Усе навіны

Велікоднае віншаванне біскупа Алега Буткевіча

Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, дарагія дыяцэзіяне! “Тады ўвайшоў і другі вучань, што прыбег першы да магілы, убачыў і паверыў” (Ян 20,8). Пустая магіла, скручаныя палотны і яшчэ жывая ў памяці падзея Вялікай Пятніцы прывялі апосталаў да веры ва Уваскрасенне. Іх сведчанне стварае сёння падмурак нашай веры ў перамогу Хрыста над грахом і смерцю! Радасным “Аллелюя” мы зноў вызнаем ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Хрызма ў Віцебску (+відэа)

Святая Імша адбылася ў віцебскай катэдры ў Вялікую Сераду, 28 сакавіка. На ёй прысутнічалі святары і кансэкраваныя асобы з усёй дыяцэзіі, таму яе можна назваць Імшой еднасці духоўных асобаў. Менавіта да гэтай Літургіі і была прымеркаваная агульнадыяцэзіяльная сустрэча святароў Віцебскай дыяцэзіі. Узначаліў богаслужэнне біскуп Алег Буткевіч. На пачатку Імшы іерарх адзначыў, што ўжо ўсяго некалькі дзён аддзяляюць нас ад самага ...

Читать далее »

Папа Францішак жадае плённа перажыць Пасхальны Трыдуум

Пасха – гэта самае важнае свята літургічнага года, таму што з’яўляецца цэлебрацыяй успаміну смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста, нагадаў Папа Францішак падчас агульнай аўдыенцыі, якая 28 сакавіка прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Сваю катэхезу ён прысвяціў значэнню велікодных святаў. Святы Айцец заўважыў, што Пасхальны Трыдуум, які пачынаецца Імшой Вячэры Пана ў Вялікі Чацвер і завяршаецца Нешпарамі Нядзелі Уваскрасення ...

Читать далее »

Беларусь: пытанне новых дыяцэзій патрабуе абмеркавання

Падчас перадпасхальнай сустрэчы з журналістамі 27 сакавіка арцыбіскуп Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч падвёў вынікі гістарычнага візіту “Ad limina” беларускіх біскупаў у Рым.  Іерарх прызнаўся, што магчымасць здзяйснення культу замежнымі святарамі, якія прыязджаюць у Беларусь у госці ці на мерапрыемствы, гэта першая з акцэнтаваных у Ватыкане мясцовых праблем. Духавенства з-за мяжы зараз часта карыстаецца бязвізавым рэжымам, але пры гэтым павінна шмат часу ...

Читать далее »

Супрацоўнікі і валанцёры “Карытас” правялі ў Гродне дабрачынную акцыю “Велікодны падарунак”

23 і 24 сакавіка ў гродзенскім гіпермаркеце “АЛМІ” валанцёры і супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі правялі акцыю “Велікодны падарунак”. Акцыя была накіравана на падтрымку дзяцей з праблемамі здароўя, дзяцей з малазабяспечаных сем’яў, самотных і хворых людзей. Валанцёры тлумачылі пакупнікам гіпермаркета, які ўклад, па жаданні, можна ўнесці для падтрымкі дзяцей і самотных. Людзі адгукаліся на звароты, пыталіся, чым можна ...

Читать далее »

Расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях Віцебска

Прапануем Вашай увазе расклад набажэнстваў на Пасхальны Трыдуум і Вялікдзень у парафіях горада Віцебска. Катэдральная парафія Езуса Міласэрнага (г. Віцебск вул. Воінаў Інтэрнацыяналістаў, 28, тэл. +375(212) 61 68 60) Вялікі Чацвер, 29 сакавіка: 18.00 — святая Імша Вячэры Панскай; Вялікая Пятніца Мукі Панскай, 30 сакавіка: 18.00 — Літургія Вялікай Пятніцы; Вялікая Субота, 31 сакавіка: 21.00 — святая Імша Вігіліі Пасхальнай; ...

Читать далее »

28 сакавіка ў Мінску пройдзе «Ноч канфесіяналаў»

Душпастырская ініцыятыва чыкагскіх католікаў упершыню адбылася ў 2007-м годзе і паступова распаўсюдзілася па ўсім свеце. У Мінску яна ладзіцца ўжо сёмы год. У беларускай сталіцы «Ноч канфесіяналаў» традыцыйна пройдзе ў касцёле Маці Божай Будслаўскай і сёлета адбудзецца 28 сакавіка. У гэты дзень там будзе магчымасць прыступіць да споведзі з 18.00 да 24.00. «Гэта ініцыятыва прызначана ў першую чаргу для тых, ...

Читать далее »

Пантыфік спачувае пасля пажару ў Кемерава

26 сакавіка Пантыфік выказаў сваё спачуванне пасля інцыдэнту ў расійскім Кемерава, дзе ў выніку пажару, па апошніх дадзеных, загінулі 64 асобы.  “Яго Святасць Францішак быў глыбока засмучаны, даведаўшыся пра пажар, які ўзнік у комплексе “Зімовая вішня” ў Кемерава. Ён выказвае свае шчырыя спачуванні ўсім пацярпелым ў выніку гэтай трагедыі. Давяраючы памерлых, асабліва шматлікіх дзяцей, якія страцілі свае жыцці, міласэрнай любові ...

Читать далее »

На мясцовай Галгоце ў Ашмянах усталявалі чарговы крыж

Пальмовая нядзеля, якая з’яўляецца нядзеляй Мукі Пана, у Ашмянах адзначаецца асаблівым і выключным чынам. Кожны раз у гэты дзень вернікі парафіяльнай супольнасці Св. Міхала Арханёла ідуць у Крыжовым шляху на мясцовую так званую Галготу. Штогод падчас гэтага набажэнства яны нясуць вялікі крыж, які на заканчэнне Крыжовага шляху ўстанаўліваюць. У гэтым годзе на ашмянскай Галгоце быў пастаўлены 23-і крыж. Крыж выразаюць ...

Читать далее »

Апостальскі Нунцый на Пальмовай нядзелі ў Мінску: Крык Езуса на крыжы — гэта зварот вучыцца міласэрнасці

25 сакавіка Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр цэлебраваў у мінскай архікатэдры св. Імшу на 13.00, паведамляе Catholic.by. «Пальмовая нядзеля — гэта ўспамін таго, як Езус Хрыстус увайшоў у Ерузалем. Ён прыехаў з вядомай ужо Яму і Богу мэтай — збаўленне свету праз сваю смерць і ўваскрасенне», — адзначыў іерарх. Паводле яго слоў, разважаючы ў Вялікі тыдзень над шляхам ...

Читать далее »