Сёння ў Беларусі вядома аб больш чым 300 новых рэлігійных рухах, дзейнасць якіх была заўважана і дакументальна пацверджана на тэрыторыі краіны. У гэтым спісе ў тым ліку і знакамітыя і буйныя (напрыклад, саентолагі ці сведкі Іеговы), невялікія і мясцовыя, а таксама тыя, што ўжо сышлі ў нябыт, і тыя, якія і зараз працягваюць барацьбу за душы. Ці ўсе з’яўляюцца дэструктыўнымі ...
Читать далее »У Беларусі
У салезіянскім араторыі ў Мінску адбылася сустрэча-разважанне аб пакліканні для хлопцаў
21-22 лютага мінскі араторый імя св. Яна Боска адчыніў свае дзверы для хлопцаў, якія прагнуць распазнаць сваё пакліканне і бліжэй пазнаёміцца з салезіянскім стылям жыцця. Хлопцы прыехалі на сустрэчу з розных салезіянскіх пляцовак у Беларусі: Дзятлава, Бараўляны, Смаргонь і канешне Мінск. Сустрэча распачалася ад знаёмства. Пасля ўдзельнікі мелі ўводзіны ў тэматыку сустрэчы і невялікую працу ў групах, у якіх яны ...
Читать далее »У Мінску прайшла лыжная гонка «Старт чыстых сэрцаў»
Суботні дзень 21 лютага многія школьнікі Фрунзенскага, Першамайскага, Савецкага і Кастрычніцкага раёнаў горада Мінска маглі правесці з велізарнай карысцю для здароўя, а таксама атрымаць зарад добрага настрою. Моладзевая місія «Чыстае сэрца» арганізавала лыжню «Старт чыстых сэрцаў», паведамляе serca.by. Спаборніцтвы прайшлі для так званых складаных падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў міліцыі, а вось паўдзельнічаць у конкурсах і паспрабаваць кашу на ...
Читать далее »Навучэнцы Гродзенскай семінарыі ўшанавалі рэліквіі бл. Міхала Сапоцькі
18 лютага, падчас Велікодных рэкалекцый, якія праходзілі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, адбылася значная падзея. З нагоды святкавання 25-гадовага юбілею заснавання семінарыі клерыкі на чале з кс. біскупам Юзафам Станеўскім і кс. рэктарам Раманам Рачко сустрэлі рэліквіі і абраз вельмі вядомага і шанаванага ў нашай краіне бл. кс. Міхала Сапоцькі. Дзякуючы рэкалекцыяністу кс. Яну Пузыну, які вельмі прасякнуты духоўнасцю ...
Читать далее »“Каталіцкі Веснік” перамог у конкурсе перыядычнага друку “З беларускім словам”
Віцебская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны падвяла вынікі агляду-конкурсу мясцовага перыядычнага друку па ўжыванні беларускай мовы “З беларускім словам”. “Каталіцкі Веснік” стаў пераможцам у намінацыі “Недзяржаўныя выданні”. Мэтай агляду-конкурсу было заахвочванне рэдакцый да паўнавартаснага выкарыстання дзяржаўнай беларускай мовы на старонках газет, папулярызацыя беларускай культуры і гісторыі Беларусі; інфармаванне органаў улады, грамадскасці аб стане ўжывання беларускай мовы ў ...
Читать далее »У Вішневе ствараюць музей, прысвечаны ксяндзу Уладзіславу Чарняўскаму
Уладзіслаў Чарняўскі вядомы як перакладчык Бібліі і катэхезіса на беларускую мову. Быў прыхільнікам увядзення беларускай мовы ў касцёле. “Я адразу стаў гаварыць па-беларуску. Мяне калі запрашалі, я казаў: калі хочаце ксяндза – буду гаварыць па-беларуску… Некаторыя крывіліся спачатку, казалі, што камуніст, усякая была гаворка. А час прайшоў – і ўсе прывыклі”, – прыгадваў ён у адным інтэрв’ю. Матэрыял дапамагаюць збіраць ...
Читать далее »Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб рэгістрацыі Тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ
17 лютага Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі атрымала пасведчанне аб афіцыйнай рэгістрацыі Вышэйшай духоўнай навучальнай установы «Мінская тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла II» Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь, паведамляе catholic.by. Акадэмія была зарэгістравана 13 лютага 2015 г. пад рэгістрацыйным нумарам 193. Адметна, што ў апошні, трэці раз, дакументы на рэгістрацыю былі пададзены 5 лютага, ва ўспамін святой Агаты, а рэгістрацыя ...
Читать далее »Каталіцкая літаратура ў Беларусі запатрабавана
11 лютага ў Мінску 22-ы раз адкрыла дзверы Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Традыцыйным удзельнікам форума увесь гэты час з’яўляецца каталіцкае выдавецства “Pro Christo”. Цэнтральнае месца ў яго экспазіцыі займаюць кніжныя навінкі, тыя, што выйшлі ў свет у 2014 г. Гэта больш за 10 выданняў: літаратура тэалагічная, богаслужбовая, дзіцячая. “Малітоўнік для дзяцей”, “Дзённік сястры Фаўстыны Кавальскай”, “Магніфікат” – прамовы і даклады арцыбіскупа ...
Читать далее »Пробашч парафіі святога Валянціна пра святога, свята, валянцінкі і каханне
У суботу, 14 лютага, каталіцкі свет адзначае дзень святога Валянціна – апекуна закаханых. Апошнім часам гэтае свята набыло вялікую папулярнасць і сярод прадстаўнікоў іншых канфесій і няверуючых, якія трацяць вялізныя сумы грошаў на кветкі, цукеркі, ружовыя валянцінкі і іншыя падарункі сваім каханым. Пры гэтым першапачатковы сэнс свята губляецца. Пра тое, хто такі святы Валянцін, якім ён уяўляў каханне і як ...
Читать далее »Упершыню за дзвесце гадоў у Пінску пабудуюць касцёл
У Пінску зарэгістравана новая парафія, для якой і будзе будавацца новая святыня. Касцёл будзе названы ў гонар Святога Бэнэдыкта, паведамляе Медыя-Палессе. На месцы будаўніцтва, у мікрараёне Лугі, ксёндз Андрэй Рылка асвяціў крыж, і неўзабаве там пачнуцца працы першага цыклу. У Пінску касцёлы не будаваліся больш за дзвесце гадоў. На сённяшні дзень у Пінску захавалася тры будынкі старадаўніх касцёлаў: дзеючы катэдральны ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!