Усе навіны

Папа Францішак каментуе сваю інтэнцыю: рабства не засталося ў мінулым

“Нават тады, калі мы ігнаруем яго існаванне, рабства не адышло ў мінулае”, – такая думка гучыць у відэа-пасланні Папы, у якім ён каментуе сваю малітоўную інтэнцыю на люты для Сусветнай сеткі малітвы. “Сутыкнуўшыся з гэтай трагічнай рэальнасцю, ніхто не можа ўмыць рукі, калі не хоча быць, у пэўным сэнсе, саўдзельнікам гэтага злачынства супраць чалавецтва. Мы не можам ігнараваць таго факту, ...

Читать далее »

У Віцебску ў Білеве пабудуюць вялікі касцёл. З класамі для заняткаў, залай для сходаў і жылымі памяшканнямі для духавенства

Пры самых спрыяльных умовах у плане фінансавання, працы па ўзвядзенню касцёла зоймуць каля трох гадоў. Што ж плануецца пабудаваць у новым гарадскім мікрараёне? Як паведаміў “Віцебскаму кур’еру” канцлер Віцебскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі кс. Віктар Місевіч, на вуліцы Генерала Іваноўскага запланавана будаўніцтва касцёла. Акрамя ўласна культавага будынка, тут будуць узведзеныя класы для заняткаў, зала для сходаў вернікаў і жылыя ...

Читать далее »

Зала Друку: Папа вывучае магчымасць пасрэдніцтва ў Венесуэле

Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Алесандра Джызоці пракаментаваў магчымасць удзелу Папы Францішка ў вырашэнні венесуэльскага крызісу ў якасці пасрэдніка, аб чым Папу прасіў Нікалас Мадура. “Святы Айцец заўсёды стрыманы і таму пакідае за сабой права вывучэння гатоўнасці абодвух бакоў, каб канстатаваць, ці існуюць умовы для гэтага шляху”, – сказаў афіцыйны прадстаўнік Святога Пасаду, адказваючы на пытанне журналістаў. Размаўляючы з журналістамі ...

Читать далее »

Віцебскія католікі атрымалі адказ на зварот аб вяртанні пробашча катэдральнага касцёла

Вернікі парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску 6 лютага атрымалі адказ на калектыўны зварот да Ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі, у якім прасілі перагледзець рашэнне аб забароне служэння ў Беларусі пробашча Паўла Кнурэка. Адказ адмоўны. “Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей пісьмом ад 18.10.2018 не ўзгоднена запрашэнне грамадзяніна Рэспублікі Польша Кнурэка Паўла для ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці ў абшчыне ...

Читать далее »

У Чырвоным касцёле Мінска ўпершыню загучаць званы

Запусціць электронную сістэму дапамогуць спецыялісты з Польшчы. У пятніцу, 8 лютага, запланаваны пробны перазвон званоў Чырвонага касцёла ў Мінску (каталіцкая парафія св. Сымона і св. Алены на пл. Незалежнасці). Запусціць электронную сістэму званоў дапамогуць спецыялісты, якія прыбылі з Польшчы, распавёў у сваім Facebook пробашч парафіі кс. Уладзіслаў Завальнюк. Гаворка ідзе пра тры званы, на якія парафіяне збіралі каля 70 тыс. ...

Читать далее »

Папа прааналізаваў свой візіт у Арабскія Эміраты

Падарожжа ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты стала новай старонкай у гісторыі дыялогу паміж хрысціянствам і ісламам, а таксама ў будаванні міру ў свеце на фундаменце чалавечага братэрства, перакананы Папа. Падчас агульнай аўдыенцыі, якая 6 лютага прайшла ў ватыканскай Зале Паўла VI, Святы Айцец падзяліўся з вернікамі сваімі думкамі пра пілігрымку ў ісламскую краіну, якую здзейсніў 3-5 лютага. “Папа ўпершыню накіраваўся на ...

Читать далее »

Гонкі з малітвай у гарах Польшчы

Так называецца відэа, якое зняла руская рэдакцыя Deutsche Welle. Каталіцкія святары ў чорных сутанах і рознакаляровых гарналыжных шлемах чытаюць «Ойча наш», а затым пускаюцца навыперадкі ўніз з гары! Ужо 22 гады праходзяць спаборніцтвы сярод святароў на «Кубак святога Яна Паўла II», які вельмі любіў гэты від спорту. Гонки с молитвой в горах Польши Католические священники в черных сутанах и разноцветных ...

Читать далее »

Папа і Вялікі імам падпісалі сумесную Дэкларацыю аб міры

3 лютага 2019 г. вечарам Папа Францішак прыбыў з трохдзённым візітам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Яго галоўная мэта – удзел у міжрэлігійнай сустрэчы на тэму чалавечага братэрства. А ўжо 4 лютага 2019 г. Папа Францішак і Вялікі імам Аль-Азхар у Каіры, шэйх Ахмед Эль Таеб падпісалі гістарычную Дэкларацыю аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні. Гэты дакумент,падпісаны ...

Читать далее »

Папа на «Анёл Панскі»: хрысціяне – гэта сучасныя прарокі

Сёння свет павінен бачыць у вучнях Пана прарокаў, гэта значыць, людзей, якія з мужнасцю і настойлівасцю даюць адказ на хрысціянскае пакліканне, заўважыў Папа Францішак у медытацыі перад “Анёл Панскі”. Папа адзначыў, што прарокі, гэта людзі са “стымулам” Святога Духа, Які пасылае абвяшчаць надзею і збаўленне бедным і выключаным; тыя, хто кіруецца логікай веры, а не “цудоўнасці”; людзі, якія прысвячаюць сябе ...

Читать далее »