29 лістапада 2013 года Папа Францішак прызначыў ксяндза прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі і тытулярным біскупам дыяцэзіі Табаікары. А 1 лютага 2014 года ён атрымаў біскупскае пасвячэнне. З нагоды 12-годдзя біскупскага служэння Старшыні ККББ арцыбіскупа Юзафа Станеўскага, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага, якое будзе адзначацца 1 лютага, на Youtube-канале PAX TV выйшла першае вялікае інтэрв’ю з іерархам. PAX TV — гэта ...
Читать далее »У Беларусі
Парафіяльны конкурс калядных песень прайшоў у Будславе
25 студзеня ў Будслаўскім сельскім Доме культуры сабраліся шматлікія прыхільнікі калядных мелодый, каб паўдзельнічаць у парафіяльным конкурсе калядных песень. Атмасфера свята і цеплыні напоўніла залу, ствараючы сапраўдны дух Каляд. Удзельнікі конкурсу, ад самых маленькіх да сталых, з задавальненнем выконвалі свае любімыя калядныя песні. На сцэне гучалі як сольныя выступы, так і сямейныя дуэты і ансамблі, што дадавала асаблівай утульнасці. Гледачы ...
Читать далее »“Калядка – Біблія, перакладзеная на мову сэрца”: у Іўі прайшоў фестываль “Gloria in excelsis Deo”
25 студзеня ў Іўі ў дваццаць трэці раз адбыўся фестываль калядных спеваў “Gloria in excelsis Deo”. Ён прайшоў у мясцовым Цэнтры культуры і вольнага часу, удзел у ім узялі дзеці і моладзь з розных беларускіх парафій – у цэлым каля трохсот чалавек. На фестывалі прысутнічалі біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, біскупскі вікарый па справах агульнага душпастырства ў Лідскім рэгіёне кс. канонік ...
Читать далее »ККББ прапануе беларускі пераклад Апостальскай адгартацыі Папы Льва XIV «Dilexi te»
Прадстаўляем вашай увазе Апостальскую адгартацыю «Dilexi te» Святога Айца Льва XIV пра любоў да бедных у перакладзе на беларускую мову, якая была апублікавана 4 кастрычніка 2025 года, ва ўспамін св. Францішка Асізскага. У сваёй Апостальскай адгартацыі Святы Айцец піша: «Хрысціянская любоў перамагае ўсе перашкоды, збліжае далёкіх, яднае незнаёмых, мірыць ворагаў, пераадольвае неадольныя для чалавека прорвы і пранікае ў самыя патаемныя ...
Читать далее »У Дзятлаве служыцелі з Навагрудка ўпершыню распачалі Альфа-курс
13 студзеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў г. Дзятлава распачаўся Евангелізацыйны Альфа-курс. Гэта важная ініцыятыва праводзіцца для ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з асновамі хрысціянскай веры (керыгма) ці паглыбіць у ёй сваё веданне. Праводзіць курс будзе каманда служыцеляў і святар з Навагрудскай парафіі Св. Арханёла Міхала, якія маюць шматгадовы досвед у арганізацыі. Сустрэчы курсу, якія будуць ладзіцца штотыдзень, кожны аўторак, з’яўляюцца ...
Читать далее »Ад стомленасці — да еднасці: сведчанне сям’і пасля рэкалекцый “Сужэнскіх сустрэч”
Aліна: Мы Руслан і Аліна Жук, у сужэнстве 17,5 год. Выхоўваем 3 дзяцей (пакуль што))). Руслан: Гэта невялікі, але і ў той жа час вялізны тэрмін, на працягу якога былі ўзлеты і падзенні, радасць і гора, і шмат іншага. Сумесна мы пераадолелі вялізны шлях і прыйшлі да таго, што маем сёння. Aліна: На рэкалекцыі ад «Сужэнскіх сустрэч» упершыню папалі у ...
Читать далее »Плён спеву і служэння. Сведчанне Агаты Болбат
Евангелізацыя праз інтэрнэт становіцца важным інструментам сучаснага Касцёла. Сеціва адкрывае новыя магчымасці для абвяшчэння Евангелля, асабліва там, дзе традыцыйныя формы місіі абмежаваныя. Праз сайты, сацыяльныя сеткі і медыяканалы Касцёл можа перадаваць вучэнне і падтрымліваць духоўную сувязь з вернікамі. Сёння многія святары і манахіні прысутнічаюць у сацыяльных сетках, дзе ў простай і даступнай форме распавядаюць пра каталіцкую веру, дзеляцца разважаннямі і ...
Читать далее »Пастырскае слова арцыбіскупа Юзафа Станеўскага на Нядзелю Божага слова
Напярэдадні Нядзелі Божага слова арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе да ўсіх вернікаў сваё слова. Пастырскае слова арцыбіскупа Іосіфа Станеўскага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага на Нядзелю Божага слова. «Слова Тваё, Пане, вечнае, нязменнае, як неба» (пар. Пс 119 (118), 89) Умілаваныя браты і сёстры ў Хрысце! Сёння, ужо ў шосты раз, Каталіцкі Касцёл адзначае свята Божага слова. Яно было ўстаноўлена па ініцыятыве ...
Читать далее »У Гродне прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў руху “Маргарытка”
18 студзеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшла аплаткавая сустрэча ўдзельнікаў апостальскага руху “Маргарытка”. У межах сустрэчы ў капліцы семінарыі адбылася святая Імша, якую цэлебраваў рэктар семінарыі і мадэратар руху “Маргарытка” ў Гродзенскай дыяцэзіі кс. Ян Раманоўскі. Гамілію прамовіў куратар першага курса семінарыі кс. Павел Скуба. Да ўдзельнікаў сустрэчы звярнуўся біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Ён адзначыў, што яе ...
Читать далее »У Гродне прайшла аплаткавая сустрэча працаўнікоў чыгункі
18 студзеня ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля прайшла аплаткавая сустрэча для працаўнікоў чыгункі. У сустрэчы ўзяў удзел біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Сустрэча пачалася святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп. У гаміліі ён засяродзіў увагу на трох дзеяннях, якія “ляжаць у аснове ўсяго хрысціянскага жыцця”: распазнаць Езуса, пайсці за Ім і даваць пра Яго сведчанне. Па словах біскупа, Бога можна не распазнаць ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!