Усе навіны

Святы Айцец сустрэнецца з былымі вязнямі канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц”

З нагоды 70-й гадавіны вызвалення канцэнтрацыйнага лагера “Аўшвіц” яго былыя польскія зняволеныя 7 студзеня 2015 г. будуць прыняты на аўдыенцыі ў Ватыкане папам Францішкам. Іх будуць суправаджаць таксама былыя вязні нацысцкіх катавальняў з Францыі, Германіі і Чэхіі. Яны ўручаць Пантыфіку статуэтку “Дар памяці” Міжнароднага асвенцымскага камітэту. У аўдыенцыі прымуць удзел таксама прадстаўнікі Міжнароднага дома сустрэч моладзі ў Асвенцыме і навучэнцы ...

Читать далее »

В Иркутске собрали коллекцию вертепов со всего мира

В преддверии католического Рождества в Иркутске подготовили праздничную экспозицию вертепов. Выставка эта международная. В коллекции, которую прихожане католического храма собирали по всему миру, есть кубинская, немецкая, португальская и даже гавайская версии рождения Христа. В вертепе с Алеутских островов вместо пещеры жилище изо льда — иглу. Рядом с Девой Марией и Иосифом, одетыми по-экимосски, не ослик, а нерпа. Версия рождественского вертепа ...

Читать далее »

У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» святары наведваюць установы аховы здароўя

У межах фестываля «Днi хрысцiянскай культуры» святары Вiцебскай дыяцэзii наведваюць установы аховы здароўя. Для пацыентаў шпiталяў ладзяцца выставы, канцэрты, рыхтуюцца падарункi. 29 снежня ў Вiцебскай абласной дзiцячай клiнiчнай бальнiцы для маленькiх пацыентаў настаўнiкi i выхаванцы клуба «Юнiкс» падрыхтавалi выставу цiкавых прац, прысвечаных святу Божага нараджэння. Ксёндз-канцлер Адам Дынак перадаў дзiцячай бальнiцы падарунак ад дыяцэзii – цацкi, прасцінкi i пялёнкi для ...

Читать далее »

Міністранты і апекуны парафіяльных супольнасцяў запрашаюцца на аплатковыя сустрэчы

Душпастырства літургічнай службы алтара Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі запрашае ўсіх міністрантаў і апекуноў парафіяльных супольнасцяў ЛСА на аплатковыя сустрэчы, якія адбудуцца 8 студзеня 2015 г., падчас зімовых школьных канікул: Магілёў, парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 16.30 – рэгістрацыя, 17.00 – святая Імша. Адказны за сустрэчу – кс. Павел Беразун, +375 33 644 16 44. Маладзечна, парафія Св. Юзафа 10.30 – рэгістрацыя, 11.00 ...

Читать далее »

Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год з братам

Бэнэдыкт XVI сустрэне Новы Год у Ватыкане разам са сваім старэйшым братам, кс. Георгам Ратцынгерам. Былы дырэктар сусветна вядомага хору “Regensburger Domspatzen” сказаў у інтэрв’ю радыёстанцыі “Bayerischen Rundfunk”, што застанецца там да 16 студзеня 2015 г. “У Ватыкане я не толькі цаню кампанію майго малодшага брата, але і добрую ежу. Я ўсё яшчэ маю добры апетыт”, — сказаў прэлат з ...

Читать далее »

Каталіцтва з беларускім каларытам – вернікі і святары ў вышыванках

Не так даўно біскуп Алег Буткевіч адзначыў, што вышыванкі – гэта частка беларускай культуры і самабытнасці, якая спрыяе ўмацаванню нашай самасвядомасці. Біскуп Буткевіч сам неаднаразова трапляў у аб’ектывы фотаапаратаў у суседстве іншых асобаў у вышыванках. Айцец Сяргей Сурыновіч з Друі заахвочвае сваіх прыхаджанаў прыходзіць на набажэнствы ў вышыванках. У вышываных строях беларускія каталікі прыходзяць да алтара, каб скласці сужэнскую прысягу. ...

Читать далее »

Ксёндз Яцэк Хутман: «Хачу зрабіць шмат добрага для жыхароў Камайшчыны»

Ксёндз Яцэк Хутман быў назначаны пробашчам камайскага касцёла 1 ліпеня 2002 года. Пачаў з рамонту і рэстаўрацыі храма. Найперш ачысцілі гарышча — рознага смецця і друзу вывезлі 14 трактарных прычэпаў. Потым замянілі бляху, якая накрывала каменную агароджу вакол касцёла. 26 чэрвеня 2007 года над Камаямі пранеслася бура, пашкодзіла капліцу, прыбудаваную да касцёла ў 1778 го­дзе: з паўднёвага боку вецер сарваў ...

Читать далее »

Найбольшая рухомая батлейка ў свеце

У мястэчку Сан-Пайю дэ Олейруш (паўночная Партугалія) пабудавана самая вялікая рухомая батлейка на свеце. Калядную сцэну, пабудаваную на фабрыцы ў Кавалінью, можна наведаць бясплатна. Батлейка, якая налічвае больш за 160 механічных фігур, у мінулым годзе была занесена ў кнігу рэкордаў Гінеса, і нішто не паказвае на тое, што яна можа страціць сваё першынство, паколькі арганізатары арыгінальнай экспазіцыі вырашылі ў апошнія ...

Читать далее »

Беларускія вернікі на сустрэчы Тэзэ: адчуць сябе часткай хрысціянскай сям’і

Цягнікамі, самалётамі, на аўтамабілях – розным транспартам з розных куткоў Еўропы ў гэтыя дні маладыя вернікі сцягваюцца ў сталіцу Чэхіі. Прага ў гэтым годзе прымае чарговую, ужо 38-ую па ліку, экуменічную сустрэчу моладзі ў духу супольнасці з Тэзэ. 27 снежня  на форум выехалі некалькі соцен чалавек з Беларусі, каб дакрануцца да супольнай радасці святкавання Божага Нараджэння і сустрэчы Новага 2015 ...

Читать далее »

У Глыбокім адбылося свята “Сям’я – калыска жыцця”

Яго зладзіла ў нядзелю 28 снежня парафія Святой Тройцы. Святочная праграма прайшла ў Глыбоцкім гарадскім Доме культуры. Перад гэтым у касцёле былі адпраўленыя набажэнствы, на якіх адбылося аднаўленне сакраманту сужэнства. Менавіта ў гэты дзень Касцёл адзначае свята Святой Сям’і. Сям’я – гэта калыска жыцця, таму па Божай задуме Езус Хрыстус павінен быў нарадзіцца ў сям’і. Таму менавіта сям’я стаіць у ...

Читать далее »