З нагоды Юбілейнага году святога Францішка суботняя раніца 19 верасня сабрала ў Будслаўскай святыні духоўных дзяцей святога Францішка Асізскага. Упершыню ў гісторыі Касцёла ў Беларусі браты францішкане ўсіх трох галін (братоў меншых OFM, братоў меншых канвентуальных OFMConv і братоў меншых капуцынаў OFMCap), сёстры францішканкі Сям’і Марыі, Францішканскі ордэн свецкіх, моладзевая супольнасць ФМ Таў, дзіцячая супольнасць Рыцараў святога Францішка і ўсе, ...
Читать далее »У Беларусі
Камісія Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамантаў пры ККББ дала экспертную ацэнку «Гімну «Маці ў малітве»» і зрабіла адпаведныя высновы
ПАВЕДАМЛЕННЕ КАМІСІІ БОЖАГА КУЛЬТУ І ДЫСЦЫПЛІНЫ САКРАМАНТАЎ адносна твора т.зв. «Гімна „Маці ў малітве“» (словы і музыка Ларысы Царовай) На падставе прадстаўленага тэксту і нотнага матэрыялу быў праведзены аналіз твора з пункту гледжання яго тэалагічнага зместу, літургічнага характару і адпаведнасці агульным патрабаванням касцёльнай музыкі. Тэалагічная ацэнка Тэкст спеву выяўляе хрысціянскую духоўнасць, закранае тэмы мацярынства, сям’і, супольнай малітвы, даверу Богу і ...
Читать далее »Камісія Божага культу і дысцыпліны сакрамантаў выдала Інструкцыю аб пастаяннай паслузе лектараў і акалітаў у дыяцэзіях Рымска-каталіцкага Касцёла ў Беларусі
Інструкцыя пра пастаянную паслугу лектараў і акалітаў у дыяцэзіях Рымска-каталіцкага Касцёла на Беларусі, была зацверджана на 98-м Пленарным пасяджэнні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў Гродне 18 верасня 2026 года. Дадзены дакумент мае важнае значэнне для развіцця літургічнага і душпастырскага жыцця каталіцкіх дыяцэзій Беларусі. Старшыня Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB ...
Читать далее »У Сапоцкіне прайшлі рэкалекцыі для каталіцкіх іерархаў Беларусі
З 20 па 22 верасня ў рэкалекцыйным доме Caritas у Сапоцкіне Гродзенскай дыяцэзіі прайшлі духоўныя практыкаванні для каталіцкіх іерархаў Беларусі. Рэкалекцыі праводзіў ксёндз доктар Андрэй Лысы ТChr, святар Таварыства Хрыстусоўцаў. Сёлетняя сустрэча стала ўжо трэцімі супольнымі рэкалекцыямі беларускіх каталіцкіх іерархаў. Асноўнай тэмай духоўных практыкаванняў стаў дэвіз Будслаўскага фэсту 2026 года: «Богу — хвала, Марыі — давер, Касцёлу — вернасць». Менавіта ...
Читать далее »Адпустовую ўрачыстасць Адшукання Крыжа Пана адзначылі ў Астраўцы
14 верасня адбылася адпустовая ўрачыстасць Адшукання Крыжа Пана. У святкаванні прынялі ўдзел шматлікія святары: пробашч парафіі Юрый Кузьміч, ксёндз-дэкан Антоній Казлоўскі са Смаргоні, ксёндз-дэкан Анатоль Захарэўскі з Міхалішак, кс. Андрэй Яркавец з Багданава, кс. Андрэй Кеўлюк са Слоніма, кс. Павел Ствол з Гервят, а. Аркадзь Куляха і а. Ігнат Падарэцкі з м. Гудагай, кс. Аляксандр Сямінскі з Кямелішак, кс. Леанард ...
Читать далее »Камунікат Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб малітоўнай еднасці з Папам Львом XIV 27 кастрычніка 2026 года
Падчас 98-а пленарнага паседжання Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі было вырашана далучыцца да малітвы аб міры ў лучнасці з Папам Львом XIV, якая адбудзецца 27 кастрычніка 2026 года. У сувязі з гэтым быў выдадзены спецыяльны Камунікат, паведамляе Catholic.by. Камунікат Каталіцкіх Біскупаў Беларусі аб малітоўнай еднасці з Папам Львом XIV 27 кастрычніка 2026 года Тэкст Камунікату для друку ТУТ>>> У ...
Читать далее »Прызначаны новы Сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Мінску
Апостальская нунцыятура ў Беларусі паведамляе, што 11 верасня ў Мінск прыбыў Дон Чарльз Луанга Ссууна (Don Charles Lwanga Ssuuna), новы Сакратар нунцыятуры. Дон Чарльз Луанга Ссууна нарадзіўся ва Угандзе. Дон Ссууна названы ў гонар святога Чарльза Луангі — апекуна афрыканскай моладзі і самага шанаванага каталіцкага мучаніка Уганды, які загінуў за веру ў XIX стагоддзі. Дон Чарльз прайшоў фундаментальную тэалагічную і філасофскую падрыхтоўку ...
Читать далее »Новы апостальскі адміністратар для грэка-католікаў Беларусі
Папа Леў XIV прыняў адстаўку архімандрыта Яна Сяргея Гаека і прызначыў новым апостальскім адміністратарам для вернікаў візантыйскага абраду ў Беларусі айца-студыта Лявонція Тумоўскага. Айцец Лявонцій (Аляксандр) Тумоўскі нарадзіўся 9 ліпеня 1973 года ў Полацку. 27 мая 1995 года ён уступіў у кляштар манахаў-студытаў пры Унеўскай Лаўры ва Украіне, дзе склаў першыя шлюбы ў 1997 годзе, а ўрачыстыя – у 2000 ...
Читать далее »ККББ прапануе пераклад на беларускую мову першай энцыклікі Святога Айца Льва XIV «Magnifica humanitas» аб абароне чалавечай асобы ў эпоху штучнага інтэлекту
Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прапануе пераклад на беларускую мову энцыклікі «Magnifica humanitas» Святога Айца Льва XIV аб абароне чалавечай асобы ў эпоху штучнага інтэлекту. Святы Айцец піша: «Мы жывём у імклівы пераходны перыяд, “змену эпох”, у якім — пакуль адны супернічаюць за будучыню новых ...
Читать далее »У Гродне прайшла цырымонія ўстанаўлення новага кіраўніцтва правінцыі назарэтанак у Беларусі
4 верасня, ва ўспамін благаслаўлёных навагрудскіх назарэтанак-мучаніц, у гродзенскім рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі прайшла цырымонія ўстанаўлення новага кіраўніцтва Беларускай правінцыі Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. Новай правінцыйнай настаяцельніцай стала с. Антонія Шайгярэвіч, у склад новага кіраўніцтва ўвайшлі сёстры Агата Смольская, Ёзэфа Канаева і Мірыям Пэцнік. Цырымоніі папярэднічала набажэнства, на якім дзякавалі Богу за шасцігадовы перыяд дзейнасці ранейшага ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!