Усе навіны

Бэнэдыкту XVI споўнілася 90 гадоў

16 красавіка Бэнэдыкту XVI споўнілася 90 гадоў. Сціплае святкаванне юбілею Папы на пенсіі пройдзе ў панядзелак у яго ватыканскай рэзідэнцыі – былым кляштары “Mater Ecclesia”. У ім прыме ўдзел невялікая дэлегацыя з Баварыі. “Час у кляштары вельмі ўпарадкаваны: не сакрэт, што папа Бэнэдыкт любіць такі лад жыцця. Гэта яснасць распарадку з’яўляецца вялікай падтрымкай у штодзённасці. У канцы свайго пантыфікату ён ...

Читать далее »

Віншуем з Вялікаднем!

Паважаныя наведвальнікі CatholicNews.by! Шчыра віншуем вас са Святам Вялікадня. Дзень Уваскрасення Пана напаўняе ўсіх нас радасцю і шчасцем. Быць можа, мінулыя дні і месяцы былі прасякнуты болем і горыччу. Вялікая пятніца немінуча прысутнічае ў жыцці кожнага з нас. Аднак, мы жывём вераю ў Хрыстовае і нашае ўваскрасенне. “Калі б Хрыстус не ўваскрос – дарэмная была б нашая вера”, — кажа ...

Читать далее »

Экуменічнае асвячэнне страў у Беластоку. Фотафакт

У Вялікую суботу, 15 красавіка, іерархі Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы арцыбіскуп Эдвард Азароўскі і арцыбіскуп беластоцка-гданьскі Якуб асвяцілі ў Беластоку стравы на велікодны стол. Такое супольнае асвячэнне страў упершыню адбылося ў 2001 годзе і мае месца заўсёды, калі католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень разам.

Читать далее »

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія вернікі! “Не бойцеся, ведаю што вы шукаеце Езуса ўкрыжаванага, няма Яго тут, Ён уваскрос, як сказаў…” (Мц 28, 5-6). Словы Анёла, якога сустрэлі жанчыны на досвітку каля магілы, дзе было пакладзена цела Езуса, наноў абвяшчаюць нам радасную вестку пра вялікую перамогу Езуса Хрыста над грахом і смерцю і Яго прысутнасць сярод нас! Хрыстос ...

Читать далее »

Напярэдадні Пальмовай нядзелі ў Паставах прайшла сустрэча моладзі (+відэа)

У суботу, 8 красавіка, у Паставах пры парафіі святога Антонія Падуанскага прайшло спатканне моладзі Пастаўскага дэканату. На сустрэчу сабраліся маладыя людзі з Лынтупаў, Варапаева, самі гаспадары. Прысутнічалі і госці з Глыбоцкага дэканату, а менавіта моладзь з парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім. Пастаўскі дэкан ксёндз Павел Самсонаў лічыць такія сустрэчы вельмі важнымі як для саміх маладых людзей, так і для Касцёла ...

Читать далее »

“Наноў зазірніце ў раны Хрыста!”: Вялікая пятніца ў Глыбокім

Набажэнства Вялікай пятніцы ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім распачалося Крыжовай дарогай, падчас якой разважанні былі прысвечаны сямейнай тэматыцы, а крыж па чарзе неслі святары. “Дзякуй Табе, Езу, што запрасіў нас на гэты Крыжовы шлях. Запрасіў вуснамі святара, вуснамі мужа ці жонкі, вуснамі таты ці мамы, вуснамі сына ці дачкі. Увесь час жывём у напружанасці i часта не знаходзім нават хвіліны, ...

Читать далее »

У Вялікі чацвер Святы Айцец абмыў ногі вязням

Вечарам 13 красавіка 2017 года Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана. Месцам яе правядзення стала турма ў мястэчку Пальяна, у італьянскай правінцыі Фразінонэ, якая знаходзіцца на тэрыторыі дыяцэзіі Палестрына. Папа прыбыў сюды на аўтамабіле з Ватыкана. Спачатку ён сустрэўся з вязнямі, у тымі ліку з асобамі, якія прабываюць у ізалятары і лазарэце. Падчас літургіі ён правёў абрад абмыцця ног, у ...

Читать далее »

“Езуса хапае кожнаму, важна толькі прагнуць прыняць Яго”: Імша Вячэры Пана ў глыбоцкай парафіі

У Вялікі чацвер адбылася апошняя Вячэра, якая стала першай Эўхарыстыяй – першай святой Імшой, а таксама стала момантам устанаўлення першых святароў Новага Запавету. У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. Літургія, якую ўзначаліў вікарый парафіі кс. Іван Кароткін, распачалася ўрачыстай працэсіяй уваходу ў святыню. На самым пачатку Імшы словы віншавання і падзякі святарам скіравалі прадстаўнікі парафіі, ...

Читать далее »