У Глыбокім адбылося спатканне семінарыстаў Віцебскай дыяцэзіі

13 жніўня ў Глыбокім адбылася сустрэча семінарыстаў, якія паходзяць з Віцебскай дыяцэзіі. Цяпер гэта студэнты другога, першага і прапедэўтычнага (падрыхтоўчага) курсаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. 

Падчас спаткання адбылася канферэнцыя, якую прамовіў кс. Яўген Шымановіч. Святар закрануў важныя рэчы, якія неабходныя для фармавання асобы. «Для таго, каб адкрыць дзверы на Божае дзеянне, трэба зачыніць дзверы злому духу. Для гэтага трэба даследаваць сваё жыццё, сваё мінулае, сваю сям’ю і род наконт закаранелых грахоў і акультных рэчаў. З другога боку трэба працаваць над сваёй эмацыянальнай сталасцю, звяртаючы ўвагі на свае рэакцыі, паводзіны ў цяжкіх, напружаных сітуацыях і прасіць Святога Духа асвятліць прычыны, якія за гэтым стаяць», — падкрэсліў кс. Яўген.

Таксама быў час на добрую айцоўскую размову з біскупам Алегам Буткевічам і кс. Мікалаем Ціхановічам, які з’яўляецца вікарыем біскупа па справах клерыкаў Віцебскай дыяцэзіі.

кс. Яўген Шымановіч, тэкст
кс. Мікалай Ціхановіч, фота

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі