23 і 24 сакавіка ў гродзенскім гіпермаркеце “АЛМІ” валанцёры і супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі правялі акцыю “Велікодны падарунак”. Акцыя была накіравана на падтрымку дзяцей з праблемамі здароўя, дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, самотных і хворых людзей. Валанцёры тлумачылі пакупнікам гіпермаркета, які ўклад, па жаданні, можна ўнесці для падтрымкі дзяцей і самотных. Людзі адгукаліся на звароты, пыталіся, чым можна ...
Читать далее »У Беларусі
28 сакавіка ў Мінску пройдзе «Ноч канфесіяналаў»
Душпастырская ініцыятыва чыкагскіх католікаў упершыню адбылася ў 2007-м годзе і паступова распаўсюдзілася па ўсім свеце. У Мінску яна ладзіцца ўжо сёмы год. У беларускай сталіцы «Ноч канфесіяналаў» традыцыйна пройдзе ў касцёле Маці Божай Будслаўскай і сёлета адбудзецца 28 сакавіка. У гэты дзень там будзе магчымасць прыступіць да споведзі з 18.00 да 24.00. «Гэта ініцыятыва прызначана ў першую чаргу для тых, ...
Читать далее »На мясцовай Галгоце ў Ашмянах усталявалі чарговы крыж
Пальмовая нядзеля, якая з’яўляецца нядзеляй Мукі Пана, у Ашмянах адзначаецца асаблівым і выключным чынам. Кожны раз у гэты дзень вернікі парафіяльнай супольнасці Св. Міхала Арханёла ідуць у Крыжовым шляху на мясцовую так званую Галготу. Штогод падчас гэтага набажэнства яны нясуць вялікі крыж, які на заканчэнне Крыжовага шляху ўстанаўліваюць. У гэтым годзе на ашмянскай Галгоце быў пастаўлены 23-і крыж. Крыж выразаюць ...
Читать далее »Апостальскі Нунцый на Пальмовай нядзелі ў Мінску: Крык Езуса на крыжы — гэта зварот вучыцца міласэрнасці
25 сакавіка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр цэлебраваў у мінскай архікатэдры св. Імшу на 13.00, паведамляе Catholic.by. «Пальмовая нядзеля — гэта ўспамін таго, як Езус Хрыстус увайшоў у Ерузалем. Ён прыехаў з вядомай ужо Яму і Богу мэтай — збаўленне свету праз сваю смерць і ўваскрасенне», — адзначыў іерарх. Паводле яго слоў, разважаючы ў Вялікі тыдзень над шляхам ...
Читать далее »Крыжовы шлях вуліцамі Гродна: злучыць жыццё Езуса з нашым штодзённым жыццём
24 сакавіка сотні жыхароў Гродна прынялі ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада. Перад яго пачаткам яны традыцыйна сабраліся ў катэдры св. Францішка Ксаверыя на святой Імшы. Эўхарыстыю ўзначаліў кс. канонік Ян Кучынскі, пробашч катэдры. “Мы збіраемся сёння, каб усвядоміць, што кожны з нас з’яўляецца вучнем Езуса Хрыста і што мы хочам ісці за нашым Настаўнікам, які дае нам прыклад нясення ...
Читать далее »«Божа, благаславі Беларусь»: малітва з нагоды 100-годдзя абвяшчэння БНР
Каталіцкія біскупы Беларусі скіроўваюць да вернікаў Беларусі тэкст малітвы з нагоды 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка ў касцёлах будуць маліцца за Беларусь. Біскупы заклікаюць святароў памаліцца разам з вернікамі словамі гэтай малітвы падчас усіх набажэнстваў 25 сакавіка. «Вядзі мяне ў праўдзе Тваёй і навучы, бо Ты Бог збаўлення майго, на Цябе спадзяюся кожны дзень» (Пс 25(24), 5) Глыбокапаважаныя ...
Читать далее »У Гервятах памоляцца за спачылага кс. Леаніда Несцюка ў гадавіну яго смерці
24 сакавіка ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах будуць маліцца за спачылага кс. Леаніда Несцюка, былога пробашча гэтай парафіі, які год таму адышоў у вечнасць. Святую Імшу з гэтай нагоды ў 12.00 узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Ксёндз Леанід Несцюк (1955–2017) быў пробашчам парафіі ў Іўі, а з 1996 года нёс служэнне ў парафіі ў Гервятах. Дзякуючы яго намаганням гэтую ...
Читать далее »У Гродне ўзгадалі трагедыю ў Хатыні
Каля сотні гродзенцаў прыйшлі 22 сакавіка ў парк Жылібера на мітынг-рэквіем «Скрозь час чутны стогны званоў» прысвечаны 75-годдзю Хатынскай трагедыі. На памятным мерапрыемстве сярод каталіцкага духавенства прысутнічаў ксёндз Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі. 22 сакавіка споўнілася роўна 75 гадоў з дня трагедыі ў беларускай вёсцы Хатынь. Яна была знішчана фашысцкімі карнікамі ўвесну 1943 года. Сёння, кажучы ...
Читать далее »Пра межы ў сям’і разважалі ў Шчучыне
21 сакавіка ў Шчучыне адбылася чарговая сустрэча для бацькоў міністрантаў і харыстак парафіі. Першым пунктам праграмы стала святая Імша, падчас якой удзельнікі маглі паслухаць рэкалекцыйную навуку і скарыстацца з сакраманту пакаяння. Пасля малітвы ў касцёле адбылася сустрэча ў кляштары. Яе госцем стала Барбара Сайнок, кансультант па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. Разам прысутныя паразважалі на тэму “Межы ...
Читать далее »У Шчучыне павялічылася літургічная служба алтара
18 сакавіка, у пятую нядзелю Вялікага посту, літургічная служба алтара «Calasanz» у Шчучыне перажывала сваё свята — яе колькасць павялічылася на восем міністрантаў і чатырох лектараў. Урачыстае прыняцце новых членаў узначаліў а. Вітальд Пяцельчыц SP, пробашч парафіі. Пасля ўступных словаў кандыдаты склалі прысягу вернасці Хрысту і Яго Касцёлу перад сабранымі ў храме вернікамі. Затым новыя міністранты ўпершыню апранулі белае літургічнае ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!