19 студзеня ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася аплаткавая сустрэча для ўдзельнікаў малітоўнага руху “Маргарытка”. Галоўная мэта гэтага руху – штодзённая малітвa за святароў. Члены руху здзяйсняюць яе з любоўю, разумеючы, што для духавенства неабходная такая падтрымка. Удзельнікі прыбылі з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча была для іх магчымасцю праславіць на Эўхарыстыі Нованароджнага Пана і, дзелячыся аплаткай, выказаць ...
Читать далее »Усе навіны
Сёстры кармэліткі запрашаюць на сустрэчы ў Гудагай
Сёстры кармэліткі запрашаюць на кармэліцкія вечары для дарослых, якія будуць праходзіць у апошнюю суботу кожнага месяца ў Гудагаі. Першая сустрэча пройдзе 25 студзеня. Удзельнікі змогуць пазнаёміцца са святымі Кармэля, памаліцца, адпачыць. Пачатак сустрэч у 17.00. Ёсць магчымасць начлегу. Даехаць можна цягніком да станцыі “Гудагай” або маршруткай да Астраўца ці Ашмян. Запіс па тэлефоне: +375 29 889 57 61 сястра Таццяна ...
Читать далее »Пантыфік: хрысціяне пакліканы разам сведчыць пра любоў Хрыста
Сведчыць пра ўцелаўлёную любоў Езуса Хрыста – гэта наша экуменічнае пакліканне, — адзначыў Папа 20 студзеня 2025 года падчас аўдыенцыі для міжканфесійнай дэлегацыі з Фінляндыі. Прадстаўнікі каталіцкай, лютэранскай і праваслаўнай канфесій з Фінляндыі штогод наведваюць Ватыкан у кантэксце свята святога Генрыка, нябеснага апекуна гэтай краіны, і Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян, які праводзіцца з 18 па 25 студзеня. Пантыфік прапанаваў ...
Читать далее »Свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшло ў Віцебску
У суботу, 18 студзеня ў кавярні пры касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску Карытас Віцебскай дыяцэзіі арганізаваў свята для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Святочная праграма пачалася з прадстаўлення інтэрактыўнай батлейкі з роставымі лялькамі, якую падрыхтавалі маладыя валанцёры Карытас на чале з сястрой Мажэнай Вельгус BDNP, спявання калядак і навагодніх песень. Пасля гэтага госці былі запрошаны да стала. На свяце прысутнічаў біскуп ...
Читать далее »116-гадовая законніца пра свой рэцэпт даўгалецця: штодзённы ружанец!
Нічога не патрабуе, за ўсё ўдзячная, аптымістычная, за ўсіх моліцца, пра ўсіх клапоціцца. «Я штодня малюся Ружанец за ўсіх людзей ва ўсім свеце», — распавядае пра свой рэцэпт даўгалецця сястра Іна Канабарро Лукас. Ва ўзросце 116 гадоў яна з’яўляецца самым старым чалавекам на планеце. Сястра Іна стала самым старым чалавекам у свеце пасля таго, як 29 снежня 2024 года памерла ...
Читать далее »Польшча: з 2025 года ў дзяржаўных школах абмяжуюць штотыднёвую колькасць гадзін для заняткаў рэлігіі
Міністр адукацыі Барбара Новацка падпісала пастанову, якая ўносіць істотныя змены ў арганізацыю заняткаў па рэлігіі і этыцы ў дзяржаўных школах. Новыя правілы, якія ўступяць у сілу 1 верасня 2025 года, абмяжуюць штотыднёвую колькасць гадзін для гэтых заняткаў адной гадзінай у тыдзень. Згодна з пастановай, урокі рэлігія і этыкі павінны праводзіцца на першым і апошнім уроку, што павінна палепшыць арганізацыю школьнага ...
Читать далее »Калядоўшчыкі шасці краін наведалі Еўрапарламент у Бруселі
Калядоўшчыкі (Sternsinger) з шасці еўрапейскіх краін наведалі Еўрапарламент у Бруселі, заклікаючы палітыкаў падтрымаць абарону клімату і правы дзяцей ва ўсім свеце. 15 студзеня 2025 года дэлегацыі з Аўстрыі, Германіі, Італіі, Венгрыі, Бельгіі і Румыніі прынеслі калядную вестку міру ў Еўрапейскі парламент. Як паведамляе арганізацыя Dreikönigsaktion, старшыня і віцэ-старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола і Сабіна Фергеен сустрэліся з юнымі прадстаўнікамі ініцыятывы. У ...
Читать далее »Президент США наградил Понтифика медалью Свободы с отличием
Президент США Джо Байден наградил Папу Римского Франциска президентской медалью Свободы с отличием – это высшая гражданская награда США, сообщают «Ведомости» со ссылкой на сайт Белого дома. Награда вручается лицам, внесшим вклад в процветание, ценности или безопасность США, мир во всем мире или другие значимые общественные, государственные или частные начинания, уточняется в сообщении. «Это первый случай, когда президент Байден вручил ...
Читать далее »Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі ў Браславе
Калядная сустрэча адбылася ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Браслаўскага раёна. Ксёндз пробашч Станіслаў Мжыглуд SDS разам з сёстрамі Эўхарысткамі, валанцёрамі завіталі ў аддзяленне, каб разам адсвяткаваць Божае Нараджэнне. Пасля ўступнай малітвы, удзельнікі і госці сустрэчы, дзелячыся аплаткам, мелі магчымасць выказаць цёплыя словы віншавання. Потым усіх чакаў сюрпрыз, а менавіта, завіталі нечаканыя госці: зорка, вярблюд ...
Читать далее »Папа Францішак атрымаў лёгкую траўму перадплечча
Раніцай 16 студзеня 2025 года Пантыфік атрымаў лёгкую траўму правага перадплечча ў выніку падзення ў Доме святой Марты. Аб гэтым паведаміла Зала Друку Святога Пасада. У афіцыйным камюніке Залы Друку гаворыцца, што пры падзенні Папа атрымаў траўму ад удару правага перадплечча, без пераломаў. У якасці меры засцярогі рука была зафіксавана. Святы Айцец працягвае выконваць свае абавязкі. 16 студзеня ён правёў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!