Усе навіны

У Навагрудку прайшоў першы ў Беларусі хрысціянскі хакатон

11-12 мая ў Навагрудку адбыўся першы ў Беларусі хрысціянскі хакатон CODE — PRAY — JOY (з анг. пішы код, маліся, радуйся).  Хакатон – гэта спаборніцтва, дзе спецыялісты са сферы інфармацыйных тэхналогій аб’ядноўваюцца ў каманды, каб вырашыць праблему або прыдумаць новае рашэнне за абмежаваны час.   У мерапрыемстве прынялі ўдзел 42 чалавека – прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій і спецыяльнасцяў IT свету, якія ...

Читать далее »

У Гродзенскай катэдры больш за 70 чалавек прынялі сакрамант канфірмацыі

16 мая ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне група вернікаў – больш за 70 чалавек – прыступіла да сакраманту хрысціянскай сталасці. Сакрамант удзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Намашчэнне алеем святога хрызма атрымалі маладыя і старэйшыя вернікі катэдральнай парафіі. Да кожнага з іх біскуп звярнуўся са словамі: “Прымі знак Духа Святога”. Такім чынам яны ўзялі на сябе абавязак быць ...

Читать далее »

Святы Пасад: новыя нормы па распазнаванні звышнатуральных з’яў

Дыкастэрыя веравучэння абнавіла нормы адносна распазнавання меркаваных аб’яўленняў і іншых звышнатуральных з’яў. Дакумент быў абнародаваны 17 мая 2024 года ў Ватыкане. Ён увайшоў у сілу 19 мая. Новыя правілы дадуць магчымасць больш аператыўна выносіць рашэнні з павагай да народнай пабожнасці. Як правіла, аўтарытэт Касцёла не будзе задзейнічаны ў афіцыйным вызначэнні звышнатуральнасці феноменаў, глыбокае вывучэнне якіх можа патрабаваць вельмі доўгага часу. ...

Читать далее »

Католікі чакаюць ад ЕС спрыяльнай для сям’і палітыкі

Напярэдадні еўрапейскіх выбараў каталіцкія сямейныя арганізацыі заклікалі паставіць сям’ю ў цэнтр будучай палітыкі Еўрасаюза. Абарона навакольнага асяроддзя немагчымая без абароны сям’і, — гаворыцца ў заяве Еўрапейскай федэрацыі каталіцкіх сямейных асацыяцый (FAFCE), апублікаванай у Бруселі. 33 каталіцкія сямейныя структуры заклікалі паставіць на першае месца ў парадку дня абарону дзяцей ад парнаграфіі і прызнаць першынство бацькоў у выхаванні. Яны заўважылі, што сёння ...

Читать далее »

На Філіпінах знаходзіцца адзіны ў краіне касцёл, цалкам зроблены са сталі

Святыні можна будаваць з розных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць рэсурсы і культурную спадчыну краіны, але часам будаўнічыя матэрыялы выбіраюцца з практычных меркаванняў. Гэта датычыцца Малой базылікі святога Себасцьяна ў Маніле (Філіпіны), адзінага ў краіне храма, цалкам зробленага са сталі. Першы драўляны касцёл на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1651 годзе, аднак праз некалькі гадоў ён згарэў у пажары. Наступныя будынкі таксама ...

Читать далее »

Гіганцкі плывучы ружанец стварылі ў Ліване

Джо Абдэль Сатэр, ліванскі католік і інструктар па плаванні, з дапамогай сяброў стварыў самы вялікі ў свеце ружанец, які хістаецца на хвалях Міжземнага мора. Як паведамляе CNA, ідэя прыйшла яму ў галаву падчас штодзённага сузірання марскіх хваляў, у якіх ён бачыў абрысы ружанца. Сатэр думаў над гэтым паўгода, а потым распавёў пра сваю ідэю мэру горада Буа і святару мясцовай ...

Читать далее »

Святы Айцец благаславіў звон «Голас ненароджаных» для Казахстана

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 15 мая 2024 года Папа Францішак благаславіў звон «Голас ненароджаных», які будзе дастаўлены ў Казахстан. Звяртаючыся да польскіх пілігрымаў, Папа пажадаў, каб «Святы Дух заўсёды ўзносіў нас на больш высокі ўзровень бескарыслівай і практычнай любові да бедных, хворых і ўразлівых, такіх як ненароджаныя дзеці”. Пантыфік звярнуў увагу на звон, які знаходзіўся на ватыканскай плошчы. Ён быў прывезены ...

Читать далее »

У Беларусі прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю каталіцкі абрад «Тры каралі»

Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 15 траўня прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці новым аб’ектам спадчыны. Як паведаміў Мінкульт, у спіс увайшоў традыцыйны абрад «Тры каралі», які каталіцкія вернікі праводзяць 6 студзеня ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Гэта абрад калядавання на каталіцкае свята Аб’яўлення Пана (Тры каралі) 6 студзеня. Рэканструкцыю абраду здзейснілі ў 2016-2022 гг. ...

Читать далее »

Папа Францішак перакананы, што моладзь дапаможа збліжэнню католікаў і праваслаўных

Моладзь, падтрыманая надзеяй, заснаванай на веры, можа разарваць ланцугі крыўдаў, неразумення і забабонаў, якія стагоддзямі трымалі ў палоне католікаў і праваслаўных, перакананы Святы Айцец. 16 мая 2024 года Пантыфік прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Мітрапаліта Агафангела і дэлегацыю Афінскага тэалагічнага калегіума. Нагодай для сустрэчы стала 20-цігоддзе супрацоўніцтва паміж Apostolikì Diakonia Грэчаскай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкім камітэтам па культурным супрацоўніцтве Дыкастэрыі ...

Читать далее »

Відэакліп напярэдадні Пяцідзесятніцы запісала навагрудская моладзь

Перад урачыстасцю Спаслання Святога Духа моладзь з парафіі ў Навагрудку запрашае адкрыць сэрца на Трэцюю Асобу Божую праз малітву, якая мела месца ў крыпце імя Святога Дамініка і біскупа Віта, што ў касцёле Святога Арханёла Міхала. Інтэнцыяй маладых вернікаў з’яўляецца просьба да Духа Святога аб супакоі ў сэрцах людзей і ва ўсім свеце. “Як дождж цёплы Твая любоў…” – своеасаблівы ...

Читать далее »