Што паглядзець і пачытаць?

Анімацыя “Нябесны замак Лапута”

Сярод аўтараў, захопленых ідэяй палёту, асаблівае месца займае японскі аніматар Хаяо Міядзакі. З фільма ў фільм яго персанажы лётаюць ці шукаюць спосабу адарвацца ад зямлі – на планёры ці самалёце, на ровары з прапелерам ці на мятле, праз чараўніцтва ці іншыя складаныя механізмы. Нават яго ўласная анімацыйная студыя Ghibli атрымала сваю назву ў гонар італьянскага ваеннага самалёта. Спрадвечная мара чалавека ...

Читать далее »

Уладзімір Караткевіч. “Дзікае паляванне караля Стаха”

“Дзікае паляванне караля Стаха” – знакамітая гістарычная аповесць выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча, напісаная ў стылі класічнага готыка-рамантычнага дэтэктыву. Твор быў упершыню апублікаваны ў 1964 годзе і лічыцца адным з найбольш папулярных і чытаных у беларускай літаратуры. Дарэчы, працу над аповесцю аўтар распачаў яшчэ ў 19 гадоў, калі вучыўся ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце. Хлопец па-сапраўднаму захапіўся гісторыяй, фальклорам і сусветнай ...

Читать далее »

Кніга “Тры жыцці князёўны Рагнеды”

Кожны, хто ў старэйшых класах школы вывучаў гісторыю Беларусі, ведае пра знакамітую князёўну Рагнеду. Пра тое, як сталася яна князёўнай Гарыславай, а потым – манахіняй Анастасіяй. Аднойчы Канстанціну Тарасаву – прызнанаму майстру гістарычнай беларускай прозы – прыйшла думка, што імя – гэта цэлае жыццё. Так распачалася праца над аповесцю “Тры жыцці князёўны Рагнеды”. Твор пабачыў свет у 1986 годзе. Цікава, ...

Читать далее »

Фільм “Бацька”

Тэма цяжкіх хваробаў, іх складанага перажывання самімі хворымі, а таксама іх блізкімі вельмі папулярная ў кіно. І, здавалася б, на гэты конт даўно ўжо ўсё сказана, і нічога не застаецца, як толькі раз за разам паўтарацца. Але прастор для новага бачання заўсёды існуе, ён толькі чакае свайго часу і свайго аўтара. І такі прарыў адбыўся ў неўраджайны на добрае кіно ...

Читать далее »

Кніга “Кветкі для Элджэрона”

Дэніал Кіз – амерыканскі пісьменнік і філолаг ХХ стагоддзя. Аўтар дзесяці раманаў і некалькіх дзясяткаў апавяданняў. Асноўны яго жанр – спалучэнне навуковай фантастыкі, псіхалагічнага рамана і дакументальнай прозы. На творчасць аўтара моцна паўплывала рознабаковая адукацыя ў галіне псіхалогіі, медыцыны і філалогіі. Таму працы Кіза заўсёды засяроджаныя на глыбінях чалавечага розуму і аналізе асобы. Пісьменнік некалькі разоў станавіўся лаўрэатам высокіх прэстыжных ...

Читать далее »

Фільм “Лабірынт Фаўна”

“Кажуць, што прынцэса вярнулася ў царства свайго Айца і кіравала там, несучы дабро і справядлівасць на працягу многіх вякоў, і што народ яе любіў, і што ад яе прабывання на зямлі засталіся ледзь прыкметныя сляды, бачныя толькі тым, хто ведае, куды глядзець”. На сухой галінцы распускаецца кветка, а затым экран гасне, з цемры праступае назва “Лабірынт Фаўна” і залу кінатэатра ...

Читать далее »

Фільм “Білі Эліят”

Ці проста быць чалавекам, якому цесна і няўтульна там, дзе ён жыве? З якімі выпрабаваннямі сутыкаецца падлетак, калі яго планы на жыццё зусім не такія, як у бацькоў і грамадства? Як мара ператвараецца ў мэту? Гэтыя і шмат іншых няпростых тэм асвятляюцца ў фільме “Білі Эліят” (англ.: Billy Elliot). Кінастужка пабачыла свет у 2000 годзе. Прататыпам галоўнага героя стаў знакаміты ...

Читать далее »

Фільм “Пераходны ўзрост”

У кіно нярэдка здараецца так, што высокабюджэтныя фільмы, арыентаваныя на самую шырокую аўдыторыю, з трэскам правальваюцца, а нечаканую славу атрымліваюць сціплыя стужкі, якім удалося трапіць у самы нерв сучаснага грамадства. Іх глядзяць, іх абмяркоўваюць, аб іх ламаюць коп’і. Адной з такіх гучных кінападзей мінулага года стала чатырохсерыйная псіхалагічная драма “Пераходны ўзрост” – зрэз сучаснасці на фоне вечнай праблемы сталення. Ранішні ...

Читать далее »

Мультфільм “Містар Рыба. Падводная прыгода”

Напрыканцы лютага ў сусветны пракат выйшла анімацыйная поўнаметражная стужка “Містар Рыба. Падводная прыгода”. У аснову экранізацыі пакладзены сюжэт кнігі амерыканскай пісьменніцы Дэбары Дзізэн (арыгінальная назва “The Pout-Pout Fish”). Дарэчы, першая кніга серыі пабачыла свет у 2008 годзе, а сёння яна налічвае больш за 30 выданняў. Спадарыня Дэбары Дзідзэн напісала самыя розныя кнігі пра прыгоды рыбы: гэта больш за 20 кніг ...

Читать далее »

Фільм «Неверагодны лёс Амелі Пулен»

“Гэты фільм пра мяне!”, “А я думаў, я адзін такі!”, “Няўжо нехта бачыць свет гэтак жа, як і я?” – такія каментары разнесліся па Парыжы 25 красавіка 2001 года і працягваюць гучаць з усіх канцоў свету па сённяшні дзень. Сёлета сваё дваццаціпяцігоддзе спраўляе славутая французская камедыя, гімн рамантыцы, дзівацтву і летуценніцтву – “Неверагодны лёс Амелі Пулен”, больш вядомы пад назвай ...

Читать далее »