Усе навіны

Папы і Ліван: пілігрымка Льва XIV па слядах папярэднікаў

Папа Леў XIV стане чацьвёртым Пантыфікам у гісторыі, які ступіць на ліванскую зямлю. Да яго “Краіну кедраў” наведвалі Павел VI, Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт XVI. Святы Айцец адправіцца ў Ліван, спаўняючы нерэалізаванае жаданне свайго папярэдніка – Францішка, заўважыў у гістарычным аглядзе Амедэа Ламонака з італьянскай рэдакцыі Vatican News. Апостальскае падарожжа пройдзе з 30 лістапада па 2 снежня 2025 года ...

Читать далее »

Талент Крысціны з Будслава для Божай хвалы

Сёння многія будуюць вялікія дамы з высокай агароджай, нібыта зямля – іх канчатковы прытулак. Катэджы, палацы, шматпавярховікі – усё гэта ўзводзіцца з упэўненасцю, што час не мае ўлады над каменем. Аднак у свеце, дзе ўсё матэрыяльнае з’яўляецца крохкім і нетрывалым, нельга таксама забывацца інвеставаць у духоўнае развіццё, рост, самаўдасканаленне. Гэтыя рэчы набліжаюць чалавека да Бога, а галоўнае – іх не ...

Читать далее »

12 каталіцкіх рэкордаў Гінеса, пра якія вы, напэўна, не чулі

Ад самай маленькай дыяцэзіі ў свеце да 112-гадовай манахіні, якая дагэтуль штодня наведвае Імшу, Каталіцкі Касцёл б’е рэкорды не толькі ў духоўных сферах, але і ў Кнізе рэкордаў Гінеса. У Кнізе Гінеса ёсць нямала каталіцкіх рэкордаў, але вы, напэўна, яшчэ не чулі пра іх у гэтым кантэксце. Рэдакцыя сайта pl.aleteia.org выбрала некалькі найбольш цікавых. Вось яны: Найменшая дыяцэзія Некалькіх вуліц ...

Читать далее »

Першае падарожжа Льва XIV: Папа адправіўся ў Турцыю

Папа Леў XIV пачаў сваё першае Апостальскае падарожжа, у рамках якога наведае дзве краіны: Турцыю і Ліван. Раніцай 27 лістапада 2025 года ён вылецеў з рымскага аэрапорта “Ф’юмічына” ў кірунку Анкары. Самалёт Airbus 320 італьянскай авіякампаніі “ITA Airways” з Пантыфікам на борце, якога суправаджаюць журналісты найбуйнейшых сусветных выданняў, прызямліцца ў сталіцы Турцыі каля 12.30 па мясцовым часе. Палёт працягнецца каля ...

Читать далее »

Гродзенскі хор “Cantate Domino” ва ўспамін св. Цэцыліі выступіў з канцэртам

22 лістапада гродзенскі дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” выступіў у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне са святочным канцэртам. У гэты дзень адзначаецца ўспамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы, апякункі касцёльнай музыкі, а таксама гадавіна заснавання хору. Канцэрту папярэднічала святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У цэлебрацыі ўдзельнічалі біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч і іншыя святары. У гаміліі ...

Читать далее »

Папа: падтрымайце малітвай маё падарожжа ў Турцыю і Ліван

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 26 лістапада 2025 года ў Ватыкане, Папа Леў XIV папрасіў вернікаў аб малітве за маючае адбыцца падарожжа ў Турцыю і Ліван, а таксама нагадаў пра набліжэнне Адвэнта. “Заўтра я адпраўлюся ў Турцыю, а потым у Ліван, каб здзейсніць візіт да дарагіх народаў гэтых краін, багатых гісторыяй і духоўнасцю. Гэта стане таксама нагодай, каб узгадаць ...

Читать далее »

“In unitate fidei”: ліст Папы да 1700-годдзя Нікейскага Сабора

“Аднаўленне адзінства паміж хрысціянамі не робіць нас бяднейшымі, а, наадварот, узбагачае нас”, — падкрэсліў Папа Леў XIV у Апостальскім лісце “In unitate fidei” (“У адзінстве веры”), прымеркаваным да 1700-годдзя Нікейскага Сабора. “У адзінстве веры, што абвяшчаецца ад самага пачатку Касцёла, хрысціяне пакліканы ісці ў згодзе, захоўваючы і перадаючы з любоўю і радасцю атрыманы дар. Ён выказаны словамі Сімвала веры: “Верым ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі «З Духам Святым» для слухачоў Альфа-курса

21-23 лістапада пра касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі “З Духам Святым”, для слухачоў Альфа-курса з трох парафій: Нароўля, Мінск-Уручча і Фаніпаль. Некалькі дзён былі вельмі інтэнсіўнымі і напоўненыя малітвамі, прапаведваннем Слова Божага пра Асобу Духа Святога, Эўхарыстыяй, прыняццем сакраманту пакаяння, працай у групах і шматлікімі сведчаннямі. Ладзіць рэкалекцыі дапамагалі служыцелі з Навагрудка, якія ў гэтым сезоне праводзяць ...

Читать далее »

Новы дакумент Касцёла: сужэнства як выключны саюз

25 лістапада 2025 года Дыкастэрыя веравучэння прадставіць дакумент «Una Caro». Ён прысвечаны манагаміі і каштоўнасці сужэнства як выключнага саюза і ўзаемнай прыналежнасці. У бліжэйшы аўторак Зала Друку Святога Пасада стане месцам важнай падзеі для разумення сучаснай тэалогіі сям’і. Акрэдытаваныя журналісты запрошаны на прэзентацыю новай дактрынальнай ноты, падрыхтаванай Дыкастэрыяй веравучэння. Дакумент мае назву «Una Caro. Хвала манагаміі» і засяроджваецца на фундаментальнай ...

Читать далее »

«Сведчыце, бо вы ад пачатку са Мною»: сустрэча моладзі адбылася ў Полацку

22 лістапада напярэдадні ўрачыстасці Хрыста Валадара Сусвету, калі ў гэты дзень адзначаецца Сусветны дзень моладзі на ўзроўні дыяцэзіі, у Полацку адбылася сустрэча моладзі Віцебскай дыяцэзіі пад дэвізам «Сведчыце, бо вы ад пачатку са Мною» (Ян 15, 27). На сустрэчу прыбылі шматлікая моладзь з душпастырамі, сёстрамі законнымі, святарамі з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі. Сустрэча распачалася канферэнцыяй, якую прамовіў для моладзі дыякан ...

Читать далее »