З нагоды Дня нараджэння прыміце найлепшыя пажаданні: няхай у святарскім служэнні суправаджае святасць, стараннасць і самаадданасць, заўсёды адчувайце моц Духа Святога, будзьце моцнымі ў любові і веры, той веры, якую Хрыстус нам даў. Жадаем Вам шмат дабра і радасці, а перадусім неабсяжнай Божай Любові, якая пераадольвае ўсе цяжкасці, цярпенні, самотнасць і звычайную чалавечую стомленасць. Няхай Марыя, Маці святароў ахінае Вас сваім мацярынскім плашчом і прытуляе да Свайго Сэрца.
З малітвай, рэдакцыя «Каталіцкага Весніка» і наведвальнікі catholicnews.by
для друку