З радасцю паведамляем, што дзякуючы плённай працы моладзi з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Сухараве, мікрараён Мінска, святкуем нараджэнне новага прылажэння “МАЛІТОЎНІК” для Андроід.
Яно дазваляе карыстацца афіцыйнымі малітвамі Касцёла і мець доступ да штодзённых літургічных чытанняў праз смартфон і планшэт.
Убачыць больш i запампаваць гэтае прылажэнне можна на старонцы Google Play
Знайсцi прылажэнне на тэлефоне можна праз пошук у Google Play, калi ўвесцi «Малитовник» або «Молитвенник Католический», цi сфатаграфаваўшы QR-код сваiм мабiльнiкам.
Звярнiце ўвагу, што каб прачытаць код, на вашым смартфоне павiнна быць для гэтага адпаведнае прылажэнне.
Андрэй Сідаровіч, sucharava-katolik.by
