Ружанцы: «нязначныя» і «патэнцыйна небяспечныя»?

Гэтыя ружанцы былі канфіскаваныя ў мексіканскіх мігрантаў, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу ЗША, паколькі памежна-мытная служба ЗША класіфікавала іх як прадметы «нязначныя» і «патэнцыйна небяспечныя».

Фатограф Том Кіфер працаваў прыбіральшчыкам у працэсінгавым цэнтры памежна-мытнай службы ў горадзе Ахо (штат Арызона), размешчаным на адлегласці 50 міль ад мяжы з Мексікай. Нядаўна ён прадставіў праект «El Sueño Americano» (ісп. «Амерыканская мара»). Яго фатаграфіі паказваюць рэчы, якія мелі пры сабе людзі на шляху да «амерыканскай мары».

Па матэрыялах Credo

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі