Усе навіны

Архітэктары распрацавалі праект новага касцёла ў Гродне

Праект касцёла і прылягаючай да яго тэрыторыі распрацавалі для гродзенскай парафіі Святога Духа на Альшанцы. Акрамя святыні ў план ўваходзяць стацыі Крыжовага шляху, званіца, парафіяльны дом і паркоўка. Задума належыць гродзенскаму архітэктару Аляксандру Штэну, які ў свой час падрыхтаваў праекты касцёла ў Мастах (парафія Маці Божай Тройчы Цудоўнай), Лідзе (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі) і Гродне (парафія Маці Божай Вострабрамскай). ...

Читать далее »

Святы Айцец лічыць, што пазбаўленне людзей працы дзеля эканамічнай выгады з’яўляецца цяжкім грахом

Аб гэтым Пантыфік заявіў 15 сакавіка 2017 года на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, каментуючы сітуацыю з працаўнікамі тэлевізійнай кампаніі “Sky Italia”, якім пагражае скарачэнне. Папа пажадаў, каб яна была вырашана як мага хутчэй з павагай да правоў усіх, асабліва сем’яў, паведамляе Ватыканскае радыё. “Праца дае нам годнасць, і адказныя за народы, кіраўнікі, маюць абавязак рабіць усё неабходнае, каб кожны ...

Читать далее »

Ісландыя шакіруе: усіх дзяцей з сіндромам Даўна забіваюць падчас аборту

«У Ісландыі 100% дзяцей, якім дыягнаставаны сіндром Даўна, забіваюць падчас аборту», — сказаў доктар Петэр МакПарланд, які працуе ў National Maternity Hospital, паведамляе wiara.pl. «Ужо пяць гадоў, як у гэтай краіне не з’явілася ні адно такое дзіця», — дадае медык. Ісландыя — гэта першая краіна, якая так рэзультатыўна «пазбавілася праблемы» ў выглядзе дзяцей з сіндромам Даўна і праводзіць палітыку свету, ...

Читать далее »

Катехизис Католической Церкви доступен для пользователей Android

В связи с предстоящим 25-летием публикации Апостольской Конституции «Fidei Depositum» стала доступной среди пользователей Android мобильная русскоязычная версия Катехизиса Католической Церкви. Приложение написано для целей евангелизации и дает углубленное знакомство с содержанием Катехизиса. «ККЦ RU» даёт возможность быстрого и легкого доступа к тексту Катехизиса Католической Церкви. В приложении предусмотрена возможность поиска по ключевым понятиям (список понятий идентичен напечатанной версии ККЦ), ...

Читать далее »

Сустрэча хрысціянскіх музыкаў «#ГрайПану» прайшла ў Жодзіна

«#ГрайПану» — так называўся з’езд хрысціянскіх музыкаў, які арганізавалі ўдзельнікі «Rybyproject» на базе жодзінскай парафіі Маці Божай Фацімскай. Сустрэча працягвалася з 10 па 12 сакавіка, і ўдзельнічала ў ёй каля 90 маладых хрысціянскіх музыкаў з Беларусі, Украіны і Узбекістана. Запрашаючы на сустрэчу хрысціянскіх музыкаў, арганізатары такім чынам акрэслівалі яе задачы: «„Rybyproject“ запускае праект па фармацыі музыкаў, мэты якога: аб’яднаць хрысціянскіх ...

Читать далее »

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі з зацверджаным Саветам Міністраў планам гендарнай роўнасці ў беларускім грамадстве

«І стварыў Бог чалавека паводле свайго вобразу, паводле Божага вобразу стварыў яго, стварыў мужчыну і жанчыну» (Быц 1, 27). 17 лютага Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў Нацыянальны план дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў нашай краіне на 2017–2020 гады. Занепакоены захаваннем Божага закону, які з’яўляецца гарантам ў будаванні шчаслівага жыцця, Каталіцкі Касцёл выказвае сваю глыбокую заклапочанасць патэнцыяльнай магчымасцю распаўсюджвання гендарнай ідэалогіі ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч наведаў школу і музеі ў Германавічах (+відэа)

Гэта адбылося 4 сакавіка, у першы дзень візітацыі Віцебскага ардынарыя ў германавіцкую парафію. Іерарха запрасілі ў школу па просьбе ксяндза Яна Пугачова, пробашча парафіі Перамянення Пана ў Германавічах. Напачатку біскупу паказалі гісторыка-краязнаўчы школьны музей, які адлюстроўвае гісторыю былога мястэчка Германавічы, а таксама гісторыю германавіцкай школы, якая нядаўна адзначыла свой векавы юбілей. Шмат экспанатаў музея прысвечаны падзеям апошняй вайны, землякам, якія ...

Читать далее »

«Радыё Марыя» ў Беларусі пачало прымаць званкі ў прамым эфіры

Каталіцкае «Радыё Марыя» ў Беларусі пашырае вяшчанне ў прамым эфіры і пачынае прымаць тэлефонныя званкі. Датэлефанавацца на радыё можна па нумарах: +375 (44) 513-73-97 (вэлком), +375 (33) 673-09-73 (МТС), + 375 (17) 399-17-21 (гарадскі), radiomariaby (skype). katolik-gomel.by

Читать далее »

У Харватыі з’явіцца найбольшая статуя Марыі ў свеце

У харвацкім горадзе Прымошцен працягваюцца работы па ўзвядзенні найбольшай у свеце статуі Марыі. Фігура Маці Божай з Ларэта будзе мець вышыню 17 метраў. «Гэты праект унікальны не толькі ў Харватыі, але і за яе межамі», — адзначаюць у муніцыпалітэце Прымошцен. — «Ён стаў аб’ектам шырокай зацікаўленасці і прызнання і атрымаў бласлаўленне Апостальскай Сталіцы і папы Францішка». Статую Маці Божай узводзяць ...

Читать далее »

Чатыры гады пантыфікату Францішка

Папа адзначае 13 сакавіка чацвёртую гадавіну абрання на Пасад св. Пятра. Аргентынскі кардынал Хорхэ Марыа Берголіа стаў першым лацінаамерыканцам і першым езуітам, які стаў Біскупам Рыма і абраў імя Францішак. Папа лічыцца адным з самых папулярных пантыфікаў за апошнія дзесяцігоддзі. Яго назвалі чалавекам года па версіі амерыканскага часопіса “Time”, намінавалі на Нобелеўскую прэмію міру. Мільёны чалавек чытаюць яго старонку ў ...

Читать далее »