Усе навіны

Апошні дзень у дарозе: сёння ў Будславе распачынаюцца ўрачыстасці (фотарэпартаж)

Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаныя 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі. Пешыя пілігрымкі ўжо падыходзяць да Будслава. Фота Ірыны Грэйць

Читать далее »

Праграма ўрачыстасцяў у Будславе

Сёлетнія ўрачыстасці ў Будславе 1 і 2 ліпеня пройдуць на тэму «Надзея ў Божай міласэрнасці» і будуць прысвечаныя 25-годдзю адраджэння Мінска-Магілёўскай Мітраполіі, паведамляе catholic.by. Праграма: 1 ліпеня 13.00 — 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў кусташам а. Віктарам Бурлакам OFM; 17.00 — евангелізацыйная праграма; 18.00 — cвятая Імша; 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-Каталіцкай Царквы; 20.30 — марыйныя Нешпары; ...

Читать далее »

Візіт Папы ў “Аўшвіц” пройдзе ў форме ціхай малітвы

У адпаведнасці з пажаданнем Святога Айца, яго візіт у былы канцэнтрацыйны лагер “Аўшвіц-Біркенаў” будзе насіць характар “малітвы ў цішыні”. Там не будзе ніякіх прамоў, адбудзецца толькі дэкламацыя Псальма 130, паведаміла Апостальская нунцыятура ў Варшаве. Самалёт з Францішкам на борце 29 ліпеня 2016 г. каля 9.20 прызямліцца на ўзлётна-пасадачнай паласе, размешчанай недалёка ад былога канцлагера. Адтуль закрытым аўтамабілем ён праедзе да ...

Читать далее »

Пілігрымка з Нарачы: 21 раз пешшу да Будслава

30 чэрвеня пасля cвятой Імшы ў 12.30 вырушыла XXІ пешая пілігрымка Нарач-Будслаў. Жаданне пешшу ісці да трона Маці Божай Будслаўскай выказалi 182 пілігрымы. У Год міласэрнасці агульнай інтэнцыяй нарачанскай пілігрымкі будзе падзяка Усемагутнаму Богу за юбілей 25-годдзя ўтварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і 115 год з дня пабудовы нарачанскага касцёла. Таксама нарачанцы будуць дзякаваць Богу за асобу кардынала Казіміра Свёнтка, пятая гадавіна ...

Читать далее »

Глыбоцкая парафія распачала пілігрымку да Маці Божай Будслаўскай (+відэа)

Сёння, 30 чэрвеня, пасля ранішняй св. Імшы вернікі парафіі св. Тройцы ў Глыбокім таксама далучыліся да шматлікіх пілігрымаў, якія ў гэтыя дні, амаль з усіх куточкаў Беларусі, крочаць у Будслаў. Леанід Юрык, фота і відэа  

Читать далее »

«Сaritas» запрашае наведаць свой намёт на ўрачыстасцях у Будславе

Набліжаецца адметная падзея – Будслаўскі фэст. Урачыстасці Маці Божай Будслаўскай – гэта перш за ўсё момант нашай духоўнай адновы перад абліччам нашай нябеснай Маці. А яшчэ гэта цудоўная нагода сустрэцца з сябрамі, бо, напэўна, цяжка знайсці католіка, які хаця б на пару гадзін не прыбудзе да Будслаўскай святыні. Пешшу, на ровары, аўтобусам ці машынай. Хтосьці вырушыць ужо праз некалькі дзён, ...

Читать далее »

Святы Айцец моліцца за ахвяр тэракту ў Стамбуле

Пантыфік запэўніў у сваёй малітве за ахвяр тэракту ў сталіцы Турцыі. “Мінулай ноччу ў Стамбуле быў здзейснены жахлівы тэракт, у выніку якога загінулі і атрымалі раненні шматлікія асобы. Мы молімся за ахвяраў, іх сем’і і за дарагі турэцкі народ. Няхай Пан наверне гвалтоўныя сэрцы і падтрымае нас на шляху да міру”, — сказаў Францішак 29 чэрвеня 2016 г. падчас сустрэчы ...

Читать далее »

У Мікалаеве адбылася Імша на магіле вязняў з Беразвечча, якія загінулі ў 1941 годзе (+відэа)

У вёсцы Мікалаева Шумілінскага раёна ўшанавалі памяць ахвяр, якія загінулі ад рук сталінскіх катаў 75 гадоў таму. Напачатку вайны з немцамі вязняў турмо ў Беразвеччы савецкія ўлады вырашылі эвакуяваць на ўсход. План прадугледжваў правядзенне гэтай эвакуацыі з дапамогай чыгуначнага транспарту. Але імклівае наступленне немцаў перашкодзіла ажыццяўленню гэтага плана: чыгунка была занятая вайсковымі эшалонамі, некаторыя станцыі захопнікі паспелі разбамбіць, цэнтральныя дарогі ...

Читать далее »