Доўгія зімовыя вечары быццам запрашаюць сабрацца разам усёй сям’ёй і паглядзець штосьці цікавае. Напрыклад, мультфільм “Пуцяводная зорка”. Гэта амерыканскі поўнаметражны анімацыйны фільм знакамітай кінастудыі Sony Pictures Animation. Стужка выйшла ў пракат у 2017 годзе, сабраўшы больш за 62 мільёны даляраў ва ўсім свеце і атрымаўшы вельмі неадназначныя водгукі. Цікава, што сцэнарый быў створаны яшчэ напрыканцы 90 гадоў ХХ стагоддзя і ...
Читать далее »Што паглядзець і пачытаць?
Фільм «Канклаў»
Вобраз касцёла ў мастацтве часта зводзіцца да дзвюх крайнасцяў: саладжавай ідэалізацыі або з’едлівай карыкатуры, прычым часцей апошняе. Аддаючы перавагу аднаму ці другому стэрэатыпам, аўтары рэдка бяруць на сябе цяжар больш глыбокага і шматпланавага разважання. Тым не менш, здараюцца і выключэнні. Адным з іх мне бачыцца раман Роберта Харыса «Канклаў» і яго аднайменная экранізацыя, створаная аскараносным рэжысёрам Эдвардам Бергерам. Паводле сюжэту, ...
Читать далее »Фільм «Людвіг ван Бетховен» (Louis van Beethoven)
Здаецца, няма чалавека, які б не чуў пра знакамітага Людвіга ван Бетховена. Кампазітара называюць адной з галоўных фігур класічнай музыкі. Кожнаму вядомыя творы “Месяцавая саната”, “Да Элізы”, “Сімфонія №5”. Але Бетховен таксама пісаў творы ў розных жанрах, што існавалі ў той час. Яго аўтарству належаць музыка да опер і драматычных спектакляў, харавыя творы, санаты і сімфоніі. Розныя крыніцы інфармацыі падаюць ...
Читать далее »Фільм «Вогнетрывалы» (Fireproof)
На першы погляд, кінастужка, пра якую сёння пойдзе размова, – звычайная драма сярод шэрагу іншых. Невялікі бюджэт, невядомыя акцёры, банальны сюжэт. Так здаецца на першы погляд. Але варта толькі заглыбіцца ў сэнс фільма – і ён становіцца блізкім кожнаму хрысціянскаму сужэнству. Галоўныя героі – Калеб і Кэтрын Хольт. Калеб Хольт – мужны капітан пажарнай каманды. Гэта моцны і смелы мужчына ...
Читать далее »Фільм «Джокер»
Галоўнай навіной восені ў свеце кіно стаў катастрафічны правал фільма «Джокер: Вар’яцтва на дваіх». Ён быў задуманы як працяг надзвычай паспяховай карціны «Джокер», што выйшла пяць гадоў таму і атрымала шырокае прызнанне як сярод гледачоў, так і сярод крытыкаў. Прапаную зірнуць уважлівей, што робіць першую частку «імгненнай класікай» і чаму працяг чакала параза. Артур Флек – адзін з мільёнаў жыхароў ...
Читать далее »Фільм «На Заходнім фронце без пераменаў»
Калі гаворка заходзіць пра кіна- і тэлеадаптацыі літаратурнай класікі, кнігі можна ўмоўна падзяліць на дзве групы: экранізаваныя шматкроць і тыя, якіх экранізацыі быццам абыходзяць бокам. Пэўным здзіўленнем для мяне стала, што да апошніх можна аднесці і славуты раман Эрыха Марыі Рэмарка «На Заходнім фронце без пераменаў». Кніга пераносілася на экраны толькі двойчы, і навіна пра здымкі сучаснай нямецкай версіі не ...
Читать далее »Кніга “Людзі на балоце”. Іван Мележ
“Людзі на балоце” – першы з эпічнага цыклу раманаў Івана Мележа “Палеская хроніка”. Твор пабачыў свет у 1962 годзе. У ім ідзе аповед пра людзей беларускай вёскі 20-30 х гадоў ХХ стагоддзя. Глухое Палессе, вёска Курані і яе жыхары жывуць самым простым сялянскім жыццём: сяўба і збор ураджаю, догляд жывёлы, апрацоўка зямлі, вырашэнне простых надзённых пытанняў, праца ад рання да ...
Читать далее »Анімацыйны фільм «Галаваломка 2»
Галоўным касавым хітом гэтага лета, а хіба што і ўсяго года, стаў анімацыйны фільм «Галаваломка 2». Чым не нагода прыгадаць першую частку, якая выйшла амаль дзесяць гадоў таму, і ацаніць нашумелую навінку… Райлі – адзінаццаць гадоў. Яна ходзіць у школу, сустракаецца з сяброўкамі, захапляецца хакеем і любіць пагарэзіць. Калі ж зазірнуць да яе ў галаву, то працэсам там кіруе пяць ...
Читать далее »Кніга “Я ем цішыню лыжкамі” («The Stranger in the Woods»)
Сённяшні агляд будзе цалкам незвычайным. Па-першае, гэта кніга. Кніга незвычайнага аўтара, Майкла Фінкеля, які нарадзіўся ў Францыі, але лічыцца амерыканскім журналістам і пісьменнікам. Ягоныя артыкулы змешчаныя ў такіх папулярных выданнях, як National Geographic, Rolling Stone, Esquire, The New York Times Magazine. Майкл Фінкель напісаў зусім няшмат кніг, але адна з іх – “The Stranger in the Woods” (“Я ем цішыню ...
Читать далее »Фільм “Хаціка – найлепшы сябра”
Сярод шматлікіх кінастужак пра чалавека і жывёл асаблівае месца займае “Хаціка – найлепшы сябра”. Парадаксальна, але гэта фільм менавіта пра ўнікальнага сабаку, заснаваны на рэальнай гісторыі. Хаціка з’явіўся на свет у японскім мястэчку Акіта 10 лістапада 1923 года. Фермер вырашыў зрабіць прафесару Хідэсабура Уэна жэст ветлівасці. Ён падарыў сябру шчанюка вядомай пароды акіта-іну. Прафесар назваў сабаку Хаціка, што азначае “прыязнасць, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!