Усе навіны

Чвэрць мільёна еўра дапамогі ліванцам ад імя Папы Францішка

Святы Айцец накіраваў праз Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека першапачатковую дапамогу ў памеры 250 тыс. еўра на адрас Касцёла ў Ліване. Ахвяраванне з’яўляецца знакам увагі і айцоўскай блізкасці Святога Айца да пацярпелага насельніцтва, якое адчувае сур’ёзныя цяжкасці, адзначаецца ў спецыяльным паведамленні Дыкастэрыі. Грошы былі адпраўлены праз Апостальскую нунцыятуру ў Ліване і будуць служыць аказанню дапамогі пацярпелым ад страшнага выбуху ...

Читать далее »

Рэкалекцыі для жанчын прайшлі ў Навагрудку

З 31 ліпеня па 2 жніўня ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 23 удзельніцы з розных месцаў Беларусі. Сустрэча пачалася ўдзелам у святой Імшы ў Батароўскім лесе каля Навагрудка, дзе 77 гадоў таму былі расстраляны адзінаццаць сясцёр назарэтанак. Затым у праграме былі святыя Імшы, начная адарацыя, ...

Читать далее »

Выбух у Бейруце: 15 святароў і 15 цудаў

«У нас было 15 святароў і 15 цудаў!» — вось так каментуе айцец Зіад Хадад падзеі ў кляштары айцоў місіянераў у Бейруце падчас выбуху ў порце ў аўторак, 4 жніўня 2020 года. Паводле яго слоў, манахі цудам не загінулі. Манастыр знаходзіцца каля кіламетра ад месца выбуху. Выбуховая хваля знішчыла вокны ў доме і параніла трох манахаў, але не смяротна. Святар, ...

Читать далее »

Святы Пасад нагадаў пра непарушнасць формулы хросту

Кангрэгацыя Веравучэння абнародавала дактрынальнае ўдакладненне адносна недапушчальнасці адвольных відазмяненняў трынітарнай формулы хросту: “Я цябе хрышчу ў імя Айца і Сына, і Духа Святога”. Дакумент “Аб змяненні сакрамантальнай формулы хросту”, зацверджаны Папам Францішкам 8 чэрвеня 2020 г. і афіцыйна абнародаваны 6 жніўня 2020 г., быў распрацаваны ў адказ на звесткі пра выпадкі ўжывання падчас хросту змененай формулы, накшталт “Мы цябе хрысцім ...

Читать далее »

Біскупы Беларусі зацвердзілі пераклад новых заклікаў у Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі

Дэкрэт Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі аб зацвярджэнні новых заклікаў у Літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі Ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, 20 чэрвеня, Папа Францішак дадаў у тэкст Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанскай) тры новыя заклікі: Mater misericordiae, Mater spei і Solacium migrantium. Гэтым дэкрэтам Канферэнцыя Біскупаў зацвярджае пераклад на беларускую мову новых заклікаў з мэтаю іх літургічнага ўжытку, здзейснены Секцыяй па перакладзе ...

Читать далее »

Святы Айцец спачувае ліванцам пасля выбуху ў Бейруце

5 жніўня 2020 г., напрыканцы агульнай аўдыенцыі Папа спаслаўся на выбух у порце Бейрута, у выніку якога пацярпела вялікая колькасць асоб. “У Бейруце, у раёне порта, шматлікія выбухі сталі прычынай гібелі дзясяткаў людзей і ранення тысяч, была нанесена сур’ёзная матэрыяльная шкода. Будзем маліцца за ахвяр і іх сем’і. Давайце таксама памолімся за Ліван, каб, дзякуючы намаганням усіх сацыяльных, палітычных, рэлігійных ...

Читать далее »

Мексіка: хворая на COVID-19 жанчына прыступіла да Першай Святой Камуніі

«Наведваючы ў канцы чэрвеня пацыентаў у Мексіканскім шпіталі ў Халіска, а. Хасэ Луіс пазнаёміўся з хворай жанчынай, якая пажадала прыступіць да Першай Святой Камуніі. Прыняўшы яе споведзь, святар вырашыў выканаць гэтую просьбу. «Гэта цудоўнае перажыванне, бальзам любові для хворых». Такімі словамі мексіканскі святар Хасэ Луіс Гансалес Сантаскай апісаў на Фэйсбуку тое, што адбылося пад канец чэрвеня ў шпіталі ў Халіска ...

Читать далее »

Урачыстасць Першай Святой Камуніі адбылася ў Варнянах

У парафіi св. Юрыя ў Варнянах (Астравецкі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай Святой Камуніі. У гэтым годзе да эўхарыстычнага стала ўпершыню прыступілі 16 дзяцей. Днём раней дзеці з хваляваннем таксама ў першы раз укленчылі перад канфесіяналам, каб спазнаць Божую міласэрнасць у сакрамэнце пакаяння і паяднання. Першая Камунія – падзея, да якой дзеці сумленна рыхтаваліся на працягу апошніх гадоў, таму, поўныя эмоцый, ...

Читать далее »

Пантыфік пра важнасць адпачынку і неабходнасць працы

Папа Францішак адзначыў важнасць адпачынку і працы ў гэты складаны для сусветнай эканомікі перыяд. “Без працы сям’я і грамадства не могуць развівацца”, — адзначыў ён 2 жніўня. “Спадзяюся, што ў гэты перыяд многія людзі будуць мець магчымасць пражыць некалькі дзён у адпачынку і кантакце з прыродай, і падчас іх змогуць звярнуць увагу на духоўнае вымярэнне. У той жа час, я ...

Читать далее »

Дапаможам выбраць пераможцу ў конкурсе «Спевы пілігрымаў» ад Радыё Марыя

У канцы чэрвеня Радыё Марыя ў Беларусі аб’явіла конкурс на лепшы пілігрымковы спеў. На працягу ліпеня канкурсанты працавалі над крэатывам і цікавай формай падачы, раскрыццём у спеве не толькі голасу, музычных здольнасцяў, але і творчага падыходу, а таксама шукалі ў сваіх архівах пілігрымковыя фотаздымкі і відэа. Бо гэтыя акалічнасці былі аднымі з пунктаў удзелу. Запрашаем вас да прагляду конкурсных спеваў ...

Читать далее »