральнай музыкі і праслаўлення, сёлета асабліва прысвечаная Году святога Францішка, абвешчанаму з нагоды 800-годдзя адыходу Асізскага Бедняка да Пана. У апошні тыдзень ліпеня ў гарадскім пасёлку Івянец пры парафіі святога Міхала Арханёла (Валожынскі дэканат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі) традыцыйна прайшла ...

Читать далее »

Срэбны юбілей на фоне гісторыі: у Юрацішках падзякавалі Богу за 25 гадоў святарства кс. Мікалая Ціхановіча

6 жніўня, у свята Перамянення Пана, касцёл у Юрацішках (Гродзенская дыяцэзія) быў перапоўнены. Парафіяне сабраліся не толькі на галоўны парафіяльны фэст, але і каб разам са сваім земляком перажыць яшчэ адну ўрачыстасць – срэбны юбілей святарства ксяндза Мікалая Ціхановіча. Чвэрць века таму, у 2001 годзе, ён упершыню ўзышоў да алтара. І гэтая дата мае асаблівае значэнне для гэтай парафіі: пасля ...

Читать далее »

ККББ прапануе пераклад на беларускую мову Дактрынальнай ноты «Una caro» Дыкастэрыі веравучэння пра каштоўнасць сужэнства як выключнага саюзу і ўзаемнай прыналежнасці

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прапануе пераклад на беларускую мову Дактрынальнай ноты «Una caro» (Адно цела) пра каштоўнасць сужэнства як выключнага саюзу і ўзаемнай прыналежнасці. У гэтым дакуменце прадстаўленыя «найважнейшыя тэксты Настаўніцкага Інстытута Касцёла і шэраг аўтараў ад старажытнасці да нашых дзён: тэолагаў, філосафаў і ...

Читать далее »

Выплысці на глыбіню. Гісторыі выпускніц Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля

Калісьці бабуля навучала мяне, прыгадваючы вядомую беларускую прыказку: “Веды за плячыма не насіць”. Сапраўды, інфармацыя, атрыманая падчас вучобы, фарміруе трывалы падмурак для развіцця асобы. Чым больш ведае чалавек, тым шырэйшы яго кругагляд. Па гэтай прычыне многія не спыняюцца на адным дыпломе, а атрымліваюць яшчэ некалькі спецыяльнасцей, асвойваючы іншыя кірункі. Надзвычай важным з’яўляецца паглыбленне ведаў і ў галіне веры. Дастаткова часта ...

Читать далее »

Сэрца, укладзенае ў прыгажосць. Гісторыя парафіяльнай супольнасці святога Францішка ў вёсцы Копішча

Прыйшоўшы ў касцёл, мы акцэнтуем увагу на малітве. Аздобленая касцельная тэрыторыя, чысціня святыні, свежыя кветкі ля алтара – усё гэта падаецца простым, натуральным і звычайным. Аднак за гэтым стаіць праца людзей, якія дбаюць пра чысціню, парадак і прыгажосць у святыні. Многія парафіяне нярэдка з’яўляюцца ваярамі нябачнага фронту: яны ціха робяць сваю справу, не прыцягваючы ўвагі іншых. Але без іх працы ...

Читать далее »

Моладзь гродзенскай парафіі ўзяла ўдзел у міжнароднай парафіядзе ў Польшчы

Маладыя вернікі гродзенскай парафіі св. Піо ўзялі ўдзел у 37-й Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі, якая прайшла з 11 па 24 ліпеня ў Варшаве (Польшча). Моладзь гэтай парафіі была адзінай групай, якая прадстаўляла Беларусь, і атрымала дзевяць медалёў рознай ступені ў некалькіх відах спорту. Парафіяда – мерапрыемства, заснаванае на старажытнагрэчаскай трыядзе “святыня – тэатр – стадыён”. Пасля заканчэння мерапрыемства моладзь ...

Читать далее »