Усе навіны

Біскуп Буткевіч: у 90-я Renovabis першай падставіла нам плячо

Каталіцкая дабрачынная арганізацыя Renovabis, якая сёлета адзначае 30-гадовы юбілей, з самага пачатку існавання дапамагала аднаўленню Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пасля савецкіх часоў, — адзначыў старшыня епіскапату Беларусі. Біскуп Алег Буткевіч прымае ўдзел у Кангрэсе Renovabis, што праходзіць у гэтыя дні ў Мюнхене. Гісторыя адраджэння касцёльных структур, манаскіх супольнасцей, саміх храмаў у Беларусі непарыўна звязана з гісторыяй ініцыятывы Renоvabis, якая адной ...

Читать далее »

Перэгрынацыя ікон мучаніц з Навагрудка адбудзецца ў Гродна

У нядзелю 17 верасня ў 16:00 зале пабрыгідскага кляштару ў Гродна адбудзецца перэгрынацыя абразоў 11 мучаніц з Навагрудка і асобаў звязаных з іх прабываннем у Навагрудку. Іконы прадставіць пробашч парафіі св. Арханёла Міхала ў Навагрудку, кс. Юрый Жэгарын разам з вернікамі Навагрудскай парафіі. Перэгрынацыя прысвечана 80-годдзю з дня прыняцця мучаніцкай смерці с. Стэллай і яе паплечніцамі. Духоўны подзвіг гэтых святых ...

Читать далее »

Пад Навагрудкам адбудзецца асвячэнне старажытнай капліцы Святога Крыжа

У суботу, 16 верасня 2023 года, у 15.00, у в. Несутычы, што пад Навагрудкам, будзе ўрачыста асвечана старажытная, мураваная, барочная капліца Святога Крыжа. Асвячэнне здзейсніць кс. біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ва ўрачыстасці прымуць удзел шматлікія госці, а сваім спевам свята аздобіць дыяцэзільны хор “Cantate Domino”з Гродна.

Читать далее »

У базіліцы святога Пятра з’явіцца скульптура карэйскага святога

16 верасня 2023 года ў ватыканскай базіліцы адбудзецца адкрыццё мармуровай скульптуры карэйскага святога Андрэя Кіма Таэгона. Мармуровая статуя святога Андрэя Кіма Таэгона (1821-1846), першага каталіцкага святара і пакутніка карэйскага паходжання, будзе ўстаноўлена ў знешняй нішы базілікі. Ідэя, падтрыманая карэйскім епіскапатам, нарадзілася падчас урачыстасцяў, прысвечаных 200-годдзю з дня нараджэння святога. Урачыстасць асвячэння скульптуры пройдзе 16 верасня 2023 года, у дзень святога ...

Читать далее »

Рэкалекцыі курсу «Назарэт» адбудуцца ў Навагрудку

22-24 верасня адбудуцца чарговыя рэкалекцыі курсу «Назарэт» на тэму «Дзеці ці Божыя слугі?», якія правядзе а. Аляксандр Жарнасек МІС. Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы падчас курса з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай. У гэты раз будзем разважаць над ...

Читать далее »

Навучальны год у студэнтаў гродзенскай семінарыі пачаўся рэкалекцыямі

У студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне завяршыліся канікулы – час адпачынку і душпастырска-літургічнай практыкі. Новы навучальны год у іх пачаўся з рэкалекцый. Трохдзённыя духоўныя практыкаванні правёў а. Міхаіл Цвячкоўскі МІС. Ён падзяліўся з семінарыстамі сведчаннем уласнага паклікання і асабліва падкрэсліў важнасць будавання адносін з Езусам праз Найсвяцейшую Панну Марыю. Святар распавёў пра мноства гістарычных падзей, праз якія Багародзіца на ...

Читать далее »

Папа Францішак сустрэўся з акцёрам Сільвестрам Сталонэ

Папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі 77-гадовага амерыканскага акцёра, рэжысёра і кінапрадзюсера Сільвестра Сталонэ. Сталонэ, вядомы галоўным чынам па ролях у фільмах Рокі і Рэмба, прыйшоў на аўдыенцыю з сям’ёй. Ён прыехаў у Італію, каб разам са сваім братам Фрэнкам, вядомым музыкантам, атрымаць ганаровае грамадзянства Джоя-дэль-Коле каля Бары, адкуль паходзіць яго сям’я. Гэта не першая сустрэча Святога Айца з прадстаўнікамі ...

Читать далее »

Нігерыя: адзін семінарыст спалены жыўцом, другі выкрадзены

Семінарыст згарэў жывым падчас нападу бандытаў на парафію Св. Рафала ў Фадан Камантан, у дыяцэзіі Кафанчан, у штаце Кадуна, на поўначы Нігерыі. Трагічнае здарэнне адбылося ўначы 7 верасня, паведамляе Gość Niedzielny. Зламыснікі напалі на парафіяльны дом і падпалілі яго. Святарам удалося dыбрацца з ахопленага полымем будынка, але 25-гадовы Нааман Данламі, які дапамагаў ім у душпастырскай працы, загінуў у полымі. У ...

Читать далее »

Папа Францішак падзякаваў удзельнікам Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне

Захаваць жывую памяць пра лісабонскія падзеі і дзяліцца атрыманым досведам з іншымі, — заклікаў Папа Францішак удзельнікаў Сусветных дзён моладзі 2023 года. “Захоўвайце ўспамін пра перажытыя Дні моладзі, не анестэзіруйце яго, не складайце ў альбом успамінаў мінулага. Захавайце яго жывым. І раскажыце пра гэта ўсё, раскажыце пра гэта ва ўніверсітэце, у школе, на працы, раскажыце пра тое, што вы перажылі, ...

Читать далее »

Катэхеты Віцебскай дыяцэзіі распачалі разам новы катэхетычны год

9 верасня ў парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылася сустрэча катэхетаў Віцебскай дыяцэзіі. Тэматыка — «Я — дарога і праўда, і жыццё, — кажа Пан» (Ян 14,6). Распачалося спатканне святой Імшой, якую цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч. Звярнуўшыся да прысутных, іерарх сказаў, што асноўная задача катэхета – “давесці дзяцей да сустрэчы з жывым Богам, які не дзесьці там, у гісторыі, а ...

Читать далее »