Дарагія чытачы, ужо набліжаецца ружанцовы месяц кастрычнік. Звяртаемся з запрашэннем на Ружанцовы Кангрэс, які адбудзецца ў Магілёве ў суботу, 6 кастрычніка, з 10.00 да 18.00, да святароў, сясцёр законных, а перад усім да чальцоў колаў ружанцовых. Падобна як і ў мінулым годзе, мэта Кангрэса, які арганізуюць дамінікане, – духоўная і інтэлектуальная фармацыя асоб, якія горача моляцца на ружанцы. У гэтым ...
Читать далее »Усе навіны
Пераможцам Парафіяды дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі стала Лынтупская парафія
З 8 па 11 жніўня ў Оршы праходзіла чацвёртая Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Тэма сёлетняй сустрэчы была «Касцёл — гэта сям’я». Адкрыў чарговую дыяцэзіяльную парафіяду біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У гэтым годзе прымалі ўдзел дзеці і моладзь з 7 парафій: Верхнядзвінска, Глыбокага, Лынтупаў, Віцебска (катэдра), Пагошчы, Лучая, Варапаева. На працягу чатырох дзён удзельнікі паказвалі свае здольнасці. У намінацыі ...
Читать далее »Біскуп Віцебскі ў Друі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля
Апошні дзень IV Міжнароднага мастацкага пленэра ў пабернардзінскім кляштары ў Друі, кульмінацыяй якога стала ўрачыстае закрыццё форуму жывапісу, што адбылося падчас святой Імшы і працягнулася вернісажам, стаўся значнай падзеяй не толькі ў жыцці гаспадара пленэра – пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы кс. Сяргея Сурыновіча, але і мясцовых католікаў, некаторыя з якіх набылі і нават замовілі творцам са сталіцы краявіды роднага мястэчка. ...
Читать далее »Папа да моладзі: дзе няма сведчання – там няма Святога Духа
70 тысяч юнакоў і дзяўчат прынялі ўдзел у малітоўным чуванні з Папам Францішкам, якое вечарам 11 жніўня 2018 года прайшло на тэрыторыі старажытнарымскага іпадрома “Circo Massimo”. Падзея была арганізавана італьянскім епіскапатам з нагоды Сінода Біскупаў, які пройдзе ў кастрычніку на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Каля 40 тыс. яе ўдзельнікаў прыйшлі ў Рым пешкі з розных рэгіёнаў Італіі. “Касцёл ...
Читать далее »«Маргарыткі» сабраліся ў Удзеле на агульнадыяцэзіяльную сустрэчу з біскупам Алегам Буткевічам
У суботу, 11 жніўня, упершыню адбылося агульнадыяцэзіяльнае спатканне ўдзельнікаў апостальскага руху «Маргарытка». Сустрэча прайшла ў касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле. Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовая малітва распачалі гэта час прабывання разам. Святую Імшу ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ардынарый маліўся ў інтэнцыі ўсіх удзельнікаў малітоўнага руху «Маргарытка» і за ўсіх пакліканых да Божай службы, за каго ...
Читать далее »«Мару быць… святою назарэтанкаю». Размова з с. Марыаннай Алешчык
Сёлета спаўняецца 75 гадоў з часу мучаніцкай смерці сясцёр назарэтанак у Наваградку падчас Другой сусветнай вайны. Мы сустрэліся з сястрою Марыаннаю Алешчык CSFN, каб паразмаўляць пра яе служэнне, пакліканне і паглядзець, як жыве адна з руплівых у служэнні і ахвярных у любові да Бога назарэтанак. — Сястра Марыанна, Вы з’яўляецеся манашкаю і адначасова працуеце ў Пастаральным цэнтры пры Сакратарыяце Канферэнцыі ...
Читать далее »Незвычайны летнік правяла лідская моладзь на беразе ракі
З 30 ліпеня па 4 жніўня на беразе ракі Гаўе адбыўся паход моладзі лідскага фарнага касцёла. Амаль тыдзень больш чым 30 юнакоў і дзяўчат жылі ў “дзікіх” умовах: начавалі ў намётах, харчаваліся ежай, гатаванай на вогнішчы, рабілі водныя працэдуры ў рацэ. З самага пачатку кс. Дзяніс Бразінскі, адказны за паход, устанавіў пэўны распарадак дня, каб сапраўды плённа правесці гэты час ...
Читать далее »Урачыстасць вечных шлюбаў у Віцебскай катэдры
У нядзелю, 5 жніўня ў Віцебску ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага вечныя шлюбы склала сястра Марыя Серафіна Мацулевіч з кангрэгацыі сясцёр Служабнічак Найсвяцейшай Панны Марыі Беззаганна Зачатай. Урачыстую Эўхарыстыю ўзначаліў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. На свята сабраліся родныя і блізкія манахіні, вернікі катэдральнай парафіі, а таксама з Браслава, адкуль родам с. Серафіна. Біскуп Алег у сваёй гаміліі падкрэсліў, што ...
Читать далее »Сусветная сустрэча сем’яў – прароцкая ініцыятыва Яна Паўла ІІ
Сусветная сустрэча сем’яў, якая адбудзецца 21-26 жніўня 2018 года щ Дубліне стане ўжо дзевятай і пройдзе праз 25 гадоў пасля першага форума, скліканага св. Янам Паўлам ІІ. Падчас урачыстай Эўхарыстыі на плошчы св. Пятра, якая праходзіла 6 чэрвеня 1993 года з нагоды Сямейнага свята, арганізаванага Рухам Факаляраў, Ян Павел ІІ абвясціў важную навіну: разам з Міжнародным годам сям’і пад эгідай ...
Читать далее »Ідалы, якія крадуць свабоду
Вывесці народ з Егіпта было для Бога лягчэй, чым выдаліць Егіпет з сэрца народа, адзначыў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 8 жніўня 2018 года прайшла ў Ватыкане. Працягваючы гаворку аб першай Божай запаведзі – “Не май іншых багоў, апроч Мяне”, – Святы Айцец, як і на мінулым тыдні, засяродзіў увагу на праблеме ідалапаклонства, спаслаўшыся на старазапаветную гісторыю пра залатога цяльца ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!