Архив меток: семінарысты

У гродзенскай семінарыі прайшоў першы ў навучальным годзе дзень засяроджання

17 кастрычніка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў першы ў новым навучальным годзе дзень засяроджання, які правёў новы духоўны айцец семінарыі кс. Андрэй Лішко. Раман Буднік, які вучыцца ў семінарыі, адзначае, што дзень засяроджання стаў «асаблівым часам ласкі, магчымасцю для будучых пастыраў спыніцца ў штодзённай мітусні, паглыбіцца ў малітву і нанава адкрыць сутнасць свайго паклікання, не толькі часам ...

Читать далее »

Сталасць і досвед: новае аблічча святарства ў ЗША

Даследаванне ў Злучаных Штатах Амерыкі выяўляе новы партрэт каталіцкага духавенства: гэта людзі з прафесійным досведам, якія прыходзяць да алтара пасля доўгага шляху ўнутранай сталасці. Сучаснае пакаленне каталіцкіх святароў у Злучаных Штатах Амерыкі дэманструе прыкметную тэндэнцыю да інтэлектуальнай і жыццёвай сталасці. Паводле вынікаў апошняга апытання, праведзенага Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Злучаных Штатаў Амерыкі сумесна з Цэнтрам даследаванняў апостальскай дзейнасці пры Джорджтаўнскім універсітэце ...

Читать далее »

Папа семінарыстам: жывіце Богам, а не звычкай

Папа Леў XIV сустрэўся 28 лютага 2026 года ў Ватыкане з супольнасцямі чатырох іспанскіх семінарый, заклікаўшы будучых святароў захоўваць жывую сувязь з Богам і пазбягаць фармалізму ў служэнні. Сустрэча з семінарыстамі з Алькала-дэ-Энарэс, Таледа, Каталоніі і Картахены стала для Пантыфіка выдатнай нагодай паразважаць над сутнасцю падрыхтоўкі да святарства. Звяртаючыся да будучых душпастыраў, Святы Айцец падкрэсліў, што семінарыя заўсёды з’яўляецца знакам ...

Читать далее »

Біскуп Уладзімір Гуляй прызначыў студэнтаў гродзенскай семінарыі акалітам і кандыдатам да пасвячэння

17 верасня біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне акалітам і кандыдатам да прыняцця сакрамэнту святарства. Акалітам стаў студэнт пятага курса Ян Каськевіч, кандыдатам да пасвячэння – студэнт шостага курса Дзмітрый Роўны. Адпаведны абрад быў здзейснены на Імшы, якую біскуп цэлебраваў у капліцы семінарыі. У гаміліі іерарх падкрэсліў, што Касцёл — гэта “найперш супольнасць жывога ...

Читать далее »

Семінарысты здзейснілі падарожжа па некалькіх касцёлах Гродзеншчыны

12-13 снежня студэнты прапедэўтычнага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне са сваім мадэратарам кс. Паўлам Скубам здзейснілі пілігрымку па паўночнай частцы Гродзенскай дыяцэзіі. Першым прыпынкам стаў касцёл у Іўі. Юнакі даведаліся пра дзейнасць манахаў бернардынаў, якія там служылі, пра выпрабаванні, якія касцёл прайшоў у часы вайны, і пра сучаснасць парафіі. Пазней яны мелі магчымасць завітаць у нядаўна створаны парафіяльны ...

Читать далее »

У семінарыю ў Гродне залічаны новыя студэнты

У Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў уступны экзамен, па выніках якога стала вядома, хто прыняты на першы курс навучання. Юнакі, якія жадаюць прысвяціць жыццё служэнню Богу і людзям у Хрыстовым святарстве, сабраліся ў будынку семінарыі 8 жніўня. У гэты дзень адбываліся падача дакументаў і кваліфікацыйныя гутаркі са святарамі. 9 жніўня адбыўся ўступны экзамен, які складаўся з дзвюх частак ...

Читать далее »

Інтэнцыя Святога Айца на май: маліцца аб добрай фармацыі законнікаў і семінарыстаў

Кожнае пакліканне – “неапрацаваны алмаз”, які трэба адшліфаваць, апрацаваць, надаць яму форму з усіх бакоў, — нагадаў Папа Францішак у відэароліку Папскай сусветнай сеткі малітвы, абвяшчаючы інтэнцыю на май 2024 года. “Добры святар, законніца, павінны перш за ўсё быць людзьмі, сфармаванымі, апрацаванымі Божай ласкай; людзьмі, якія ўсведамляюць свае абмежаванні і гатовы весці малітоўнае жыццё, прысвяціць сябе сведчанню Евангелля”, — зазначыў ...

Читать далее »

Малітва аб адзінстве хрысціянаў адбылася ў гродзенскай семінарыі

У межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў у капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылося набажэнства ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Набажэнства ўзначаліў духоўны айцец семінарыі кс. Ян Сарэла. Семінарысты, якія сабраліся на набажэнстве, маліліся аб тым, каб былі “адна аўчарня і адзін пастыр”. Сёлетні Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіў пад дэвізам “Любі Пана Бога твайго…, а бліжняга свайго, як ...

Читать далее »

Заканчэнне навучальнага года адзначылі ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне

14 чэрвеня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася святая Імша на заканчэнне 2021/2022 навучальнага года. Гэты год у гісторыі навучальнай установы быў трыццаць другім па ліку. Эўхарыстыю ў семінарыйнай капліцы ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У Імшы ўдзельнічалі выкладчыкі і свецкія супрацоўнікі семінарыі, а таксама самі студэнты. Усіх прысутных прывітаў рэктар семінарыі кс. канонік Віталій Вайцяхоўскі. Святар адзначыў, ...

Читать далее »

Семінарыя – не толькі малітва і навучанне: як клерыкі-першакурснікі капаюць траншэі

26 кастрычніка семінарысты, якія навучаюцца на падрыхтоўчым курсе Вышэйшай Духоўнай семінарыі, наведалі прытулак для дзяцей у вёсцы Багданава, што ў Валожынскім раёне. Прыёмнымі дзецьмі, якія жывуць у гэтай сям’і, апякуюцца 2 жанчыны Алена і Тэрэза, якія належаць да Інстытута кансэкраванага жыцця св. Тэрэзы. 7 юнакоў разам са сваім духоўным айцом кс. Алегам Пятрашкам дапамагалі на тэрыторыі прытулку капаць траншэю, раўнялі ...

Читать далее »