Напярэдадні еўрапейскіх выбараў каталіцкія сямейныя арганізацыі заклікалі паставіць сям’ю ў цэнтр будучай палітыкі Еўрасаюза.
Абарона навакольнага асяроддзя немагчымая без абароны сям’і, — гаворыцца ў заяве Еўрапейскай федэрацыі каталіцкіх сямейных асацыяцый (FAFCE), апублікаванай у Бруселі. 33 каталіцкія сямейныя структуры заклікалі паставіць на першае месца ў парадку дня абарону дзяцей ад парнаграфіі і прызнаць першынство бацькоў у выхаванні. Яны заўважылі, што сёння існуе “празмерная сексуалізацыя дзяцей”.
Асацыяцыі выказалі занепакоенасць дэмаграфічнай зімой у Еўропе. Сямейная і дэмаграфічная палітыка павінна служыць захаванню вёскі і балансу паміж пакаленнямі. Любая комплексная экалогія патрабуе салідарнасці пакаленняў. Каб супрацьстаяць наступствам змены клімату, «неабходна развіваць культуру сям’і і мясцовых сетак».
Каталіцкая федэрацыя таксама выступіла за міжнародную забарону сурагатнага мацярынства і абарону чалавечага жыцця на ўсіх яго этапах. Парнаграфія, перакананы каталіцкія сямейныя актывісты, павінна разглядацца як праблема грамадскай аховы здароўя.
Кс. Аляксандр Амяльчэня, беларуская рэдакцыя Vatican News
