В Польше насчитывается более 10 000 католических приходов, и более половины из них — 55 процентов — имеет свой собственный сайт в Интернете. Еще у 6 процентов приходов такой веб-сайт появится в нынешнем году. Комментируя эти данные, свящ. Юзеф Клоч, профессор Варшавского университета им. кардинала Стефана Вышинского, подчеркнул, что число аккаунтов приходов в социальных сетях также растет, сообщает sib-catholic.ru со ...
Читать далее »Усе навіны
Пасол Беларусі пры Святым Пасадзе наведаў Ватыкан
8-11 студзеня праходзіў візіт у Ватыкан Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргея Алейніка. Пасол прыняў удзел у аўдыенцыі для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Апостальскай Сталіцы, падчас якой адбылася яго кароткая размова з Пантыфікам. У рамках візіту былі праведзены сустрэчы з Дзяржсакратаром Яго Святасці кардыналам Пьетра Паралінам, сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы ...
Читать далее »У Германіі знеслі касцёл XIX стагоддзя, каб пашырыць вугальную здабычу
Пасля таго, як стала вядома, што зямля за 70 км ад Кёльна, на якой стаіць вёска Імерат, багатая на залежы бурага вугалю, жыццё яе жыхароў цалкам змянілася. Паступова гэты зямельны ўчастак перайшоў ва ўласнасць нямецкай энергетычнай кампаніі RWE, і за апошнія гады Імерат ператварыўся ў горад-здань, паведамляе catholic.by са спасылкай на rublev.com. Знос рыма-каталіцкага касцёла св. Ламберта стаў апошнім этапам ...
Читать далее »Святы Айцец распавёў пра значэнне гімна “Хвала на вышынях Богу” і імшальнай калекты
Літургія з’яўляецца школай малітвы, падкрэсліў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 10 студзеня 2018 года прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI. Працягваючы цыкл катэхез аб Эўхарыстыі, Пантыфік распавёў пра значэнне гімна “Хвала на вышынях Богу” і імшальнай калекты – асаблівай малітвы, у якой выяўляецца характар цэлебрацыі. Спасылаючыся на “Агульныя ўводзіны для Рымскага Імшала” Святы Айцец заўважыў, што “Хвала на ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча для дзяцей y Лынтупax
10 студзеня 2018 года ў парафіяльным араторыі ў Лынтупах адбылася аплаткавая сустрэча для дзяцей, якія прыходзяць у араторый на заняткі, міністрантаў, дзяўчынак, якія спяваюць у парафіяльным хоры і валанцёраў. Усіх разам было 60 чалавек. Сустрэча пачалася з кароткай катэхезы, падчас якой с. Люцына нагадала значэнне ўрачыстасці і сэнс дзялення аплаткам. Варта звярнуць увагу, што араторый — гэта месца сустрэч для ўсіх ...
Читать далее »Святы Пасад: значнае збліжэнне з рускім праваслаўем
У мінулым годзе адбылося значнае збліжэнне паміж Святым Пасадам і Рускай Праваслаўнай Царквой, што стала плёнам сустрэчы Папы і Патрыярха Маскоўскага, лічыць айцец Гіяцынт Дэсцівэль, адказны ў Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству за адносіны з Праваслаўнымі Цэрквамі славянскіх краін. Ён нагадаў, галоўным чынам, меркаванне Патрыярха Кірыла адносна перэгрынацыі рэліквій св. Мікалая ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, якая, паводле Прадстаяцеля, зрабіла для ...
Читать далее »У Шчучыне прайшла аплаткавая сустрэча для айцоў піяраў і іх бацькоў
Ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, 6 студзеня, айцы піяры арганізавалі ў Шчучыне аплаткавую сустрэчу для сваіх бацькоў. Гэты час бацькі правялі разам са сваімі дзецьмі-святарамі ў малітве і супольным адпачынку. Удзельнікі сустрэчы пабылі на супольнай Эўхарыстыі, а потым наведалі адрэстаўраваны палац Друцкіх-Любецкіх. а. Віталій Слука SP, тэкст і фота
Читать далее »Для Бога няма чужых дзяцей
«Юзаф таксама Езуса ўсынавіў, а спачатку быў супраць! Памятаем, як хацеў адпусціць Марыю, калі даведаўся, што Яна цяжарная». Гэтыя словы, якія сказаў пяць гадоў таму айцец Раман Шульц у прыватнай размове з Аляксандрам і Таццянаю, сталі для іх лёсавызначальнымі, як і для іх усыноўленага сына Давіда Антонія. Так сталася, што Аляксандр і Таццяна не могуць мець сваіх дзяцей, таму вырашылі ...
Читать далее »У Ватыкане апублікавалі праграму папскіх мерапрыемстваў
Францішак працягне традыцыю і правядзе велікапосныя рэкалекцыі ў Арычы. Аб гэтым стала вядома з праграмы мерапрыемстваў з удзелам Папы на студзень-люты, апублікаванай 8 студзеня 2018 г. у Ватыкане Службай папскіх літургічных цэлебрацый. У свята Навяртання св. Паўла, якое адзначаецца ў Касцёле 25 студзеня, на заканчэнне Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян, Пантыфік узначаліць урачыстыя Нешпары ў рымскай базыліцы св. Паўла за ...
Читать далее »Рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў гродзенскай семінарыі
З 5 па 7 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзілі рэкалекцыі па распазнанні паклікання на тэму «Не бойцеся! Абвяшчаю вам вялікую радасць… сёння ў горадзе Давіда нарадзіўся нам Збаўца» (пар Лк 2, 10-11). Асноўная ідэя сустрэчы, якая адбывалася пад кіраўніцтвам кс. Андрэя Лішко і кс. Валерыя Быкоўскага, зводзілася да таго, каб абудзіць у юнакоў адказнасць за выбар ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!