Усе навіны

Лучайская парафія запрашае моладзь на Андрэйкі

Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша запрашае моладзь на Андрэйкі. Спатканне адбудзецца ў суботу, 21 лістапада ў Цэнтры культуры в. Навасёлкі. Праграма: 16:40 — рэгістрацыя ўдзельнікаў; 17:00 — Адарацыя; 17:40 — святая Імша; 18:40 — канцэрт гуртоў “Laudans” і “Recha”, пачастунак, размовы. Кс. Мікалай Ліпскі  

Читать далее »

Папа Францішак наведае Вялікую сінагогу Рыма

Папа Францішак наведае Вялікую сінагогу Рыма, прымаючы запрашэнне галоўнага рабіна і юдэйскай супольнасці Вечнага горада. Візіт адбудзецца вечарам 17 студзеня 2016 г. Святы Айцец асабіста сустрэнецца з прадстаўнікамі юдаізма і членамі мясцовай супольнасці. Больш падрабязная праграма візіту будзе апублікавана пазней, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Францішак стане трэцім Пантыфікам, які наведаў рымскую Вялікую сінагогу. Першым Папам, які ...

Читать далее »

Калядную ёлку для Ватыкана прывязуць з Баварыі

Святочная ёлка на ватыканскую плошчу св. Пятра прыбудзе сёлета з нямецкай Баварыі, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Першапачатковая вышыня дрэва складала 32 метры, але яна была скарочана да 25 метраў для больш зручнага транспартавання. Упрыгожаць ёлку святочныя шары, сярод якіх гліняныя – зробленыя дзецьмі, што праходзяць лячэнне ў італьянскіх анкалагічных цэнтрах. Бэтлеемскія яслі на ватыканскай плошчы, інсталяцыя якіх ...

Читать далее »

«Стары і новы чалавек»: у Оршы адбудзецца “Вінаграднік”

Вельмі часта мы марым пра тое, каб аднойчы прачнуцца і не ўзгадваць таго, што было ўчора, месяц таму, або і год ці пару гадоў таму. Нам хочацца прачнуцца ў новай рэчаіснасці, у новым свеце, зусім іншымі, новымі, не ўзгадваючы пра балючае і грэшнае. Гэтая тэма нашага жадання найбольш адлюстроўваецца на старонках Бібліі падчас размовы Хрыста з Нікадэмам пра новае нараджэнне. ...

Читать далее »

У Гервяцкім касцёле з’явіліся скульптуры разбойнікаў, распятых з Хрыстом

Для Гервяцкага касцёла Святой Тройцы, што на Гродзеншчыне, існуе шмат прыдуманых журналістамі і турыстамі і цалкам аб’ектыўных азначэнняў з прыстаўкай “самы”, “адзіны”, “адзін з нямногіх”… Нядаўна да яго дадалося яшчэ адно: Гервяцкі касцёл – адзіны ў нашай краіне і адзін з нямногіх у свеце, дзе ўстаноўлены скульптуры разбойнікаў, якія былі распяты разам з Езусам Хрыстом на Галгофе. Іх драўляныя фігуры ...

Читать далее »

У Пінску адбыўся дзень духоўных разважанняў

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску 14 лістапада прайшоў дзень духоўных разважанняў, які правёў а. Алег Шэнда OFMCap. Гэты дзень быў прымеркаваны да таго, што семінарыст трэцяга курса Януш Чарнамораў рыхтаваўся атрымаць духоўны строй – сутану. Айцец Алег Шэнда засяродзіў асаблівую ўвагу на знаках, якія знешне выражаюць нашую тоеснаць, тое, кім мы з’яўляемся на самой ...

Читать далее »

Во Франции осквернена католическая церковь

Во французском Пуатье неизвестные совершили акт вандализма в церкви святого Киприана в квартале Труа-Сит. 13 ноября храм был разграблен, его интерьер частично разрушен, сообщает La Nouvelle Republique. Согласно поданной в полицию жалобе, в пятницу вечером верующие с удивлением обнаружили у входной двери Распятие, которое традиционно находится в баптистерии.  Один или несколько вандалов проникли в церковь, разбросали по полу горшки с ...

Читать далее »

Ватыкан можа стаць мішэнню тэрарыстаў

“Ватыкан праз сваё рэлігійнае значэнне можа стаць мішэнню тэрарыстаў”, — лічыць кардынал Пьетра Паралін. Ён падзяліўся сваім меркаваннем у інтэрв’ю французскай каталіцкай газеце “La Croix”. Дзяржсакратар Яго Святасці Папы сцвердзіў, што менавіта па гэтай прычыне былі ўзмоцнены меры бяспекі ў Ватыкане. Падтрымліваючы Францішка, іерарх заклікаў, не дазволіць страху паралізаваць сябе. Ён падкрэсліў, што настаў час, каб пачаць “наступ міласэрнасці”, каб ...

Читать далее »

100-гадовы юбілей адзначыла святыня ў Плюсах

Невялічкая і ўтульная вёска Плюсы, якая знаходзіцца на мяжы з Латвійскай Рэспублікай 15 лістапада асаблівым чынам была напоўнена людзьмі. Святыня Найсвяцейшай Тройцы адзначыла свой 100-гадовы юбілей, паведамляе waladarka.by. На ўрачыстасць сабралася шмат вернікаў не толькі з Плюскай парафіі, але і з Браслава, Слабодкі, было шмат гасцей з суседняй Латвіі і іншых маленькіх вёсак і хутароў. Таксама прысутнічалі святары з суседніх ...

Читать далее »

Святы Айцец: Езус хоча вырваць нас з цікаўнасці дат і прагнозаў

Канчатковай мэце чалавека – сустрэчы з Уваскрослым Панам, прысвяціў свае разважанні 15 лістапада 2015 года перад малітвай “Анёл Панскі” Папа Францішак, паведамляе Ватыканскае радыё. “Евангелле гэтай перадапошняй нядзелі літургічнага года прапануе частку прамовы Езуса пра апошнія падзеі чалавечай гісторыі, арыентаванай на поўнае выкананне ў Божым Валадарстве, — звярнуў увагу Папа. — Гэта словы Езуса, сказаныя ў Ерузалеме, перад яго апошняй ...

Читать далее »