Усе навіны

Папа Францішак перадаў юбілейны медаль гораду Брэсту

Брэст адсвяткаваў 1000-годдзе з моманту заснавання гораду. Было запланавана шмат разнастайных мерапрыемстваў, аднак для вернікаў самае важнае месца ў праграме занялі адмысловыя набажэнствы за горад і яго жыхароў. У рымска-каталіцкай парафіі Узвышэння Святога Крыжа дзякавалі Пану за апеку над Брэстам, перапрашалі за спусташэнні святыняў на працягу гісторыі і прасілі аб здароўі для ўсіх жыхароў горада, паведамляе старонка парафіі. Таксама асаблівай ...

Читать далее »

Папа ў “Горадзе сяброўства”: беднасць – гэта не фатальнасць

Папа Францішак наведаў “Горад сяброўства” ў Акамасоа – гуманітарны цэнтр для бедных у прыгарадзе Антананарыву, заснаваны ў 1989 годзе аргентынскім місіянерам а. Пэдра Апэка. Візіт адбыўся 8 верасня, у другой палове дня, і працягваўся каля паўтары гадзіны. У зале, дзе віталі Пантыфіка, сабралася каля 8 тыс. чалавек, пераважна моладзі. Пасля ўступных слоў а. Пэдра і сведчання аднаго з мясцовых дзяцей ...

Читать далее »

Фотафакт. Біскуп Алег Буткевіч на адпустовай урачыстасці ў Тарноўцу

8 верасня ў санктуарыі Маці Божай Даверу — Заступніцы сельскагаспадарчай працы ў Тарноўцу (Польшча) адбыліся адпустовыя ўрачыстасці з нагоды Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі злучаныя з падзякай за сёлетні ўраджай. Кусташам гэтага Санктурыя са жніўня 2019 года з’яўляецца кс. канонік Павел Кнурэк, які яшчэ не так даўно быў пробашчам катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску. Па яго запрашэнні ўрачыстую святую Імшу цэлебраваў ...

Читать далее »

Пантыфік да моладзі: Бог “не хоча самотных авантурыстаў”

Мы можам “згубіцца” і ганяцца за ілюзіямі, якія абяцаюць і зачароўваюць несапраўднай, хуткай, лёгкай і непасрэднай радасцю, але ў канчатковым выніку пакідаюць сэрцы, вочы і душу напаўдарозе, — заўважаў Папа. 7 верасня 2019 года ён сустрэўся з мадагаскарскай моладдзю на малітоўнай Вігіліі і падзяліўся сваімі разважаннямі пра пакліканне і місію маладосці. Францішак працягнуў: гэтыя ілюзіі, якія падманваюць маладога чалавека абяцаннямі, ...

Читать далее »

Дзякуючы езуітам мы выкарыстоўваем гіперспасылкі

Айцец Раберта Буза (1913-2011) нарадзіўся ў Вічэнцы (Італія). У 1928 годзе ён паступіў у семінарыю, а ў 1933 годзе ўступіў у Таварыства Езуса. Вывучаў філасофію ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, а ў 1949 годзе абараніў там сваю навуковую працу. Яго вобласць навуковага інтарэса — тэалогія св. Тамаша Аквінскага. Ведаць усё немагчыма, галоўнае — ведаць, дзе знайсці патрэбную інфармацыю, часта ...

Читать далее »

Біскуп Яшэўскі пра адраджэнне культу Маці Божай Бялыніцкай

Сёння ўсе дарогі вядуць у… Бялынічы! Тут пачынаецца ўрачыстасць, прысвечаная Маці Божай Бялыніцкай. Ужо гэтым вечарам – упершыню Саракагадзіннае набажэнства, заўтра – пілігрымка, а ў нядзелю – фэст. Гісторыя старажытнага горада на ўсходзе Беларусі непарыўна звязана з гісторыяй святыні, якая бачыла ўсё: і росквіт, і знішчэнне. А зараз – культ пашаны Маці Божай Бялыніцкай перажывае адраджэнне, адзначыў біскуп Аляксандр Яшэўскі, ...

Читать далее »

Каталіцкая кансультацыя распачынае дзейнасць у Гродне

У Гродне распачынае дзейнасць каталіцкая кансультацыя для сужэнцаў і сем’яў. Тут можна атрымаць прафесійную дапамогу, адпаведную кансультацыю і прайсці патрэбную тэрапію. У працах кансультацыі задзейнічаны: святар-псіхолаг, сямейны псіхолаг, нарколаг, кансультант натуральнага планавання сям’і, педагог і юрыст. Кансультацыя знаходзіцца па адрасе: вул. К. Маркса, 27, Інфармацыйна-турыстычны цэнтр Гродзенскай дыяцэзіі, побач з пабрыгіцкім касцёлам (уваход з боку галоўнага паштамта). Кожны апошні чацвер ...

Читать далее »

Прадстаўнікі міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» наведалі Рось

Прадстаўнікі міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» наведалі парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Росі. У межах сустрэчы яны наведалі святыню, дзе знаходзіцца старажытная цудатворная фігура Езуса Журботнага. Таксама яны затрымаліся ў рэкалекцыйным доме. На працягу некалькіх дзён група энтузіястаў з лампадай, у якой гарыць агонь ад Гробу Пана, і цудатворным Загор’е-Сталовіцкім абразом Пакрову Найсвяцейшай Багародзіцы наведала гістарычныя месцы Беларусі. Сярод удзельнікаў ...

Читать далее »

Пасля 80 год у Ляхавічах адрадзілі гістарычны касцёл

4 верасня ў Ляхавічах біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка асвяціў тэрыторыю пры нядаўна вернутым касцёле святога Юзафа. З гэтага дня ў парафіі служыць адміністратарам з правамі пробашча кс. Павел Мазан, які дагэтуль больш за год служыў у Гомелі. Такім чынам у Ляхавічах адзначылі 80-годдзе адраджэння гістарычнага касцёла св. Юзафа. Ляхавіцкая парафія — адна з найстарэйшых у Пінскай дыяцэзіі, а новая святыня ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пра новага кардынала з Літвы

“Ведаю яго як сціплага, простага, сяброўскага і адданага Богу і Касцёлу пастыра”, — так ахарактарызаваў арцыбіскуп Кандрусевіч названага сярод новых кардыналаў арцыбіскупа Сігітаса Тамкявічуса. 1 верасня 2019 г. Папа Францішак абвясціў аб прызначэнні 13 новых кардыналаў, сярод іх прагучала імя былога палітычнага вязня. “Я ўпершыню пачуў пра нязломнага барацьбіта за свабоду веры і правы вернікаў кс. Сігітаса Тамкявічуса падчас вучобы ...

Читать далее »