Усе навіны

Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з забаронай на ўезд у Рэспубліку Беларусь арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі выказвае глыбокую занепакоенасць у сувязі з тым, што 31 жніўня 2020 г. пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы на пагранічным пераходзе Кузніца Беластоцкая – Брузгі Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. Недапушчальна, што біскуп Каталіцкага Касцёла, які з’яўляецца пастырам даручаных яму вернікаў, пазбаўлены магчымасці знаходзіцца ва ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі ў спецыяльным інтэрв’ю Catholic.by: Факты гавораць, што адбываецца пераслед Касцёла

1 верасня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі даў спецыяльнае інтэрв’ю Catholic.by, у якім выказаў ацэнку сённяшняй няпростай сітуацыі Касцёла ў Беларусі. — Ваша Эксцэленцыя, з-за вымушанай адсутнасці арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча цяпер Вы як Генеральны вікарый ажыццяўляеце пастырскае кіраванне Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй. Што здарылася? — Сітуацыя складаная і незразумелая. На гэты момант па-ранейшаму няма ніякіх афіцыйных тлумачэнняў ад прадстаўнікоў улады. Арцыбіскуп ...

Читать далее »

Біскуп Юрый Касабуцкі заклікае да малітвы за арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца ў Беларусь

Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі кіруе зварот да духавенства, кансэкраваных асобаў і вернікаў, у якім заклікае іх да асаблівай малітвы за Бацькаўшчыну, Касцёл у Беларусі і арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому не дазволілі вярнуцца на Радзіму. ЗВАРОТ Генеральнага вікарыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупа Юрыя Касабуцкага да духавенства, кансэкраваных асобаў і вернікаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Узлюбленыя браты і сёстры ў Хрысце, 31 жніўня мы з горыччу ...

Читать далее »

У Верхнядзвінску міністранты вучыліся быць рыцарамі Хрыста

У школах і іншых навучальных установах адэміцкі год распачынаецца 1 верасня, а ў школе міністрантаў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Верхнядзвінску заняткі распачаліся 27 жніўня. Традыцыйна верхнядзвінскія міністранты збіраюцца на курсы падвышэння сваёй службовай кваліфікацыі на пачатку летніх канікулаў, але з-за напружанай эпідэміялагічнай сітуацыі сустрэча была перанесена на канец жніўня. У гэтым годзе да старэйшых хлопцаў далучыліся і два ...

Читать далее »

Лібералізм не вядзе да духоўнага дабра. Арцыбіскуп Кандрусевіч выступіў на польскім хрысціянскім тэлеканале

Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч даў інтэрв’ю польскаму хрысціянскаму тэлеканалу TV Trwam, у якім расказаў пра тое, як Касцёл на Беларусі бачыць сітуацыю ў краіне, што склалася пасля нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў. Тэкст размовы з беларускім іерархам быў апублікаваны на партале польскага «Радыё Марыя». На думку арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, беларускі народ «дарос да таго, каб ...

Читать далее »

“Уступіць у гульню”. Думкі Папы пра спорт

У Ватыканскім выдавецтве пабачыў свет зборнік прамоў Святога Айца на тэму спорту пад назвай: “Уступіць у гульню”. Свае сведчанні ў якасці прадмовы да кнігі напісалі славутыя спартсмены. Гаворка ідзе пра своеасаблівы “падручнік”, які дапаможа жыць і займацца спартыўнай дзейнасцю згодна з парадамі “выключнага трэнера” – папы Францішка. У кнізе, выдадзенай у кішэнным фармаце, утрымліваюцца словы Пантыфіка ў адрас знакамітых чэмпіёнаў, ...

Читать далее »

Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча аб малітве ў інтэнцыі Беларусі

У верасні пройдзе перэгрынацыя фігуры святога Міхала Арханёла па чатырох катэдральных касцёлах усіх дыяцэзій на Беларусі ў інтэнцыі хутчэйшага вырашэння грамадска-палітычнага крызісу, а таксама будуць адбывацца адмысловыя малітвы ва ўсіх беларускіх касцёлах. Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі, людзі добрай волі! Наша Бацькаўшчына перажывае нябачаны да гэтага часу грамадска-палітычны крызіс, які з дня на дзень паглябляецца. У міралюбнай і памяркоўнай ...

Читать далее »

Папа падчас “Анёл Панскі”: крыж – адзіны шлях хрысціяніна

Не скарацца перад абліччам выпрабаванняў і пакут, якія прадугледжвае сведчанне Евангелля, — заклікаў Пантыфік падчас сустрэчы з вернікамі на малітве “Анёл Панскі” 30 жніўня 2020 г. у Ватыкане. Святы Айцец пракаментаваў евангельскі ўрывак, у якім апавядаецца як пасля вызнання Пятром, ад імя ўсіх апосталаў, веры ў Езуса, як у Месію і Божага Сына, Хрыстус пачаў казаць ім пра сваю муку ...

Читать далее »

Пантыфіку ўручылі абноўлены Рымскі імшал на італьянскай мове

28 жніўня 2020 г. Папа прыняў на аўдыенцыі прадстаўнікоў Канферэнцыі Біскупаў Італіі, якія прымалі ўдзел у стварэнні новага выдання Рымскага імшала на італьянскай мове. Дэлегацыю ўзначаліў старшыня епіскапату Італіі, кардынал Гуалцьера Басэці. Францішак атрымаў першы экзэмпляр новага Імшала і падзякаваў іерархам за дар і зробленую працу. Яна сведчыць аб паслядоўнасці ў рэалізацыі ўказанняў Другога Ватыканскага Сабора, — зазначыў Святы Айцец. ...

Читать далее »

29 августа — Усекновение главы Иоанна Крестителя

Усекновение главы Иоанна Крестителя — евангельское событие, особо отмеченное в церковном календаре как литургическая память. В основе церковного воспоминания об этом событии лежит рассказ в Евангелии от Марка 6, 14-29, где также говорится, что Ирод Антипа, тетрарх Галилеи, услышав о проповеди Иисуса и творимых Им знамениях, сказал: «Это Иоанн, которого я обезглавил; он воскрес из мертвых» (Мк 6, 16; ср. ...

Читать далее »