13 сакавіка ў межах свайго візіту Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка Пьетра Паралін асвяціў першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, паведамляе catholic.by. З прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў на цырымоніі асвячэння прысутнічаў Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей. У важнай падзеі з жыцця Каталіцкага Касцёла прынялі ўдзел усе прадстаўнікі епіскапату Беларусі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і ...
Читать далее »Усе навіны
Святы Айцец абвясціў Год Міласэрнасці
Святы Год Міласэрнасці абвясціў Папа Францішак падчас цэлебрацыі пакутнага набажэнства, якое прайшло 13 сакавіка 2015 года ў ватыканскай базыліцы св. Пятра, паведамляе Ватыканскае радыё. Ён пачнецца ў Каталіцкім Касцёле ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі 8 снежня 2015 года і закончыцца 20 лістапада 2016 года, ва ўрачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету. “Дарагія браты і сёстры, я часта думаў ...
Читать далее »Беларускі рукатворны абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі» перадалі для Папы Францішка
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П’етра Паралінам перадаў у дар Папе Рымскаму Францішку рукатворны абраз «Беззаганнае Сэрца Марыі», перадае БЕЛТА. Абраз выкананы па беларускай тэхналогіі Сожскай скані. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што каштоўнасць іконы складаецца ў тым, што яна зроблена звычайнымі людзьмі. «Гэта сведчанне нашага міжканфесійнага міру і згоды», — сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Читать далее »Дзяржаўны Cакратар Папы Францішка прыбыў у Беларусь
12 сакавіка ўвечары распачаўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етра Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Яго Святасці Папы Францішка. Ватыканскі іерарх прыбыў па запрашэнні дзяржаўных уладаў краіны. Кардынал П’етра Паралін прыбыў у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» не спецыяльным, але звычайным рэгулярным рэйсам, паведамляе catholic.by. У аэрапорце Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці першымі прывіталі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Надзвычайны і ...
Читать далее »13 сакавіка — другая гадавіна абрання Папы Францішка
13 сакавіка 2013 года кардынал Жан-Луі Таран з лоджыі базылікі Святога Пятра абвясціў вялікую радасць: «У нас ёсць Папа!». Ён азнаёміў прысутных на плошчы Святога Пятра пілігрымаў з рашэннем Калегіі кардыналаў аб выбары Папам Рымскім кардынала Хорхе Марыа Берголіа, арцыбіскупа Буэнас-Айрэса. Вялікія натоўпы вернікаў з Італіі і па ўсім свеце, якія сабраліся ў Ватыкане, прынялі гэтае паведамленне з вялікай радасцю ...
Читать далее »Прылажэнне “Малітоўнік” цяпер даступны для карыстальнікаў IOS
У час перажывання Вялікага Посту мы стараемся абмежаваць сябе ў святкаваннях і гучных забавах. Але ў нас ёсць вельмі прыемная навіна, якой мы з вялікай радасцю дзелімся з усімі вернікамі. Нарэшце адміністрацыя App Store зацверзділа версію прылажэння “Малітоўнік”, якую ўласнымі сіламі зрабілі парафіяне з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухараве Яўген Карачынскі, Цігран Саркісян і Арцём Баёк ...
Читать далее »Святы Айцец абмые ногі зняволеным у Вялікі Чацвер
У Вялікі Чацвер, 2 красавіка, Пантыфік узначаліць Святую Імшу Вячэры Пана ў рымскай турме “Рэбібія”. Эўхарыстыя адбудзецца ў касцёле новага комплексу гэтай пэнітэнцыярнай установы. У ёй прымуць удзел шматлікія зняволеныя – як мужчыны, так і жанчыны. Дванаццаці з іх Францішак абмые ногі, згодна з абрадам уласцівым гэтай літургіі. Традыцыю цэлебрацыі Святой Імшы Вячэры Пана ў адной з турмаў, бальніц ці ...
Читать далее »Над Нью-Йорком запустят гигантский воздушный шар с изображением Иисуса
Американская компания воздушных шаров Sky Sail Balloons ко дню Пасхи запустит над Нью-Йорком гигантский воздушный шар с изображением улыбающегося Иисуса. Шар под названием «Воскресший» будет 25 метров в высоту. «Шар будет высотой с трехэтажный дом среднего размера, на него ушло около 2000 квадратных метра ткани. Корзина шара способна выдержать четырех пассажиров», — сказал Джеофф Тернер, директор и главный пилот компании ...
Читать далее »Як ахоўваюць Папу Францішка
Даменік Джані, Камандуючы Ватыканскай жандармерыяй, распавёў пра тое, як забяспечваецца бяспека Пантыфіка. «Пагроза існуе. Гэта тое, што мы ўвесь час абмяркоўваем з нашымі італьянскімі і замежнымі калегамі. Але існаванне пагрозы і спланаваны напад — розныя рэчы. Магу сказаць, што сёння мы не ведаем аб існаванні якіх-небудзь планаў атакі на Ватыкан і Святога Айца», — кажа камандуючы ватыканскай жандармерыяй Даменік Джані. ...
Читать далее »Пантыфік: “Ойча наш” – “інструкцыя” па прабачэнні
Малітва “Ойча наш” з’яўляецца своеасаблівай “інструкцыяй” для тых, хто патрабуе Божага прабачэння – шчыра раскаяцца ў сваіх грахах, ведаючы, што Бог заўсёды даруе, і дараваць іншым з такой жа шырынёй сэрца. Аб гэтым казаў 10 сакавіка папа Францішак у сваёй гаміліі на ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы ватыканскага Дома св. Марты. Бог усемагутны, заўважыў Папа, але і Яго ўсемагутнасць спыняецца перад ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!