Усе навіны

У Санцьяга дэ Кампастэла здзейснены акт вандалізму

На саборы ў Санцьяга дэ Кампастэла невядомы намаляваў сімвалы амерыканскага хард-рок-гурта «Kiss», паведамляе credo.pro. 7 жніўня 2018 года мясцовая паліцыя размясціла фатаграфіі, дзе паказана адна з скульптур на ўваходзе ў храм, аблітая блакітнай фарбай. Твар статуі быў размаляваны яркімі, як маска аднаго з членаў групы, а пад ёй — таксама блакітны фарбай — характэрны для гэтай групы надпіс. Санцьяга дэ ...

Читать далее »

Рукапісны ліст Святога Айца да епіскапату Чылі

Пантыфік напісаў ліст да чылійскіх біскупаў. Ён выказвае надзею, што рашэнні, прынятыя на апошняй нарадзе епіскапату дапамогуць рашуча процідзейнічаць бічу педафіліі і паспрыяюць адзінству біскупаў. Кароткі рукапісны ліст, апублікаваны на сайце Канферэнцыі Біскупаў з датай 5 жніўня 2018 года, адрасаваны старшыні епіскапату, біскупу Санцьяга Сільва Ратамалесу. У ім Францішак выказвае сваё меркаванне на тэму дэкларацыі чылійскіх біскупаў, прынятай на днях ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Кандрусевіч: «Грамадства патрабуе духоўных пераменаў»

Увечары 6 жніўня, калі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У гаміліі іерарх засяродзіўся на значэнні свята Перамянення ў жыцці хрысціяніна і звярнуў увагу на некаторыя актуальныя праблемы беларускага грамадства. Перадусім кіраўнік беларускага епіскапату падкрэсліў, што Перамяненне Пана на гары Табор стала вялікай ласкай для апосталаў Пятра, Яна ...

Читать далее »

Запрашаем у пешую пілігрымку з Глыбокага ў Браслаў

Урачыстасці Маці Божай Валадаркі азёраў ў Браславе сёлета пройдуць 17-18 жніўня пад дэвізам “Марыя — Валадарка маладых сэрцаў”. Пілігрымка з Глыбокага распачне свой шлях 15 жніўня ў 7 гадзін раніцы ў парафіяльным касцёле Святой Тройцы. Ёсць магчымасць начлегу ў Глыбокім з 14 на 15 жніўня для жадаючых з іншых парафій. Толькі просьба загадзя праінфармаваць па кантактных тэлефонах. Кантактная інфармацыя: +375 29 884 54 ...

Читать далее »

У Друі стартаваў міжнародны мастацкі пленэр

6 жніўня ў Друі (Віцебская дыяцэзія, Мёрскі дэканат) адкрыўся чацвёрты міжнародны мастацкі пленэр, у якім бяруць удзел прафесійныя мастакі з Беларусі, Расіі і Кітая. Творчы форум распачаўся ў дзень, калі ў Друйскай парафіі адзначалі традыцыйную ўрачыстасць Маці Божай Анёльскай. Святую Імшу з гэтай нагоды тут цэлебраваў Мёрскі дэкан кс. Кшыштаф Мянкіна. Удзельнікі пленэру на працягу дзевяці дзён будуць жыць у ...

Читать далее »

Пантыфік выказаў салідарнасць пасля землятрусу ў Інданэзіі

Папа выказаў свае спачуванні пасля разбуральнага землятрусу на востраве Ламбок. З вялікім смуткам Францішак успрыняў трагічную вестку аб гібелі людзей і вялікіх матэрыяльных стратах у Інданэзіі. Аб гэтым гаворыцца ў спецыяльнай тэлеграме, якую ад імя Пантыфіка падпісаў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін. Францішак выказаў сваю шчырую салідарнасць з усімі, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі. Ён запэўніў у малітве за вечны супакой ...

Читать далее »

25 гадоў сёстры Маці Тэрэзы служаць у Беларусі

4 жніўня 2018 года ў Гомелі дзякавалі Богу за 25 гадоў служэння сясцёр Маці Тэрэзы ў мясцовай парафіі і ў горадзе. Яны ўтрымліваюць Дом міласэрнасці, у якім дапамагаюць бедным і бяздомным. Сёстры запрасілі ўсіх жадаючых на ўрачыстую св. Імшу ў іх Доме Міласэрнасці, а затым зладзілі пачастунак. Дарэчы, у той жа дзень у Каталіцкім Касцёле адзначалі памяць св. Яна Марыі ...

Читать далее »

Падзяка Богу за прыклад мужнай веры айцоў марыянаў. Урачыстасці ў Росіцы

3 і 4 жніўня 2018 года ў Росіцы ўшанавалі памяць мучаніцкай смерці бласлаўлёных мучанікаў айцоў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры. З розных куткоў Беларусі з’ехаліся вернікі, каб прыняць удзел ва ўрачыстасці.  Таксама ў Росіцу прыйшлі пілігрымкі з Полацка — 58 асоб, з Друі – 105 пілігрымаў, прыехалі на роварах з Барысава — 11 чалавек, а з Браслава – 15 байкераў ...

Читать далее »

Нікарагуа не прыме пілігрымаў Сусветных дзён моладзі

Дыяцэзіі Нікарагуа не прымуць пілігрымаў перад Сусветнымі днямі моладзі ў Панаме. Раней планавалася, што мясцовы Касцёл стане гаспадаром так званых Дзён у дыяцэзіях. Па прычыне глыбокага палітычнага крызісу і напружанай сітуацыі ў Нікарагуа, мясцовы епіскапат вырашыў не праводзіць на сваёй тэрыторыі сустрэчу юнакоў і дзяўчат з розных краін свету, якія накіроўваюцца на Сусветныя дні моладзі ў Панаме. Дні ў дыяцэзіях ...

Читать далее »

Рэкалекцыі «Бэтанія» прайшлі ў Оршы

З 26 па 30 лiпеня рекалекцыйны дом у Оршы ператварыўся у «Бэтанiю». Бэтанiя – гэта вёска пад Іерусалiмам, якая ўзгадваецца ў Евангеллі — там жыў Лазар з сёстрамi Марыяй i Мартай. Езус любiў бываць у iх доме. Гэтае месца было напоўнена словамi Хрыста, Яго навукай, Яго прысутнасцю, а таксама сяброўствам, блiзкiмi адносiнамi, размовамi, узаемадапамогай. Гэта месца адпачынку з Богам – ...

Читать далее »