У каталіцкай каплічцы на гродзенскай Альшанцы гучна і смела спявае арганістка. За натоўпам вернікаў бачна тонкую дзяўчынку, што стаіць за сінтэзатарам. Яна імгненна падхоплівае на слых ноты, якія бярэ святар. Раптам заўважаеш, што дзяўчо зусім не глядзіць на клавішы ці ў партытуру. Яе позірк нібы лунае па-над усім. Насці Гуранковай дзесяць год. Яна мае абсалютны слых і ад нараджэння не ...
Читать далее »У Беларусі
У Мінску зроблены чарговы крок на шляху дыялогу паміж прадстаўнікамі Касцёла і ісламу
7 мая рыма-каталіцкую парафію Маці Божай Будслаўскай у Мінску наведалі імам з міністэрства па справах рэлігіі Турцыі Мустафа Такасі і аташэ па справах рэлігій пры пасольстве Турэцкай Рэспублікі Байрам Оздэмір, паведамляе Catholic.by. Сустрэча прайшла ў межах міжрэлігійнага дыялогу і стала своеасаблівым адказным візітам на ўдзел прадстаўніка Касцёла кс. каноніка Францішка Рудзя, пробашча парафіі на Каменнай Горцы, у красавіцкіх чытаннях «Ісламскія ...
Читать далее »Адбылася пілігрымка жанчын з Ашмян да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах
6 мая адбылася пілігрымка жанчын, маці, а таксама дзяўчат – будучых маці – з Ашмян у санктуарый Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Пілігрымка сёлета прайшла ў дзявяты раз. У пілігрымскі шлях вырушыла ў гэты сонечны дзень больш за 300 чалавек не толькі з Ашмян, але і з ваколіц, а таксама з Астраўца і Смаргоні. Адметнасцю гэтай пілігрымкі з’яўляецца тое, ...
Читать далее »Футбольны турнір у гонар св. Дамініка Савіо адбыўся ў Мінску
5 мая араторый імя св. Яна Боска пры парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Мінску сабраў юнакоў 13-15 гадоў для ўдзела ў футбольным турніры ў гонар святога Дамініка Савіо, маладога выхаванца ксяндза Боска, паведамляе sdb.by. Турнір адбываецца ўжо шосты раз, у гэтым годзе ён сабраў 5 каманд: ФК “Дамінік” (Мінск, Серабранка), ФК “Радасць” (Беразінскае), ФК “Фавор” (Полацк), FC “Bosco” (Смаргонь) і ФК ”Міхаэль” ...
Читать далее »Помнік Касцюшкі ў Косаве адкрыюць у дзень свята ў касцёле
У старадаўнім храме хрысцілі будучага нацыянальнага героя. У суботу, 12 траўня ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці а 12-й гадзіне пройдзе ўрачыстае адкрыццё велічнага помніка Тадэвушу Касцюшку на яго малой радзіме каля сядзібы-музея ва ўрочышчы Мерачоўшчына на ўскраіне мястэчка Косава. Таксама ў гэты дзень у каталіцкім храме Косава адбудзецца парафіяльны фэст. У галоўным алтары старадаўняй святыні знаходзіцца цудатворны абраз Панны Марыі, ...
Читать далее »Пакліканыя з Марыяй. Аповед удзельніка Дзён моладзі ў Гродне
Пакліканыя з Марыяй Да жыцця ў ласцы Божай! Просім Божай дапамогі! Каб па прыкладу Марыі, Жыць з Богам у кожнай хвіліне! Сустрэчы моладзі Беларусі. Тое, што аб’ядноўвае нас ужо ў трэці раз. Тое месца, дзе маладыя людзі могуць узмацніць або ўпэўніцца ў глыбіні сваёй веры праз знаёмства са сваімі аднагодкамі, братамі і сёстрамі ў Хрысце. У Евангеллі паводле Мацвея сказана: ...
Читать далее »У дзень памяці св. Яна Паўла ІІ біскуп Алег Буткевіч упершыню цэлебраваў святую Імшу ў в. Нарач
29 красавіка ў касцёле св. Андрэя, апостала, у в. Нарач (Мядзельскі дэканат) адбылося ўрачыстае святкаванне дня памяці святога Яна Паўла ІІ, прымеркаванага да 4-й гадавіны яго кананізацыі. Ганаровым госцем свята стаў Віцебскі біскуп Алег Буткевіч, які ўзначаліў з гэтай нагоды св. Імшу. Хоць такія ўрачыстасці праходзяць у нарачанскай парафіі штогод, аднак кожная з іх мае свой адметны «смак», як выпечка ...
Читать далее »«Каралева Беларусі, маліся за нас»: Ларэтанскую Літанію ў Беларусі дапоўняць новым заклікам
29 красавіка на пасяджанні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі было прынята рашэнне дапоўніць тэкст Ларэтанскай Літаніі на беларускай мове заклікам «Каралева Беларусі», паведамляе Catholic.by. Рашэнне было прынята пасля кансультацыі з Кангрэгацый Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Пра намер дадаць гэты заклік было аб’яўлена у Будславе падчас святкавання фэсту Маці Божай Будслаўскай у 2017 годзе старшынёй ККББ арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Кангрэгацыя ...
Читать далее »Чым жывуць католікі ў чарнобыльскай зоне
32 гады таму адбылася катастрофа на Чарнобыльскай атамнай станцыі, з-за якой значная частка тэрыторыі Беларусі аказался забруджанай радыёнуклідамі. У чарнобыльскай зоне працягваюць жыць каталіцкія вернікі. У Брагінскім, Хойніцкім, Нараўлянскім, Веткаўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці на працягу сотняў гадоў існавалі каталіцкія парафіі, але яны былі ліквідаваныя пасля ўстанаўлення савецкай улады. З распадам СССР у Хойніках і Нароўлі супольнасці былі адноўлены. ...
Читать далее »Адбудзецца пілігрымка для маці з Ашмян у Баруны
У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца Дзень маці. З гэтай нагоды 6 мая з Ашмян вырушыць пілігрымка да Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах. Прыняць удзел у пілігрымцы для мамаў запрашаюцца ўсе жанчыны, маці, а таксама дзяўчаты – будучыя маці. Пілігрымка сёлета адбудзецца ў дзявяты раз. Праграма пілігрымкі: 7.00 – рэгістрацыя ўдзельнікаў на прыкасцёльным пляцы ў Ашмянах 7.25 ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!