Сведчыць аб Божай любові з дапамогай мастацтва заклікаў Папа Францішак членаў каталіцкай асацыяцыі “Дыяканія прыгажосці” (Diaconia della bellezza) – аб’яднання прадстаўнікоў творчых прафесій, жадаючых спрыяць сустрэчы паміж мастацтвам і верай. Аўдыенцыя прайшла 24 лютага 2018 года з нагоды ўспаміну Фра Беата Анджэліка – італьянскага мастака эпохі Адраджэння, дамініканскага законніка і благаслаўлёнага Каталіцкага Касцёла. “Праз вас хачу перадаць мае шчырыя прывітанні ...
Читать далее »Усе навіны
Папа Францішак завяршыў удзел у духоўных практыкаваннях
Святы Айцец завяршыў удзел у духоўных практыкаваннях. Рэкалекцыі праходзілі 18-23 лютага ў духоўным цэнтры італьянскага горада Арыча, у 30 кіламетрах ад Рыма. Разам з Пантыфікам у іх прымалі ўдзел яго бліжэйшыя супрацоўнікі: іерархі і найвыйшэйшыя прэлаты Рымскай курыі. Праводзіў духоўныя практыкаванні кс. Жазэ Таленціна Мэндонса. Пантыфік падзякаваў партугальскаму святару за падрыхтаваныя медытацыі і асабліва адзначыў яго імкненне прадставіць Касцёл як ...
Читать далее »Дарадчыкі сямейнага жыцця правялі лекцыю “Дыялог у сям’і” для сужэнцаў у Глыбокім
Кожную трэцюю сераду месяца маладыя сем’і Глыбоцкай парафіі збіраюцца на супольную сустрэчу, дзе разам з пробашчам кс. Мікалаем Ціхановічам падымаюць хвалюючыя тэмы. На чарговае спатканне, якое адбылося 21 лютага, былі запрошаны супрацоўнікі душпастырства сем’яў Віцебскай дыяцэзіі і дабрачыннага фонда “Адкрытыя сэрцы” Іван Пузанаў і Ірына Малочка. Дарадчыкі сямейнага жыцця правялі лекцыю на тэму “Дыялог у сям’і”. Іван Пузанаў закрануў важную ...
Читать далее »Апублікавана пасланне Папы на Сусветны дзень моладзі
Не дазвольце, каб “моладзевае ззянне пагаснула ў цемры зачыненага пакою, дзе адзіным вакном, каб глядзець на свет, з’яўляецца камп’ютэр і смартфон”, заклікаў Францішак юнакоў і дзяўчат ва ўсім свеце з нагоды ХХХІІІ Сусветнага дня моладзі, які будзе адзначацца ў Пальмовую нядзелю, 25 сакавіка 2018 г., на дыяцэзіяльным узроўні. У пасланні на тэму “Не бойся Марыя, бо знайшла Ты ласку ў ...
Читать далее »Святар-паэт з Гродна выпусціў медыя-альбом (+відэа)
Каталіцкі святар Тадэвуш Крыштопік, дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі і пробашч парафіі ў Квасоўцы, выпусціў медыя-альбом сваіх вершаў і песень пад відэашэраг. Гэта ўжо другі зборнік святара-паэта. — Гэтыя рэлігійныя відэа-ролікі маюць на мэце пераказаць Божае Слова больш узнёслым чынам — з дапамогай паэзіі, музыкі і вобраза, — патлумачыў Katolik.life ксёндз Тадэвуш. Медыя-зборнікі ўключаюць выбраныя кампазіцыі з музычных альбомаў «Misericors Salvator» ...
Читать далее »Папа Францішак: матчыная мова бароніць ад каланізацыі
21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Сёлетняй яго тэмай з’яўлялася: “Захаванне лінгвістычнай разнастайнасці і папулярызацыя мультылінгвізму дзеля спрыяння дасягненню мэтаў устойлівага развіцця”. Святы Айцец неаднойчы выказваўся аб важнасці роднай мовы для перадачы веры і евангелізацыі культуры. Паводле Папы, “матчыная мова – гэта абарона ад ідэалагічнай і культурнай каланізацый, супраць уніфікацыі мыслення, мэтай якой – знішчыць разнастайнасць”. Падчас ранішняй Эўхарыстыі, ...
Читать далее »У Бэтлееме падрыхтуюць ружанцы для ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі ў Панаме
Жыхары Бэтлеема падрыхтуюць паўтара мільёна ружанцаў з аліўкавага дрэва для ўдзельнікаў Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць у Панаме ў студзені 2019 г. Біскуп Пір Бёрчер падкрэсліў, што гэтая ідэя з’яўляецца адказам на жаданне Папы Францішка, каб моладзь далучылася да малітве за мір. У інтэрв’ю для Ватыканскага Радыё ён патлумачыў, чаму ружанцы будуць зроблены менавіта ў Бэтлееме. — Для таго, каб ...
Читать далее »Власти Литвы вдвое увеличили финансирование религиозных общин
Министерство финансов Литвы предложило выделить традиционным религиозным общинам страны в этом году значительно больше средств, чем обычно ― 1,2 млн. евро, сообщает агентство ELTA. Ежегодная материальная помощь делится на девять частей, по количеству девяти традиционных религий в Литве и может быть использована только на их нужды. По сравнению с 2017 годом, средства, выделяемые правительством, увеличатся почти вдвое. В прошлом году ...
Читать далее »У Росіцы ўшанавалі памяць бласлаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры (+відэа)
Урачыстасці з гэтай нагоды адбыліся ў суботу, 17 лютага. У ім прынялі ўдзел святары, манахіні, вернікі з усёй Віцебскай дыяцэзіі, а таксама госці з Мінска, Барысава, іншых беларускіх гарадоў і вёсак. Да гэтай падзеі была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльнае спатканне святароў і кансэкраваных асобаў. Пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы айцец Часлаў Курэчка з самага ранку сустракаў гасцей перад уваходам у святыню. ...
Читать далее »Як працаваць са святарамі і свецкімі асобамі ў Касцёле? Беларускія біскупы прымаюць удзел у фармацыйнай сустрэчы ў Варшаве
Прадстаўнікі чатырох дыяцэзій Беларусі — біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB прымаюць удзел у фармацыйнай сустрэчы на тэму выкарыстання чалавечых рэсурсаў у Касцёле. Сустрэча праводзіцца 19–22 лютага ў Еўрапейскім цэнтры камунікацыі і культуры (ЕЦКК) у Варшаве. Арганізатарамі выступаюць ЕЦКК і Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у ЗША. Мэтай ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!