У час перажывання Вялікага Посту мы стараемся абмежаваць сябе ў святкаваннях і гучных забавах. Але ў нас ёсць вельмі прыемная навіна, якой мы з вялікай радасцю дзелімся з усімі вернікамі.
Нарэшце адміністрацыя App Store зацверзділа версію прылажэння “Малітоўнік”, якую ўласнымі сіламі зрабілі парафіяне з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухараве Яўген Карачынскі, Цігран Саркісян і Арцём Баёк пад кіраўніцтвам а. Андрэя Сідаровіча МІС.
Прылажэнне дазваляе карыстацца афіцыйнымі малітвамі Касцёла і мець доступ да штодзённых літургічных чытанняў праз смартфон і планшэт.
Літаральна ў студзені гэтага года Цігран і Арцём падрыхтавалі і выпусцілі ў свет першае прылажэнне “Малітоўніка” для смартфонаў на платформе Android.
Ужо напачатку лютага да каманды далучыўся Яўген, які дапамог зрабіць прылажэнне і для прыхільнікаў “Яблыка”.
Такім чынам, у сухараўскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі склалася сапраўдная каманда распрацоўшчыкаў, і ў іх шмат планаў на будучыню.
Таму просім усіх карыстальнікаў новых прылажэнняў успамінаць нашых IT-герояў у штодзённай малітве, каб добры Бог натхняў іх, умацоўваў у працы і дапамагаў у штодзённым жыцці.
Спампаваць прылажэнне для IOS можна тут>>
Аляксандр Мазанік, mic-minsk.by
