Што паглядзець і пачытаць?

Фільм “Білі Эліят”

Ці проста быць чалавекам, якому цесна і няўтульна там, дзе ён жыве? З якімі выпрабаваннямі сутыкаецца падлетак, калі яго планы на жыццё зусім не такія, як у бацькоў і грамадства? Як мара ператвараецца ў мэту? Гэтыя і шмат іншых няпростых тэм асвятляюцца ў фільме “Білі Эліят” (англ.: Billy Elliot). Кінастужка пабачыла свет у 2000 годзе. Прататыпам галоўнага героя стаў знакаміты ...

Читать далее »

Фільм “Пераходны ўзрост”

У кіно нярэдка здараецца так, што высокабюджэтныя фільмы, арыентаваныя на самую шырокую аўдыторыю, з трэскам правальваюцца, а нечаканую славу атрымліваюць сціплыя стужкі, якім удалося трапіць у самы нерв сучаснага грамадства. Іх глядзяць, іх абмяркоўваюць, аб іх ламаюць коп’і. Адной з такіх гучных кінападзей мінулага года стала чатырохсерыйная псіхалагічная драма “Пераходны ўзрост” – зрэз сучаснасці на фоне вечнай праблемы сталення. Ранішні ...

Читать далее »

Мультфільм “Містар Рыба. Падводная прыгода”

Напрыканцы лютага ў сусветны пракат выйшла анімацыйная поўнаметражная стужка “Містар Рыба. Падводная прыгода”. У аснову экранізацыі пакладзены сюжэт кнігі амерыканскай пісьменніцы Дэбары Дзізэн (арыгінальная назва “The Pout-Pout Fish”). Дарэчы, першая кніга серыі пабачыла свет у 2008 годзе, а сёння яна налічвае больш за 30 выданняў. Спадарыня Дэбары Дзідзэн напісала самыя розныя кнігі пра прыгоды рыбы: гэта больш за 20 кніг ...

Читать далее »

Фільм «Неверагодны лёс Амелі Пулен»

“Гэты фільм пра мяне!”, “А я думаў, я адзін такі!”, “Няўжо нехта бачыць свет гэтак жа, як і я?” – такія каментары разнесліся па Парыжы 25 красавіка 2001 года і працягваюць гучаць з усіх канцоў свету па сённяшні дзень. Сёлета сваё дваццаціпяцігоддзе спраўляе славутая французская камедыя, гімн рамантыцы, дзівацтву і летуценніцтву – “Неверагодны лёс Амелі Пулен”, больш вядомы пад назвай ...

Читать далее »

Мультфільм “Бабулін рэцэпт”

Поўнаметражная стужка “Бабулін рэцэпт” (A Greyhound of a Girl — 2023) – гэта не проста чарговы мультфільм для дзяцей. Гэта глыбокі, часамі няпросты анімацыйны твор для ўсёй сям’і. Мультфільм з’яўляецца экранізацыяй кнігі A Greyhound of a Girl (у беларускім перакладзе – “Падарожжа да бабулі”) ірландскага пісьменніка Родзі Дола. Стварэнне стужкі стала маштабным міжнародным праектам, у якім прынялі ўдзел кінастудыі з ...

Читать далее »

Фільм «Маўклівы сябар»

2020 год. Ганконгскі прафесар Тоні Вонг прыбывае ў Марбург, каб прачытаць лекцыю па нейрабіялогіі. Калектыў універсітэта ладзіць урачысты абед у гонар госця, лекцыя збірае поўную аўдыторыю студэнтаў і візіт праходзіць на найвышэйшым узроўні. Аднак тут здараецца нечаканае: пачынаецца пандэмія. Выкладчыкі і студэнты адпраўляюцца на самаізаляцыю, вярнуцца ў Ганконг не ўяўляецца магчымым, і прафесар вымушаны пасяліцца ў апусцелым кампусе. Калі яго ...

Читать далее »

Бацька маці сястра брат

Пасля шасцігадовага маўчання на вялікія экраны вяртаецца класік амерыканскага незалежнага кіно Джым Джармуш. Яго новая праца – кінаальманах з трох навэл “Бацька маці сястра брат” (Father Mother Sister Brother, 2025) – была адзначаная галоўным прызам Венецыянскага кінафестывалю, чым прывабіла да сябе не толькі заканамерную ўвагу знаўцаў, але і вялікую цікавасць шырокай публікі. І хоць гэта не самая значная карціна ў багатай ...

Читать далее »

Пеле: Нараджэнне легенды

Шмат людзей хаця б раз у жыцці чула пра знакамітага бразільскага футбаліста Пеле. Але мала хто ведае, напрыклад, што яго сапраўднае імя Эдсан Арантыс ду Насіменту. Ён нарадзіўся ў горадзе Трэс-Корасойнс у 1940 годзе, а ўжо ў 1957-ым першы раз выйшаў на поле ў складзе нацыянальнай зборнай Бразіліі. Сёння Пеле называюць “Каралём футбола”, бо ён адзіны за ўсю гісторыю гульні ...

Читать далее »

Фільм “Звычайны Джо” (Average Joe)

Джозэф (Джо) Кэнэдзі – вядомы амерыканскі футбольны трэнер. Ён стаў сусветна вядомым дзякуючы інцыдэнту з судовай цяжбай за магчымасць публічна маліцца, якая працягвалася каля сямі гадоў. Увесь гэты час спадар Джозэф імкнуўся абараніць свае канстытуцыйныя правы на свабоду слова і свабоду веравызнання, якія, на яго думку, былі парушаныя школьнай акругай Брэмертан. У 2023 годзе выйшлі яго мемуары “Звычайны Джо: Вера ...

Читать далее »

Фільм “Сны цягнікоў”

Некалі тут былі праходы ў стары свет. Дзіўныя сцежкі, схаваныя шляхі. Варта было звярнуць за рог – і раптам ты аказваўся тварам да твару з вялікай таямніцай, з першаасновай усяго існага. І хай той свет даўно кануў у мінулае, звёрнуты, быццам світак, і далёка схаваны, яго рэха ўсё яшчэ адгукаецца. Роберт Грэйньер зарабляе на жыццё, пілуючы лес або пракладваючы чыгунку. ...

Читать далее »