Усе навіны

Францішкане запрашаюць у «Вінаграднік сярод пустыні»

Францішкане запрашаюць ахвотных на біблійныя рэкалекцыі «Вінаграднік сярод пустыні», прысвечаныя Кнізе прарока Осіі, якія пройдуць з 22 па 24 верасня пры францішканскім кляштары ў Івянцы. Рэкалекцыі будуць спалучаныя з майстар-класамі па мабільнай фатаграфіі, які правядзе прафесійны фатограф, выкладчыца і аўтар курсаў па мастацкай фотаздымцы Дар’я Сцяпанава (www.stepanova.by) Старазапаветная Кніга Осіі — ці не адна з самых асабістых у Святым Пісанні. ...

Читать далее »

520-годдзе заснавання парафіі і кансэкрацыя эўхарыстычнага алтара. Юбілей адзначаць у Смаргоні

У 1503 годзе па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Юрыя Іванавіча Зяновіча, у цэнтры Смаргоні, на беразе ракі Оксна, на месцы, дзе былі могілкі, быў пабудаваны драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам св. Міхала Арханёла і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. У гэтым годзе першая каталіцкая парафія Смаргоні адзначае разам з горадам юбілей 520-годдзя. З гэтай нагоды ў касцёле св. Міхала Арханёла біскупам ...

Читать далее »

Міратворчая місія кардынала Дзупі. Ці атрымаецца Ватыкану прынесці мір ва Украіну?

Пра неабходнасць дасягнення міру паміж Украінай і Расіяй Святы Пасад і асабіста Папа Францішак заяўлялі неаднаразова з моманту пачатку поўнамаштабнай вайны 24 лютага 2022 года. Аднак толькі ўвесну 2023 года запрацавала адмысловая місія. Але, нягледзячы на шматлікія сустрэчы на самым высокім узроўні, вялікім пытаннем застаецца канкрэтны плён гэтай ініцыятывы. Міратворчую місію ва Украіне кардыналу Матэа Дзупі, арцыбіскупу Балоньі і старшыні ...

Читать далее »

З 22 па 24 верасня ў Оршы адбудзецца біблійны курс “Эмаўс”

Біблійны Курс «Эмаўс» – гэта не рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым Словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнні Бібліі, таму неабходна мець з сабой усё тое, што бяруць студэнты на заняткі (Біблію, сшытак). Пажадана, каб удзельнікі найперш прачыталі ў Старым Запавеце Кнігу Другазаконня. Пачатак: пятніца, 18.00. Заканчэнне: нядзеля, ...

Читать далее »

Пантыфік падзякаваў Багародзіцы за візіт у Манголію

Святы Айцец здзейсніў традыцыйны візіт у рымскую базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за апостальскае падарожжа ў Манголію. 4 верасня 2023 года, вярнуўшыся з 43-га Апостальскага падарожжа ў Манголію, Папа скіраваўся ў базіліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб памаліцца перад абразом Salus Populi Romani. Памаліўшыся Багародзіцы, Папа вярнуўся ў Ватыкан. Пантыфік заўсёды даручае Панне Марыі ўсе свае апостальскія падарожжы, распачынаючы і завяршаючы іх у ...

Читать далее »

Абраз Маці Божай Падхорнай у Глыбокім

У касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім, у капліцы, якая знаходзіцца на правы бок ад алтара, можна ўбачыць вялікага памеру абраз, каторы мае дзіўную назву – “Маці Божая Падхорная”. Першаўзорам для глыбоцкага абраза з’яўляецца абраз Багародзіцы, што знаходзіцца ў базіліцы Маці Божай Большай (Santa Maria Maggiore) у Рыме. Паводле традыцыі, у 352 годзе Папа Ліберый і багаты гараджанін Ян убачылі ў ...

Читать далее »

СМІ пра візіт Папы Францішка ў Манголію

Сусветныя СМІ пішуць пра візіт Папы ў Манголію. News York Times звярнула ўвагу на прывітанне “годнае караля”, якое Святы Айцец сустрэў на зямлі Чынгісхана. Манголія прадставіла сваю гісторыю і культуру падчас першага ў гісторыі папскага візіту ў гэту краіну, хоць адносіны паміж бакамі існуюць на працягу стагоддзяў, — падкрэсліў журналіст амерыканскага выдання. Ён зазначыў, што ў Манголіі, краіне пераважна будысцкай ...

Читать далее »

Малітва і асвячэнне памятнай дошкі ў першую гадавіну смерці святара-езуіта адбыліся ў Віцебску

3 верасня, у першую гадавіну смерці а. Станіслава Памыкалы SJ у касцёле святога Ігнацыя памаліліся за яго і асвяцілі памятную дошку. Святую Імшу, на якую прыйшлі знаёмыя, супрацоўнікі і былыя парафіяне святара з усяго горада, узначаліў біскуп Алег Буткевіч. На пачатку літургіі а. Віктар Жук SJ, пробашч парафіі святога Уладзіслава, прывітаў біскупа Алега і іншых гасцей і падзякаваў ім за ...

Читать далее »

У Мінску адзначылі 225-годдзе з часу заснавання Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі

2 верасня ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 225-годдзю з часу заснавання гістарычнай Мінскай рыма-каталіцкай дыяцэзіі. Святкаванне ў галоўнай каталіцкай святыні сталіцы распачалося з сімпозіума, падчас якога прысутныя даведаліся пра гісторыю Мінскай дыяцэзіі, яе былых іерархаў, а таксама пра дзейнасць на яе тэрыторыі манаскіх супольнасцяў у розныя перыяды. У сімпозіуме ўзялі ўдзел біскупы на ...

Читать далее »

Сустрэча ўдзельнікаў руху Маргарытка пройдзе ў Удзеле

Айцы францішкане з Удзела запрашаюць на сустрэчу ўдзельнікаў руху Маргарытка, якая адбудзецца 8 верасня з удзелам біскупа Алега Буткевіча. Праграма сустрэчы: 11.00 — Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту і ружанцовая малітва 12.00 — Святая Імша з актамі прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі сябе, сем’яў, парафіі, месца працы (фірмы, вучобы…) 13.00 — Абед 14.00 — Канферэнцыя 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці Кантактная інфармацыя: ...

Читать далее »