Усе навіны

У навагрудcкім касцёле ўпершыню ў гэтым годзе загучала класічная музыка

8 жніўня ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт класічнай музыкі ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі», струннае аддзяленне. У праграме прагучалі класічныя музычныя творы Манюшкі, Моцарта, Баха, Вівальдзі. Праграму завяршыў усім вядомы “Паланэз” Агінскага. На завяршэнне пробашч парафіі падзякаваў дырыжору і выканаўцам, адзначыўшы, што класічная музыка абуджае ўзнёслыя пачуцці і набліжае да Бога. Канцэрты ...

Читать далее »

У Глыбокім адбылося спатканне семінарыстаў Віцебскай дыяцэзіі

13 жніўня ў Глыбокім адбылася сустрэча семінарыстаў, якія паходзяць з Віцебскай дыяцэзіі. Цяпер гэта студэнты другога, першага і прапедэўтычнага (падрыхтоўчага) курсаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.  Падчас спаткання адбылася канферэнцыя, якую прамовіў кс. Яўген Шымановіч. Святар закрануў важныя рэчы, якія неабходныя для фармавання асобы. «Для таго, каб адкрыць дзверы на Божае дзеянне, трэба зачыніць дзверы злому духу. Для гэтага трэба даследаваць ...

Читать далее »

Зварот каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне

Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі і ўсе людзі добрай волі! Вось ужо некалькі дзён у нашай Бацькаўшчыне працягваюцца сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі сілавых структур. Чарговыя выбары выклікалі ў нашым грамадстве напружанасць. У выніку актыўнага супрацьстаяння пралілася кроў і ёсць шмат пацярпелых як фізічна, так і маральна. Многія з іх — гэта мірныя і нявінныя людзі рознага ўзросту. Мы, ...

Читать далее »

Традыцыйная навагодняя сустрэча Тэзэ пераносіцца на год

43-я Еўрапейская сустрэча моладзі ў духу Тэзэ, якая павінна была адбыцца ў Турыне ў канцы снежня — пачатку студзеня, перанеслі на год. Пра гэта інфармуюць арганізатары сустрэчы праз афіцыйныя сацыяльныя медыя. “З прычыны пандэміі каранавірусу, пасля ўзгаднення з касцёльнымі і грамадзянскімі ўладамі, Еўрапейская сустрэча моладзі ў Турыне пераносіцца на наступны год. Яна пройдзе з 28 снежня 2021 года па 1 ...

Читать далее »

Блог біскупа Станеўскага: Малюся за цябе, Беларусь

Мае дарагія сябры, любая моладзь Беларусі, браты і сёстры ў Хрысце Пану і праз супольнае жыхарства на Малой Радзіме, імя якой — Беларусь! Вось і настаў апошні летні месяц. Мала хто, напэўна, меркаваў, што ён будзе настолькі гарачым на нашай Бацькаўшчыне. І хоць ёсць прымаўка, што пасля святой Ганны да абеду — лета, а ўвечары — восень, то сёлетняя «восень» ...

Читать далее »

Зварот Біскупа Віцебскага Алега Буткевіча з нагоды масавых пратэстаў у краіне

Зварот Біскупа Віцебскага Алега Буткевіча з нагоды масавых пратэстаў у краіне Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! «Шукайце найперш Валадарства Божага і справядлівасці ягонай, а ўсё [астатняе] дадасца вам» (Мц 6,33) Наша краіна перажывае не самы лёгкі час сваёй гісторыі. Чарговыя выбары выклікалі ў нашым грамадстве крызіс, у які выліліся напружанасць перадвыбарчай кампаніі і, усё ж такі, не ...

Читать далее »

Маці раздзеленых сіямскіх блізнят напісала Папу

Эрмін Нзота, маці сіямскіх двайнят Эрвіны і Прэфіны, якіх раздзялілі з дапамогай некалькіх унікальных аперацый у ватыканскай дзіцячай клініцы, напісала Папу Францішку ліст. Яна дзякуе Святому Айцу за тое, што ён удзяліў дзяўчынкам сакрамант хросту. Эрмін прасіла яго аб гэтым яшчэ ў чэрвені, пасля завяршэння апошняга этапу аперацыі, і на днях Папа хрысціў малых у капліцы Дома св. Марты. Жанчына ...

Читать далее »

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі

Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі Браты і сёстры, суайчыннікі! У апошнія дні мы сталі сведкамі нябачанай дагэтуль у нашай міралюбнай і памяркоўнай Бацькаўшчыне напружанасці, звязанай з ходам выбарчай кампаніі і прэзідэнцкімі выбарамі, якая вылілася на вуліцы і плошчы нашых гарадоў. Адбыліся сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі ...

Читать далее »

Па выніках другога туру ўступнага экзамену ў семінарыю ў Гродне залічаны новыя кандыдаты

10 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску, паведамляе Catholic.by. Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Акрамя таго, кандыдатам трэба было ...

Читать далее »

Франция: орган из собора Парижской Богоматери восстановят к 2024 году

Грандиозная работа по демонтажу, очистке и повторной сборке самого большого музыкального инструмента Франции началась на прошлой неделе и, как ожидается, продлится почти четыре года. После реставрации потребуется шесть месяцев только на то, чтобы настроить орган, сообщает Государственное агентство, осуществляющее надзор за реставрацией собора Парижской Богоматери. Его музыка, как ожидается, не будет звучать снова до 2024 года, к огорчению преданных органистов ...

Читать далее »