Усе навіны

Літургія Вялікай Суботы. Тэлетрансляцыя з касцёла ў Наваполацку

31 сакавіка ўвечары вернікі-тэлегледачы, якія не змаглі прыняць удзел у святочнай Імшы ў сваім касцёле, мелі магчымасць паглядзець прамую трансляцыю Літургіі Вялікай Суботы з касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку. Прапануем да прагляду запіс трансляцыі, якую паказваў тэлеканал «Віцебск».

Читать далее »

Экзарцызмаванне вады, солі і алею: што гэта і навошта?

Ужо пэўны час у Браслаўскай парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі раз на месяц адбываецца малітва аб захаванні ад злога духа і экзарцызмаванне вады, солі і алею. Дастаткова шмат парафіянаў карыстаюцца з такога абраду, але, часам, узнікаюць сумненні, ці ўсе ведаюць яго сутнасць. З усімі пытаннямі і сумненнямі звяртаемся да пробашча парафіі кс. Станіслава Мжыглуда SDS. ‒ Ксёндз Станіслаў, чаму ў ...

Читать далее »

Кардынал Дзівіш: Ян Павел ІІ працягвае натхняць

Ян Павел ІІ не перастае прамаўляць да нас, натхняць нас, весці нас і напаўняць нас адвагай, падкрэсіў кардынал Станіслаў Дзівіш падчас урачыстай літургіі, якую цэлебраваў у 13-гадавіную смерці першага ў гісторыі славянскага Папы. Эўхарыстыя прайшла 2 красавіка 2018 года ў кракаўскім санктуарыі св. Яна Паўла ІІ. У гаміліі былы асабісты сакратар Пантыфіка задаўся пытаннем: што можна прачытаць у кнізе жыцця ...

Читать далее »

У Ватыканскіх садах з’явіцца скульптура армянскага святога

У Ватыканскіх садах будзе ўстаноўлена бронзавая скульптура св. Грыгорыя з Нарэка – армянскага святара, паэта, вучонага, якога Францішак абвясціў Доктарам Касцёла ў 2015 г. Урачыстая цырымонія пройдзе 5 красавіка 2018 г. пры ўдзеле Прэзідэнта Арменіі Сержа Саргсяна, Вярхоўнага Патрыярха і Каталікоса ўсіх армян Гарэгіна ІІ і Каталікоса Кілікійскага Армянскай Апостальскай Царквы Арама І. Перад гэтым Папа прыме ўдзельнікаў падзеі на ...

Читать далее »

Выдадзена кулінарная кніга Папы Францішка

Сорак рэцэптаў утрымлівае кулінарная кніга Папы, выдадзеная ў Францыі. Яе назва: “За сталом Францішка. Яго апавяданні і рэцэпты, якія дораць смак жыццю”. Аўтарам выступіў Раберта Альбаргеці. Адпраўным пунктам сталі словы “Смачна есці!”, якія Францішак кажа вернікам кожны раз пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі”. Гэта запрашэнне да добрага харчавання, клопату пра сябе і здароўе свайго цела, але і заклік да абмену, ...

Читать далее »

Ватыканскую плошчу ўпрыгожаць тысячы кветак

У Велікодную нядзелю плошча св. Пятра ператворыцца ў вялікі квітнеючы сад, які будзе сімвалізаваць радасць і новае жыццё, што прыносіць з сабой уваскрасенне Езуса Хрыста. Спецыяльна з гэтай нагоды ў Ватыкан былі дастаўлены 35 тыс. кветак і раслін з нідэрландскага горада Лісэ. Перад адпраўленнем іх блаславіў пастыр Ротэрдамскай дыяцэзіі, біскуп Ганс ван дэн Хэндэ. Упрыгожванне плошчы пачалося раніцай 31 сакавіка. ...

Читать далее »

Імша Вячэры Панскай у віцебскай катэдры

29 сакавіка біскуп Алег Буткевіч цэлебраваў Імшу Вячэры Пана ў віцебскай катэдры Езуса Міласэрнага. У прысутнасці вернікаў і духавенства пастыр дыяцэзіі абмыў ногі дванаццаці мужчынам. Гэты абрад мае свае вытокі ў Евангеллі, якое распавядае пра абмыццё ног вучняў Езусам Хрыстом. Пасля Святой Камуніі Цела Хрыста ў Эўхарыстыі перанесена з табэрнакулюма ў сімвалічную цямніцу, дзе адбывалася адарацыя. Прадстаўляем фотарэпартаж Аляксандра Ужгарадскага

Читать далее »

Тэатралізаваны Крыжовы шлях прайшоў у Гродне на Альшанцы

28 сакавіка, у Вялікую сераду, у гродзенскай парафіі Святога Духа ўпершыню прайшоў тэатралізаваны Крыжовы шлях. Евангельскія сцэны апошніх момантаў зямнога жыцця Езуса Хрыста інсцэніравалі мясцовы вікарый кс. Андрэй Белаблоцкі разам з малодшымі вернікамі. Пакутны шлях Збаўцы быў прадстаўлены паводле 14 прыпынкаў, што дало магчымасць прысутным глыбей зразумець сэнс цярпення Езуса, якое Ён ахвяраваў за нашы грахі. Данута Казановіч, фота grodnensis.by

Читать далее »

Францішак узначаліў Імшу Вячэры Пана

Вечарам 29 сакавіка ў рымскай турме “Regina Coeli” Святы Айцец узначаліў Імшу Вячэры Пана з абрадам абмывання ног дванаццаці асобам. У Эўхарыстыі прынялі ўдзел каля 600 зняволеных, а таксама персанал гэтай пэнітэнцыярнай установы. У гаміліі Пантыфік звярнуў увагу на евангельскія словы, якімі Езус, пасля таго, як абмыў ногі сваім вучням, заклікаў іх рабіць тое самае адзін для аднаго (Ян 13,1-15). ...

Читать далее »